ЗА ВОЛЬНУЮ БЕЛАРУСЬ!

Уатмасфэры грамадзкай апатыі і абыякавасьціда нацыянальнай будучыні Беларусьперажывае трывожны і небясьпечны час.Пачалася расейская гібрыдная інвазіяна Беларусь. Бальшыня насельніцтвагэтага, магчыма, яшчэ нават не разумее.

Аленя ўсе. Патрыёты не маўчаць. 7-га жніўнямы зьмясьцілі на трох старонках у СецівеПрысягу патрыётаў,прысланую мне зь Беларусі, якую прапануеццапрымаць людзям, гатовым змагацца закупантамі за волю і незалежнасьцьАйчыны. Гэтую інфармацыйнуюпадзею (што цікава) нідзе ўСМІ не камэнтавалі (нават у Фэйсбуку)і не перапаўтарылі. Яна як бы не існуеў інфармацыі. Але падкрэсьліваю, штояна існуе ў грамадзтве.

13-гажніўня беларускія адраджэнцы прынялівельмі важнае рашэньне, якое адлюстраванаў заяве Сойму КХП-БНФ "АБПАРУШЭНЬНІ СУВЕРЭНІТЭТУ БЕЛАРУСІ ІАБАРОНЕ КРАІНЫ". У заяве гаворыццапра комплекс антыакупацыйнай дзейнасьці,пра неабходнасьць і пачатак збройнагапартызанскага супраціўленьня акупантам,пра скліканьне Асамблеі патрыятычныхсілаў краіны ў Дзень НезалежнасьціБеларусі 25-га Жніўня. Паведамленьнезьмешчана на чатырох інтэрнэт-старонках.

Дарэчы,сытуацыя паўтарылася. Поўнае маўчаньнеСМІ ў распаўсюджаньніінфармацыі. Некаторых беларусаўтое здзіўляе. Нічога дзіўнага, аднак,тут няма. Галоўнае, што зьява існуе ўрэальнасьці. 23-ы гады хамскага вынішчэньнянацыянальнай культуры не мінулібяссьледна. Самае дрэннае, што сталася,-- гэта палітычная дэградацыя нацыянальныхэліт. Тым часам падзеі будуць залежыцьне ад словаў, але ад дзеяньняў і спраў.

Апошнімчасам узьнікла асобная спэцыфікацыя ўграмадзтве -- "палітычная аналітыка".Зьявілася шмат людзей, якія цікава іразумна пішуць пра палітычныя працэсы.Толькі нельга блытаць розныя зьявы, боаналітыка -- гэта сузіраньне, а палітыка-- дзеяньне.

Шматаналітыкаў у Беларусі, Украіне і навату Расеі адзначаюць, што ніякай акупацыіБеларусі расейцамі пры дапамозе вайсковыхвучэньняў "Захад - 2017" не адбудзецца,бо гэта, маўляў, супярэчыць логіцыстановішча. Для Расеі рабіць тое нявыгадна, стратна эканамічна і палітычна,а вынікі могуць стаць катастрафічнымідля пуцінскай улады. Прыводзяцца факты,лічбы, выкладкі, якія тое неабвержнадаказваюць. На аснове сваіх моцныхаргумэнтаў аналітыкі ўжо вырашылі заПуціна, што ён будзе рабіць, і пераканаўчадаказалі, што яму ня выгадна ісупроцьпаказана акупаваць Беларусь. Азначыцца, мяркуюць аналітыкі, акупацыіня будзе (ну ня дурань жа, не вар'ят тойПуцін). Словам, ня бойцеся, беларусы, нехвалюйцеся і нічога не рабеце. Нямапатрэбы.

Нажаль, мушу многіх расчараваць. Бандыцкаяпалітыка агрэсара кіруецца не інтарэсаміі ня выгадай (як думаюць аналітыкі), асваім хаценьнем. Крымінальны бандытведае, напрыклад, што за забойства ізгвалтаваньне яму будзе турма,"дваццацьпятка" альбо "вышка",і, тым ня менш, ён забівае і гвалтуе.Чаму? Бо яму так хочацца. Такое ягоразуменьне свабоды: што хачу, тое іраблю.

Стагоддзіжывуць беларусы побач з Масквой, чыталіімпэрскую рускую літаратуру, але шматхто ніяк ня хоча зразумець "душурускага чалавека" (асабліва, калігэты чалавек па прозьвішчу Пуцін).

Палітыкакіруецца зусім іншымі імпэратывамі, ірацыянальная аналітыка, часьцей за ўсё,ёй проста непатрэбная, і нават шкодная.

Першаеправіла. На палітычныя выклікі павіннабыць адпорная палітычная рэакцыя.Пажадана хуткая, моцная, адкрытая іпублічная. У гэтым заклад абароны іпрадухіленьне пагрозы. Паўтараю, нельгавырашаць за непрыяцеля, што яму трэбарабіць. Адказваць трэба за сябе.

Тое,што зараз адбываецца, сьведчыць абпарушэньні суверэнітэту Беларусі Расеяйі мае ўсе прыкметы гібрыднай акупацыі.Не сумняваемся, што ў Пуціна ёсьцьнекалькі варыянтаў агрэсіі. Выбар будзезалежыць, перш за ўсё, ад паводзінаўбеларусаў. Рэакцыя міжнароднайсупольнасьці таксама абумоўлена івынікае з дзеяньняў людзей у Беларусі.

Убеларусаў няма цяпер ніякай іншайальтэрнатывы паводзінаў, каб захавацьсуверэнітэт і незалежнасьць краіны --толькі грамадзкі і збройны супраціўрасейскаму вройску, якое зайшло ўБеларусь. І чым больш моцным, чым большшырокім і разнастайным будзе гэтысупраціў, -- тым лепш. Тут павінны быцьня толькі мітынгі, выступы, дэманстрацыіі заклікі "Расейскае войска -- прэчзь Беларусі!". Зямля павінна гарэцьпад нагамі ў прышэльцаў, чыгунказаблакавана, і кара павінна чакаць іхза кожным вуглом.

Толькітак можна пераламаць падзеі і ўратавацьвольную будучыню Беларусі, кабне было чужога войска і чужых ваенныхбазаў на беларускайтэрыторыі.

Які дзе ўзяць зброю для барацьбы-- сапраўдныя мужчыны ведаюць. Час настаў.Не выпускайма з рук ініцыятывы ісупраціву. Змагаймася за вольнуюБеларусь! Слава Айчыне!

16жнівень 2017 г. Зянон ПАЗЬНЯК


P.S.Ніжэй, у дадатку да гэтага ліста, зноўзьмяшчаю Заяву "АБПАРУШЭНЬНІ СУВЕРЭНІТЭТУ БЕЛАРУСІ ІАБАРОНЕ КРАІНЫ" і Прысягубеларускіх пабрацімаў. Жыве Беларусь!


АБПАРУШЭНЬНІ СУВЕРЭНІТЭТУ БЕЛАРУСІ ІАБАРОНЕ КРАІНЫ

Падрыхтоўкапрэзыдэнтам Расеі Пуціным, фэдэральнагазакона для расейскага парляманту№245943-7 "Об использовании ПВО награницах Беларуси" узгодненаз Лукашэнкам і абазначае ўвядзеньнена тэрыторыю Беларусі расейскай сістэмысупрацьпаветранай абароны (СПА), расейскіхракетных комплексаў, іх абслугі,камунікацыйных сістэм, інфраструктуры,аховы і службы дзяжурства. У палітычнымсэнсе гэта абазначае акупацыю краіны,і, у выпадку ваеннага канфлікту Расеіз краінамі НАТО, -- зьнішчэньне Беларусі.Першы змасаваны ўдар у выпадку вайнынаносіцца па сістэмах СПА і краіне іхразьмяшчэньня. Такім чынам акупантыхочуць зьберагчы сябе ад першаснагаудару і падставіць пад яго Беларусь.

Любыяваенныя дзеяньні Расеі супраць іншыхкраін з тэрыторыі Беларусі выклічуцьміжнародную ацэнку Беларусі яккраіны-агрэсара, дадуць права на разгромі зьнішчэньне нашай краіны.

АкупацыяБеларусі падрыхтавана агрэсіўнайпалітыкай Пуціна і здрадай Лукашэнкі.Хаўрусьнікі па зьнішчэньні Беларусіспасылаюцца на фантом так званай "саюзнайдзяржавы" Расеі і Беларусі, якаянепрызнаная нікім у сьвеце, незаконнаяі не існуе ў рэальнасьці. Спасылаючысяна фальшыўку "саюзнай дзяржавы",Расея зьбіраецца правесьці ў верасьнігэтага года вайсковыя вучэньні ў Беларусі"Захад-2017", якія на справе зьяўляюццапрыкрыцьцём агрэсіўных плянаў Расеіпа падпарадкаваньні Беларусі.

З24-га ліпеня пачалася перакідка расейскіхвойскаў і бронетэхнікі ў Беларусь. Угарадах Беларусі зафіксаваныя расейскіявайскоўцы без пазнак на адзеньні, заўтаматычнай зброяй у грамадзкіх месцах.

Гэтыяфакты сьведчаць аб грубым парушэньнісуверэнітэту Беларусі і аб пачаткугібрыднай акупацыі нашай краіны.

Зважаючына факты і падзеі, мы інфармуем міжнароднуюсупольнасьць аб пачатку расейскайгібрыднай агрэсіі і аб пранікненьнірасейскага войска на тэрыторыю Беларусі.

ЗахопБеларусі расейскай ваеншчынай гэтапагроза ўсёй Эўропе і перш за ўсё нашымсуседзям: Украіне, Польшчы, Латвіі,Эстоніі, Летуве. Прапануем урадам гэтыхкраін пачаць палітычныядзеяньні ў сваіх грамадзтвах і міжнародныхструктурах дзеля арганізацыі міжнароднагасупраціўленьня ваеннаму наступупуцінскай Расеі.

Мызьвяртаемся да грамадзянаў -- патрыётаўБеларусі -- з заклікам распачынацьграмадзянскае і збройнае партызанскаесупраціўленьне акупантам. Настаўчас. Чужы жаўнер-акупантне павінен быць на Беларускай зямлі.Чыгунка не павінна перавозіць акупацыйнаевойска і бронетэхніку.

Зьвяртаемсяда Беларускай Арміі, якая прысягнулана вернасьць Беларусі. Вораг ўжо ідзе.Абараняйце Радзіму ад расейскай інвазіі.

Зьвяртаемсяда жаўнераў-беларусаў. АбараняйцеБацькаўшчыну ад расейскагавойска! Не выконвайце здрадніцкіязагады здраднікаў. Беларусьперад усім! Бярыцеўсё пад свой жаўнерскібеларускі кантроль, не давайцеся,каб нас захапілі. Калі васпагоняць здраднікі супраць Украіны,пераходзьце на бок украінцаў цэлымічасткамі і змагайцеся разам супрацьмаскоўскага агрэсара.

Зьвяртаемсяда беларусаў ва ўсім сьвеце, да тых, укаго засталося сумленьне і беларускаесэрца. Неабходная гатовасьць дамабілізацыі, збору сродкаў, апэляцыіда заходніх грамадзтваў і ўрадаў абдапамозе вольнай Беларусі.

Настаепераломны час, вынікам якога стане тое,што вораг чалавецтва –маскоўскі імпэрыялізм –сканае і зламае сабе карак у нашайБеларусі.

ЖывеБеларусь!

СлаваАйчыне!

13жнівень 2017 г. СоймКансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі –БНФ

СтаршыняПартыі Зянон ПАЗЬНЯК


------------------


ПАБРАЦІМЫ

(Інфармацыя зьБеларусі)

Восьтэкст прысягі беларускіх патрыётаў,якую яны складаюць перад абліччам Бога,Народу, Айчыны і пабрацімаў.

Прысягавыклікана небясьпекай з Усходу, якаянавісла над Беларусяй. У гэтых умовахкожнаму беларусу трэба адчувацьадказнасьць за Радзіму і быць гатовымда яе абароны.

Прысягуможна прымаць у адвольных, але ўрачыстыхабставінах у прысутнасьці пабрацімаў.

СлаваАйчыне! Жыве Беларусь!

7жніўня 2017 г. Зянон Пазьняк


ПРЫСЯГАГРАМАДЗЯНІНА БЕЛАРУСІ

Я,грамадзянін(ка) Беларусі* ўрачыстаклянуся і сьведчу перад Госпадам Богамусемагутным і ўсёбачным, аб адданасьціБеларусііроднаму Беларускаму Народу, сьведчу,што сьвята трымаюся прынцыпаў Акту 25Сакавіка, Ідэалаў Беларускай НароднайРэспублікі і Канстытуцыі РэспублікіБеларусь 1994 года, сьвята шаную ДзяржаўнуюРодную Беларускаю Мову, Дзяржаўны Гэрб“Пагоня”, Дзяржаўны Бел-Чырвона-БелыСьцяг, Дзяржаўныя Гімны “Ваярскі марш”і “Магутны Божа”, старажытную гісторыюРадзімыадчасоў Полацкай дзяржавыіВялікага Княства Літоўскага.

Сьведчу,што сьвята шаную Кроў Герояў Слуцкагавойска і войска “Зялёны Дуб” БеларускайНароднай Рэспублікі, сьведчу, што сьвяташаную Кроў Пакутнікаў маскоўска-бальшавіцкагатэрору з 1917 па 1956 год, нямецка-фашыстскагатэрору з 1941 па 1944 год, польска-шавіністычнагатэрору з 1921 па 1946 год. Сьвята шаную КроўАхвяраў Чарнобыльскай катастрофы.

Сьведчуаб гатовасьці мужна бараніць Свабоду,Незалежнасьць, Суверэнітэт і тэрытарыяльнуюцэласнасьць Беларусі. Клянуся сумленнавыконваць вайсковы абавязак, сьвятазахоўваць дзяржаўныя тайніцы, добразычліваставіцца да братоў і сёстраў па зброіі заўсёды ім дапамагаць.

Клянусяаддаць усе свае сілы, а калі спатрэбіцца,маёмасьць і жыцьцё, дзеля шчасьця ідабра Беларускага Народа.

Калі-жя згублю волю да змаганьня, гонар,годнасьць і парушу гэтую прысягу, тоняхай пакарае мяне Бог і Беларускі народганебнай карай здрадніка БеларускагаНарода.

---------------------------------------

*Прысягупрымаюць усе мужчыны і жанчыны ад 18гадоў, якія лічаць сябе грамадзянаміБеларусі. Памнажайце і распаўсюджвайцетэкст Прысягі.


Дзяржаўныгімн Беларусі

Ваярскімарш

Мывыйдзем шчыльнымі радамі

Навольны родны свой прастор.

Хайволя вечна будзе з намі,

Агвалту мы дамо адпор!


Няхайжыве магутны, сьмелы

Нашбеларускі вольны дух.

Штандарнаш Бел-Чырвона-Белы,

Пакрыйсабой народны рух.


Набой! За шчасьце і за волю

Народуслаўнага свайго!

Браты,цярпелі мы даволі,

Набой — усе да аднаго!


Імяі сілу беларуса

Няхайпачуе ўбачыць той,

Хтосьмее нам нясьці прымусы

Iпершы выкліча на бой.


Браты,да шчасьця мы падходзім:

Хайгром грыміць яшчэ мацней!

Укрывавых муках мы народзім

ЖыцьцёРэспублікі сваёй!


Духоўныгімн Беларусі

МагутныБожа

МагутныБожа! Уладар сусьветаў,

Вялікіхсонцаў і сэрц малых

НадБеларусяй, ціхай і ветлай

Рассыппраменьні свае хвалы.


Дайспор ў працы, штодзённай, шэрай.

Налусту хлеба, на родны край.

Павагу,сілу і веліч веры

Унашу праўду, у прышласьць дай.


Дайурадлівасьць жытнёвым нівам,

Учынкамнашым пайшлі ўмалот.

Зрабімагутнай, зрабі шчасьлівай

Краінунашу і наш народ