ПАБРАЦІМЫ
(Інфармацыя зь Беларусі)
Вось тэкст прысягі беларускіх патрыётаў,якую яны складаюць перад абліччам Бога,Народу, Айчыны і пабрацімаў.
Прысяга выклікана небясьпекай з Усходу,якая навісла над Беларусяй. У гэтыхумовах кожнаму беларусу трэба адчувацьадказнасьць за Радзіму і быць гатовымда яе абароны.
Прысягу можна прымаць у адвольных, алеўрачыстых абставінах у прысутнасьціпабрацімаў.
Слава Айчыне! Жыве Беларусь!
7 жніўня 2017 г. Зянон Пазьняк
ПРЫСЯГА ГРАМАДЗЯНІНА БЕЛАРУСІ
Я, грамадзянін(ка) Беларусі* ўрачыста клянуся і сьведчу перад Госпадам Богам усемагутным і ўсёбачным, аб адданасьці Беларусі і роднаму Беларускаму Народу, сьведчу, што сьвята трымаюся прынцыпаў Акту 25 Сакавіка, Ідэалаў Беларускай Народнай Рэспублікі і Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 года, сьвята шаную Дзяржаўную Родную Беларускаю Мову, Дзяржаўны Гэрб “Пагоня”, Дзяржаўны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг, Дзяржаўныя Гімны “Ваярскі марш” і “Магутны Божа”, старажытную гісторыю Радзімы ад часоў Полацкай дзяржавы і Вялікага Княства Літоўскага.
Сьведчу, што сьвята шаную Кроў Герояў Слуцкага войска і войска “Зялёны Дуб” Беларускай Народнай Рэспублікі, сьведчу, што сьвята шаную Кроў Пакутнікаў маскоўска-бальшавіцкага тэрору з 1917 па 1956 год, нямецка-фашыстскага тэрору з 1941 па 1944 год, польска-шавіністычнага тэрору з 1921 па 1946 год. Сьвята шаную Кроў Ахвяраў Чарнобыльскай катастрофы.
Сьведчу аб гатовасьці мужна бараніць Свабоду, Незалежнасьць, Суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасьць Беларусі. Клянуся сумленна выконваць вайсковы абавязак, сьвята захоўваць дзяржаўныя тайніцы, добразычліва ставіцца да братоў і сёстраў па зброі і заўсёды ім дапамагаць.
Клянуся аддаць усе свае сілы, а калі спатрэбіцца, маёмасьць і жыцьцё, дзеля шчасьця і дабра Беларускага Народа.
Калі-ж я згублю волю да змаганьня, гонар, годнасьць і парушу гэтую прысягу, то няхай пакарае мяне Бог і Беларускі народ ганебнай карай здрадніка Беларускага Народа.
---------------------------------------
*Прысягу прымаюць усе мужчыны і жанчыны ад 18 гадоў, якія лічаць сябе грамадзянамі Беларусі. Памнажайце і распаўсюджвайце тэкст Прысягі.