ГІСТАРЫЧНЫ АСПЭКТ
(ЗВЫСТУПУ СП. ХВЕДАРА НЮНЬКІ НА СЁМЫМЗЬЕЗЬДЗЕ БЕЛАРУСАЎ СЬВЕТУ Ў МЕНСКУ)
Хачунагадаць мой асабісты прыклад з жыцьцяі станаўленьня нас якнацыі і народа. Я жыў у Беларусі прыпольскай уладзе, вучыўся і выхоўваўсяў польскай школе і ў польскім духу, боні беларускіх, ні іншых школне было. Калі адчыніліся беларускіяшколы, а ў 1942 г. усе школы перайшлі набеларускую мову. Настаўнікі, бальшынязь іх, былі мясцовыябеларускія патрыёты і вучылі наспраўдзівай беларускай гісторыі. Язразумеў, што ніякі я не паляк і мовамая павінна быць беларускаю. У школе ястаў актывістам і беларускім патрыётамі захаваў гэта на ўсё жыцьцё, ды стаўсябрам Беларускай Народнай Самапомачы.У часе нямецкай акупацыі я памагаўбеларусам і беларускай справе, прафесійнавалодаючы нямецкай моваю.
Цяперцёпла і з удзячнасьцю ўспамінаю сваіхпершых настаўнікаў-выхаваўцаў. Нажальлёс іх склаўся трагічна, як пашану даіх памяці, хачу назваць некаторых зьіх: гэта прафэсар, выкладчык гісторыіДзьмітры Агіцкі, фізіку і матэматыкувыкладалі Язэп і Юрка Клышэвічы,культуру -- Пётра Рандарэвіч, Шляхтун ідр.
ПётраРандарэвіч, Язэп і Юрка Клышэвічы ішмат, шмат другіх былі замардаваныячырвонымі, ці белымі бандамі, якія незмагаліся з акупантамі, а забівалібеларускіх актывістаў-адраджэнцаў.
ПрафэсарДзмітры Агіцкі (сын сьвятара ў Шчучынскайцаркве) перажыў вайну, але яго асабістае жыцьцё склалася ня менштрагічна. Мне даслалі газету “КарольЛір са Шчучынскага раёну”, дзе апісаныапошнія гады жыцьця гэтага выдатнаганавукоўца і патрыёта . Гэта ён першыспрычыніўся да выхаваньня мяне беларускімпатрыётам, што і пранёс я праз усё жыцьцё.Таму і тэрміновы пераезд мой напрыканцы1943 года ў Вільню не быў прыпадковым, азьвязаны быў з маёй беларускасьцю.
Жыцьцёпаказвае, што, як толькі пры акупацыяхзьяўляюцца спрыяльныя ўмовы (першая ідругая сусьветныя войны) беларусы здольныя арганізавацца і змагацца засвае інтарэсы, і, у першую чаргу,закладаюць беларускія нацыянальныяшколы. Аб чым сьведчаць дакумэнты. Умяне захаваўся арыгінал пашпарта,выдадзенага на Віленшчыне ў1916 годзе на нямецкай і беларускай мове- ні на рускай, ці польскай, ці летувіскай,а на беларускай.
ХведарНюнька
Нафатаграфіі: Вокладка нямецка-беларускагаакупацыйнага пашпарта, 1916 год.