АЛЕСЬ ЧАХОЛЬСКІ І АКУПАНЦКІ СУД

Адказнысакратар КХП-БНФ Алесь Чахольскі ўчарговы раз сустрэўся з акупанцкай“юстыцыяй”. Паведамляе Радыё Свабода:

«СудзьдзяФрунзэнскага суду Менску Андрэй Млечкаадмовіўся весьці працэс па-беларускуці запрасіць перакладчыка з фармулёўкай,што «простыя грамадзяне павінны ведацьдзьве дзяржаўныя мовы». (адразу дадазім,што «простыя грамадзяне» могуць і няведаць, а вось дзяржаўныя чыноўнікі ісуддзі абавязаныя; нават па акупанцкіхправілах абавязаныя – Б.С.)

УФрунзэнскім райсудзе Менску праходзіцьадміністрацыйны працэс над АлесемЧахольскім — ён абвінавачваецца ваўдзеле ў несанкцыянаваным мітынгу прыабароне Курапатаў, які адбыўся 3 сакавіка,паводле артыкулу 23.34 КаАП.

Менскігарадзкі суд адмяніў рашэньне Фрунзэнскагарайсуду ад 28 сакавіка, калі Чахольскагааштрафавалі на 30 базавых велічыняў, інакіраваў справу на новае расьсьледаваньне.

12ліпеня Чахольскі прыйшоў у Фрунзэнскісуд, але судзьдзя адмовіўся весьціпрацэс па-беларуску ці выклікацьперакладчыка.

«Падчаспрацэсу мне, грамадзяніну Беларусі, убеларускай дзяржаве было адмоўлена ўвядзеньні працэсу на беларускай мове.Я заявіў хадайніцтва: калі судзьдзя,які зьяўляецца дзяржаўным службоўцам,не валодае беларускай мовай, ён мусіцьвыклікаць перакладчыка. Судзьдзя Млечкапайшоў раіцца, праз хвілін 15 вярнуўся.

Ведаеце,да якога цынізму дайшло: маё хадайніцтваён адхіліў на падставе таго, што я, простыграмадзянін Рэспублікі Беларусь, павіненвалодаць дзьвюма дзяржаўнымі мовамі!А ён, судзьдзя, дзяржаўны службовец,значыць, не павінен ведаць дзьведзяржаўныя мовы і адказваць на той мове,на якой да яго зьвяртаюцца?

Яадмовіўся ўдзельнічаць у працэсе,прымусіў занесьці фармулёўку судзьдзіў пратакол, адзначыць, што грубым чынампарушаная Канстытуцыя і зьняважанаямая нацыянальная годнасьць».

АлесьЧахольскі напісаў скаргу ў суд і хочапрыцягнуць судзьдзю Андрэя Млечку дакрымінальнай адказнасьці за зьнявагунацыянальнай годнасьці. Судовы працэспрацягваецца без Чахольскага.

Якоебудзе вынесена рашэньне, Свабодапаведаміць пазьней.»

Крыніца:https://www.svaboda.org/a/28612012.html