ІНВАЗІЯ ПАЧАЛАСЯ. НАСТАЎ ЧАС БАРАНІЦЬ БЕЛАРУСЬ ЎСІМІ СРОДКАМІ БАРАЦЬБЫ

(Жнівеньскі Сойм 2017 г.Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі –БНФ і БеларускагаНароднага Фронту “Адраджэньне”)

13 жніўня ў Менску адбыўся чарговы СоймКХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Соймзаслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка,Старшыні Кансэрватыўна-ХрысьціянскайПартыі – БНФ і Беларускага НароднагаФронту “Адраджэньне”, -- “Аб справахПартыі і важных падзеях”. З дакладамвыступіў сп. Сяргей Папкоў, намесьнікстаршыні Партыі і Фронту.

Выступоўца вызначыў якгалоўную тэму ўламаньне расейскіхвойскаў на тэрыторыю Беларусі. З усяекраіны паступаюць зьвесткі праперасоўваньне вялікіх масаў расейскайваеннай тэхнікі і жывой сілы з Расеі натэрыторыю Беларусі. У асноўнымтранспарціроўка праводзіцца ў начнычас, але людзі ўсё бачаць на сваіхдарогах, у сваіх гарадах і паселішчах.Беларусаў не падманеш – “зноў маскальна нас ідзе”. Усе разумеюць, штомарыянэткавы лукашысцкі ўрад ніякімчынам не кантралюе гэты працэс, не кіруеім. Масква распараджаецца на нашайдзяржаўнай тэрыторыі як у сябе дома. Ігэта толькі пачатак мілітарысцкай бяды,толькі першыя рухі чужынскай ваеннаймахіны, якую беларускі народ не запрашаўна сваю зямлю. Афіцыёзная прапагандапрыкладае намаганьні, даказваючыбеларусам, што “расейская армія будзебараніць нас” (хоцьнам ніхто не пагражае). Але мы ўжо ведаем,як яна “абараніла” народ Украіны,Абхазіі, Паўднёвай Асэціі, Сірыі, народыКаўказа.

Прыход расейцаў абазначае акупацыю івайну. Ня выключана, што ў вынікуправакацый, арганізаваных акупантаміз нашай тэрыторыі, Масква дасьць самасабе дазвол на знаходжаньне каласальнагаваеннага кантынгенту са зброяй і тэхнікайна тэрыторыі Беларусі. Такім чынам будзезахоплены і ўмацаваны плацдарм длядалейшага працягу імпэрскай агрэсііРасеі супраць суседніх з Беларусьсюдэмакратычных краін – Польшчы, Украіны,Летувы і Латвіі.

На жаль, мы не назіраем адэкватнайрэакцыі на агрэсіўныя дзеяньні Масквыў Беларусі ў палітычных колах і вайсковымкіраўніцтве Эўропы і нават суседніхкраін. Гэтае пытаньне нават не закранаеццапрадстаўнікамі гэтых краін у ААН і іншыхміжнародных арганізацыях. Там імкнуццатрактаваць гэтыя падзеі як датычныятолькі і выключна Беларусі. У верасьні1939 года эўрапейскі істэблішмэнт так жасама трактаваў трагедыю Польшчы. Вядома,чым гэта закончылася.

Беларусам трэба жорсткасупраціўляцца інвазіі расейскіхакупантаў. Гэта ёсьць наш канстытуцыйныабавязак. Змагарная Беларусь атрымаепадтрымку іншых краін, і, наадварот,пасыўная пазыцыя народа будзе ўспрыняццаяк агульная згода на маскоўскую акупацыю– такая альтэрнатыва цяпер у беларусаў.Настаў час. Беларусам трэба бараніцьсваю дзяржаву, тэрыторыю і суверэнітэтусімі даступнымі сродкамі змаганьня ібарацьбы.

Таксама выступілі сябры Сойму з розныхрэгіёнаў краіны. Яны распавялі абустрывожанасьці людзей дзеяньнямірасейскай ваеншчыны на нашай зямлі.Асабліва трывожацца вайскоўцы і іхніясемі. Цьвярозыя ацэнкі выказваюцьафіцэры беларускіх войскаў СПА. Яныразумеюць, што ваенны канфлікт азначаегібель для іх і іхніх сем’яў у першыяж гадзіны баявых дзеяньняў. Беларусыня хочуць ваяваць за авантуры Расеі,наш народ хоча міру. Але трэба даводзіцьнашым людзям, што каб жыць у міры, трэбывыдаліць з нашай краіны расейскуюакупацыйную армію і марыянэткавы ўраддзяржаўных здраднікаў.

Сойм абмеркаваў і прыняў Заяву “Абпарушэньні сувэрэнітэту Беларусі іабароне краіны”.

Сойм таксама разгледзеў планы партыйнайдзейнасьці на бліжэйшы пэрыяд.

Інфармацыйная камісіяКансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі –БНФ і БеларускагаНароднага Фронту “Адраджэньне”

13 жніўня 2017г.