27 ГАДОЎ ДЭКЛЯРАЦЫІ ПРА СУВЕРЭНІТЭТ БЕЛАРУСІ

Паважаныяземлякі, дарагія беларусы, фронтаўцы,адраджэнцы! Віншую ўсіх з Днём Дэклярацыіпра суверэнітэт Беларусі. Гэта былавялікая перамога нацыянпальна-вызвольнагаруху, які ачольваў тады Беларускі НародныФронт.

Масквахацела па-новаму замацаваць свой Савецкісаюз, думала ашукаць беларусаў і ўсеакупаваныя народы СССР, прапанавалапрыняць фармальныя дэклярацыі пра нібыта суверэнітэт і потым, нібы тадабраахвотна, заключыць новую дамовупра новы Савецкі саюз,прызнаны міжнароднай супольнасьцю.Камуністы ў БССР на такое пагаджаліся,але насуперак ім стаў Беларускі НародныФронт. Дэпутаты Фронту ў ВярхоўнымСавеце падрыхтавалі і неверагоднымівысілкамі і сьмелай тактыкай дамаглісяпрыняяцьця не фармальнай, а прынцыповазначымай Дэклярацыі аб суверэнітэце,якая потым, 25 жніўня 1991 года, паслужылападставай для аб'яўленьня рэальнайдзяржаўнай незалежнасьці Беларусі істварэньня незалежнай дзяржавы РэспублікіБеларусь.

Дэклярацыяаб Суверэнітэце (афіцыйнаяназва: "Дэклярацыя аб ДзяржаўнымСуверэнітэце Беларускай ССР") -- гэтаважны палітычны і юрыдычны крок дадзяржаўнай незалежнасьці Беларусі.Змаганьне за незалежнасьць, за стварэньненезалежнай Беларускай дзяржавы -- гэтабыў доўгі гістарычны працэс, на шляхуякога трэба адзначыць некалькі этапаў.Вызначальныя падзеі і даты беларускайдзяржаўнай незалежнасьці -- гэта Акт 25Сакавіка 1918 года аб НезалежнасьціБеларускай Народнай Рэспублікі,Дэклярацыя аб Дзяржаўным СуверэнітэцеБеларускай ССР, прынятая 27 ліпеня 1990года, і вянец усяму працэсу змаганьняза незалежнасьць -- 25-ы Жнівень 1991 года,калі Дэклярацыя аб суверэнітэце набыластатус Канстытуцыйнага закона і былаўтворана незалежная Рэспубліка Беларусьз гэрбам "Пагоня", Бел-Чырвона-БелымСьцягам і ўсімі атрыбутамі суверэннайдзяржавы.

Увольнай Беларусі пасьля ліквідацыіантыбеларускага рэжыму гэтыя тры даты,тры этапы змаганьня будуць сакралізаваныя(яны ўжо сакралізаваныя) і адлюстраваныяяк нацыянальныя дзяржаўныя сьвятыбеларускага народа. Сьвятаў нацыіпавінна быць шмат. Яны аб'ядноўваюць іўзвышаюць народ. Памятныя ўрачыстасьцінацыянальнай гісторыі асьвячаюць нацыю,робяцьяе відушчай. Дзякуй Богу, што яны, гэтыясьвяты, у нас ёсьць такога маштабу і штоіснуе наша дарагая Бацькаўшчына Беларусь.

СлаваАйчыне!

27ліпеня 2017 г. Зянон ПАЗЬНЯК