ДОБРАЯ ПРАЦА Ў КУРАПАТАХ
(Звыступунажнівеньскім2017г. СоймеКХП-БНФі БНФ“Адраджэньне”)
Сёньняў нас адна галоўная тэма: пачатакмаскоўскай акупацыі Беларусі. Аленапачатку хачу сказаць пра добрае істаноўчае. Зроблена добрая справа ўКурапатах па ўмацаваньні НароднагаМэмарыяла. Сябры нашай Партыі вырабіліі ўстанавілі па пэрымэтру Мэмарыяла збоку Заслаўскай і Абвадной дарогі 60мэталёвых чатырохмэтровых крыжоў. Тутзаслуга перш за ўсё нашай Грамадзкайдырэкцыі Мэмарыяла і асабіста АлесяЧахольскага. Добрая справа зроблена.Важна, што грошы на выраб крыжоў былісабраныя як ахвяраваньні людзей празСеціва. Крыжы зроблены прыгожа ўдасканалых прапорцыях і мадэрновымканструкцыйным стылі. Тут мушу сказаць,што традыцыя могілкавых мэталёвыхкрыжоў і аздобаў сягае ў Беларусі ўглыбіню стагоддзяў. Росквіт быў у эпохубарока, а таксама (і асабліва) у пэрыядгістарызму і мадэрну (гэта значыць у 19– пач. 20 ст.). Хто цікавіцца, можа схадзіцьна Кальварыйскія могілкі ў Менску. Тамяшчэ засталося трохі могілкавых аздобаўпасьля бальшавіцкага варварства.
Усёгэта я ўзгадваю, маючы на ўвазе бесаў ідраняў, якія пачалі захлёбвацца і гадзіцьу Сеціве на нашу працу. Лукашысцкі намерзалезьці ў Курапаты пад выглядамустаноўкі помніка-капліцы ад імя рэжымуі разбурыць такім чынам Народны Мэмарыялзнутры, гэтая задума нішчыцеляўпрыпынілася, бо сустрэла рэзкі адпор збоку патрыятычнай грамадзкасьці.Здаецца, што пра рэжымную авантуру ўжопачалі забываць. Аж не! УмацаваньнеНароднага Мэмарыялу спарадзіла зноўстарыя песьні прафанаў і прафэсійныхканфармістаў. Зьявілася інтэрв’ю з С.Алекісевіч, дзе з упартасьцю сьляпыхпрацягваюць рабіць выгляд, што ў Курапатахнічога няма, маўляў,дзяржава на іх забылася, але вось трэба,значыцца,уладам пра тое памятаць і паставіцьпомнік, бо гэта “наш боль” і ніхто тутсправу ўжо ня зробіць, акрамя як ПавелЯкубовіч. Увесь гэты гратэск, відаць,не жарт і не адэскі анэкдот, некаторыястрацілі адчуваньне рэальнасьці.
Зінтэрв’ю можна заключыць (што цікава),што Алексіевіч у Курапатах, відаць,ніколі не была. Народны Мэмарыял ёсьцьі будзе. А нам трэба спрыяць яго існаваньнюі абнаўленьню. (Маю на ўвазе рэалізацыюгалоўнага кампазыцыйнага цэнтру на“Кальварыі”і двух уступных – ля Крыжа Пакуты і наАбвадной Трасе).
ЗянонПазьняк