ЗАЎВАГІ АБ ЗЬМЕНАХ У БЕЛАРУСКІМ ГРАМАДЗТВЕ
(Выступна ліпеньскім Сойме КХП-БНФ і БНФ“Адраджэньне”)
Паважаныясябры Сойму, вітаю Вас у Бацькаўшчыне.Зычу ўсім здароўя і моцнасьці на нашымдоўгім нялёгкім шляху.
Гэтанаш другі Сойм пасьля Зьезду Партыі.Варта падсумаваць некаторыя пытаньні,важныя для пазыцыі Партыі, бо істотнаезначэньне мае своечасовасьць.
Зьменыў грамадзтве, якія адбыліся і адбываюцца,маюць, як мы ўжо высьветлілі, трывожныхарактар для нашай нацыянальнай будучыніз прычыны старэньня і зьмяншэньнянасельніцтва і падрастаньня найпершновага лукашыстоўскага пакаленьня,выбітага з культурнага кантэкстунацыянальнай супольнасьці. З іншагабоку, у гэтага пакаленьня існуе большаеадчуваньне беларускага дзяржаўнагаадзінства і дзяржаўнай прыналежнасьці,чым у ранейшага насельніцтва БССР, якоеў незалежнай дзяржаве не жыло. Гэтаёсьць умовы, якія павінны спрыяцьнацыянальнай асьвеце людзей і ў пэўнайступені салідарнасьці грамадзтва перадзьнешнімі выклікамі. Пэрспэктывы длянацыянальнага працэсу ёсьць. Вялікаезначэньне будзе мець воля нацыянальнайэліты.
Намой погляд, тут якраз і ёсьць найбольшаяпраблема і найбольш слабое зьвяно нашагаграмадзтва пры антыбеларускай уладзе.Нацыянальна-палітычная эліта нешматлікая(паколькі ліквідаваны дэмакратычныпрацэс і дэмакратычныя ўмовы), дзейнасьцьяе абмежаваная ўладным рэжымам і,практычна, адключана ад удзелу ўдзяржаўным жыцьці.
Тымчасам грамадзка-сацыяльная элітахарактарызуецца крайне нізкім узроўнемнацыянальна-палітычнага думаньня (альбонават яго адсутнасьцю) і няздольная давырашэньня пытаньняў улады і будучынідзяржавы.
Аднактэрміналогія яе таксама зьмяняецца.Напрыклад, яна ўжо даволі добра ўсьвядоміласабе, што такое ўнутраная акупацыя ідастаткова вольна карыстаецца гэтымпаняцьцем пры ацэнцы палітыкі рэжыму.У арсэнале крытычнай рыторыкі гэтайпраслойкі зьявілася шмат адэкватныхтэрмінаў: ад “расейскага імпэрыялізму”да “Балта-Чарнаморскай Супольнасьці”,якія характарызуюць не дэмагогію, аасэнсаваныя паняцьці.
Намдобра вядома, адкуль гэтае разуменьнезьявілася. І тут я хачу падкрэсьліцьяшчэ раз наколькі важнай у гэтай сытуацыіёсьць пасьлядоўная нацыянальна-палітычнаяасьвета грамадзтва. Вынікі ёсьць.
Зьіншага боку, факты паказваюць, што тут,як і ў цэлым у грамадзтве, адбываеццапрацэс дзяржаўніцкай кансалідацыі. Ігэты працэс аб’ектыўны. Успамінаеццафронтаўскі народны лёзунг канца 80-х:“Беларусь без незалежнасьці – Беларусьбяз будучыні”.
Іантыбеларускі рэжым, і маскоўскаяЛубянка добра разумеюць нават магчымасьцьтакіх працэсаў. Усе прэвэнтыўныя мерыімі даўно прынятыя. Рэжым практыкуепэрманэнтную люстрацыю нацыянальныхі апазыцыйных дзеячоў, рэпрэсіі іпэрыядычныя пагромы грамадзянскайсупольнасьці. Звышзадача такой тактыкірэжыму – не даць вырасьці, арганізаваццаі скансалідавацца нацыянальным пратэстнымсілам, не даць аформіцца нацыянальна-грамадзкайальтэрнатыве.
Уцэлым з гэтай задачай рэжым спраўляецца.Прычынаў шмат: і стварэньне кіруемайпсэўдаапазыцыі, і дапамога “карысныхідыётаў” з Захаду, і дапамога Масквы.Істотнымі чыньнікамі зьяўляюцца таксамаабмежаванасьць нацыянальна-палітычнайасьветы грамадзтва (гэтым займаеццатолькі наша Партыя – КХП-БНФ) іправакацыйная тактыка антыбеларускіхсіл. Грамадзтва, якое знаходзіцца наневысокім узроўні палітычнага разьвіцьця,лёгка справакаваць на правакацыйныядзеяньні. Часам нават і агентуранепатрэбная, дастаткова амбітных,безадказных і бесталковых асоб. Такоемы назіраем пастаянна.
Праўда,апошнім часам грамадзтва ўжо набраласявопыту (асабліва нацыянальна арыентаванаеграмадзтва) і не паддаецца на пустуюрыторыку. Тады (што цікава) пачаласярыторыка на рускай мове, каб падняць івывесьці новыя пласты людзей. Такаямоўная рэкамэндацыя магла быць толькізвонку, ад тых, хто думае стэрэатыпам іне разумее беларускай рэальнасьці. УБеларусі ня мае значэньня ў якой мовеідзе пратэстная агітацыя і прапаганда.Тут, практычна, усе разумеюць па-беларускуі па-руску. Характэрна толькі, штоагітацыя па-беларуску ўспрымаецца лепші больш адэкватна, бо само маўленьнепа-беларуску ўжо ёсьць пратэстам супрацьпалітыкі антыбеларускага рэжыму. Ілюдзі тое адчуваюць. Масква тут частатрапляе ў яміны ўласнай імпэрскайтупасьці.
Івось мы слухаем расповеды адной такойасобы па-руску пра стратэгію нібытабарацьбы з рэжымам. Трэба, значыцца, небаяцца і ўвесь час выходзіць на вуліцыз пратэстам, “бо іншага шляху няма”.Трэба заваёўваць вуліцу, каб людзейвыходзіла з кожным разам больш і больш.І вось калі выйдуць “сотні тысячаў”,тады рэжыму канец.
Цяжкаўявіць, каб адукаваны чалавек, які насправе агучвае схему “выстрыганьняпратэстнага грамадзтва”, сам бы шчырадумаў, што гэта шлях да перамогі. Тады,у лепшым выпадку, гэта падлеткаваяінфантыльнасьць. Тым больш, што заапошнія 10-15 гадоў практыка такогазмаганьня з рэжымам сьведчыць якразпра адваротнае. Рэжым знайшоў “ключык”змаганьня, адпаведны сваёй антыдэмакратычнайсутнасьці – стварыў схему прэвэнтыўныхправакацыяў. Астатняе -– справа тэхнікі.Найбольш разгромны выпадак адбыўся ў2010 годзе. Найбольш ганебны – у 2011-м, калірасейскі 20-гадовы маладзён ад Лубянкісправакаваў разумнае беларускаеграмадзтва ў знак нязгоды з рэжымамвыйсьці на вуліцы і пляскаць у ладкі.Самае ганебнае, што наіўныя беларусытак і зрабілі: выйшлі і пляскалі. Усіхсфатаграфавалі, і быў жудасны масавыхапун без разбору.
Зтакім рэжымам, які існуе ў Беларусі (агэта рэжым унутранай акупацыі) трэбаўсьвядомлена змагацца, арганізацыйныммэтадам. І першае, што трэба зрабіць –навесьці парадак у сваёй галаве. Тут нерыторыка. Задача патрабуе вялікайасьветніцкай працы. Асэнсаванае іарганізаванае змаганьне магчымае толькіў разумных людзей. Шмат якія беларусынават не ўяўляюць, у якой цёмнай палітычнайяміне яны знаходзяцца з прычыны 23-хгадоў існаваньня хамскага антынароднагарэжыму ўлады.
Галоўнаепытаньне існаваньня Беларускай нацыі– гэта пытаньне Беларускай мовы. Рэжым,здаецца, ужо зрабіў усё, каб выклікацьнацыянальную катастрофу. Зачынены амальусе беларускія школы. Па статыстыцы(рэжымнай статыстыцы) засталося яшчэ13% школ. Але палова зь іх беларускіятолькі на паперы.
Іўсё ж такі цемра тут прайграе. Фармаваньненовай нацыі на дзяржаўнай асновезаканамерна ставіць пытаньне абнацыянальных каштоўнасьцях. І перш заўсё пра мову. Тут у абставінах новайсьведамасьці, назіраюцца тэндэнцыісакралізацыі Беларускай мовы. Гэтазьява новая і ў прынцыпе станоўчая, бозакладвае падставу для хуткага грамадзкага(функцыянальнага) адраджэньня Беларускаймовы як толькі зьменяцца абставіны, іантынародны рэжым будзе ліквідаваны.
СакралізацыяБеларускай мовы назіраецца таксама ўпатрыятычна настроеных беларусаў(навукоўцаў, літаратараў), якія пішуцьпа-руску. Гэта ізноў жа пазыцыя длябудучыні беларускай мовы, частковапрыхільная, але да таго часу пакультакая пішучая асоба не пачынае рабіцьз сваёй рускамоўнай функцыянальнайзалежнасьці ідэалогію: маўляў, тактрэба, бо бальшыня гаворыць і чытаепа-руску. Зразумела, што тут канецАдраджэньню і падтрымка каланіяльнагастатус-кво. Нацыянальнай пэрспэктывытакая ідэалогія ня мае, хутчэй стыкуеццаз “русскиммиром”.
Уасьветніцка-палітычнай працы важнаразьбірацца ў такіх дачыненьнях,павялічваць сяброў, але не антаганістаў.За жыцьцёвую практыку мне прыходзіласяспатыкаць расейцаў, народжаных уБеларусі, якія нават пераходзілі ўпісьме на беларускую мову. І гэта сяродагульнай русіфікацыйнай афіцыёзнайпалітыкі.
Вялікімвыпрабаваньнем для салідарных працэсаўу беларускім грамадзтве будуць расейскіявайсковыя вучэньні “Захад-2017”. Беларускаеграмадзтва яшчэ не сасьпела да таго,каб выйсьці, скажам, на чыгуначны шляхі не пусьціць у Беларусь тыя чатырытысячы вагонаў чужынскага войска. Аленародны кантроль над усім мусіць быцьвельмі шчыльным. Арганізацыя адпорусупраць інвазіі неабходная. Адпор мусіцьбыць
Мнездаецца, што маскоўцы моцна пралічыліся,спадзяючыся, што Беларусь можна будзесхапіць голымі рукамі. Засталося двамесяцы да расейскай пагрозы. Лепш заўсё, вядома, было б прымусіць іх адмяніцьсвае імпэрскія забаўкі. Але такое можатолькі сьвядомы салідарны народ, бопрадугледжвае ўдзел у адпоры вялікіхмасаў людзей. Тым ня менш трэба ведаць,што вялікая небясьпека для Беларусіможа пачацца ў пачатку верасьня. Трэбапатрабаваць адмяніць вайсковыя вучэньніі прыезд расейскага войска, стварацьсуполкі змаганьня, рыхтавацца і быцьгатовымі да абароны Беларусі.
ЗянонПазьняк
9ліпеня 2017 г.