ЯК ЭСТОНЦЫ ЛЮБЯЦЬ ЭСТОНСКАЕ

Назіраючыза фальшывымі “фальклёрна-этнаграфічнымі”дзеяньнямі антыбеларускага рэжыму напрацягу гадоў, прыходзім да наступныхвысноў. Гэта ёсьць няшчыры акт, мэтаякога – прыкрыцьцё сапраўднай (і гэтымразам шчырай) палітыкі русіфікацыі іліквідацыі ўсяго беларускага. На адзіндзень перад сваім лубочным “днёмнезависимости – днём республики”чыноўнікі (нават некаторыя рэжымныядыпслужачыя ў замежжы!) надзелі на сябекічавыя стылізаваныя “вышыванкі” ікрыху пакрасаваліся-пастроіліся напубліку. Усе мерапрыемствы пад грыфам“масавыя” на тэму беларускай песьні,беларускіх літаратурных чытаньняў,народных сьвятаў рэжым абавязкавазаганяе падалей ад сталіцы і вялікіхгарадоў. Такім чынам, каб як мага меншлюдзей апынулася на беларускім сьвяце.А для вельмі многіх купалаўская Вязынкатак і застаецца terraincognita.Янытам не былі, іх туды не вазілі на экскурсіюабо на сьвята ў савецкай і постсавецкайшколе. І іхніх дзяцей таксама ніхто тудыня возіць. Гэтага няма ў рэжымнай палітыцырусіфікацыі школы ў Беларусі. А ўлукашыстоўскіх Пенатах яно раскрылася“во всей красе” – у выглядзе містэрыі-буфпад тытулам “Александрия приглашаетдрузей” або “Купалье по-русски”, дзе,зразумела, не знайшлося месца нашаймове, і ўсё падавалася як “новаторствои традиции”. Афіцыёзнае беларусафобстванабывае вырабленыя формы. Усё гэтаеакупанцкае збачэнства было ўжо і засаветамі (і будзе ліквідавана пасьлявызваленьня нашай краіны).

Авось як сьвяткуюць свае сьвяты, яксьпяваюць на роднай мове эстонцы. Гэтафэстываль народнай песьні – 30 тысячаўвыканаўцаў у нацыянальных строяхвыступаюць на Сьпеўным полі. Але ў кожнымгорадзе, мястэчку, вёсцы (у кожнай школе,садку, ліцэі, ВНУ, многіх працоўныхкалектывах) эстонцы сьпяваюць сваепесьні і зьберагаюць свае традыцыі. Ітак там было заўжды, нават пад саветамі.Вось дзе сапраўдная шчырасьць і сапраўднаядзяржпалітыка. Але ў аснове ўсяго ляжыцьгалоўнае – упартасьць культурнай нацыі,якая адмовілася прадаваць душурусіфікатарскаму д’яблу.

ВалерыБуйвал