УСТАЛЯВАНЫЯ НОВЫЯ КРЫЖЫ НАРОДНАГА МЭМАРЫЯЛУ Ў КУРАПАТАХ

29ліпеня і 5-га жніўня Грамадзкая ДырэкцыяНароднага Мэмарыялу ў Курапатах іКансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя –БНФ праводзілі традыцыйныя талокі іпрацы па ўсталяваньні новых народныхкрыжоў на месцы энкавэдзісцкіх расстрэлаўлюдзей ў 1937-1941 гадах. Сябры і прыхільнікіКХП-БНФ працавалі з ранку да вечара.Працы было шмат.

Перадгэтым Грамадзкая Дырэкцыя НароднагаМэмарыялу зьвярнулася да беларусаўпраз Сеціва з заклікам далучыцца дасправы мэмарыялізацыі, а менавіта дагоднага афармленьня пэрымэтру Мэмарыяла.Праз «Талака.баі» па ўсёй краіне беларусыахвяравалі сродкі на выраб новыхмэталічных крыжоў. Грошы былі сабраныяі аплочаныя за выраб 60 чатырохмятровыхмэталёвых крыжовых канструкцый.

СябрыКХП – БНФ і Грамадзкая Дырэкцыя НароднагаМэмарыялу выказваюць шчырую падзякуахвярадаўцам. У суботу 29-га ліпеняўсталявалі 26 крыжоў ад Заслаўскай дарогі(«Дарогі сьмерці», па ёй бальшавіцкіяакупанты вазілі людзей на расстрэл).5-га жніўня спарадкавалі яшчэ 15 крыжоўз боку МКАД і 19 крыжоў ад Заслаўскайдарогі. Народны Мэмарыял – гэта жывыпомнік вечнага абнаўленьня, помніквечнай народнай памяці. Хвала людзям,якія арганізавалі народную памяць істварылі ўнікальны Народны Мэмарыял.І хай ня думаюць ворагі чалавецтва, штоім ўдасца напляваць ў душу народа,залезьці сюды і ўсё разбурыць. Сьцеражэмжа і абараняйма народную памяць прагенацыд. Жыцьцё Народнага Мэмарыялубудзе працягвацца.

Інфармацыйнаякамісія Кансэватыўна-ХрысьціянскайПартыі – БНФ