ПАГЛЫБЛЕНЬНЕ КРЫЗІСУ ПРЫ НАРОДНЫМ МАЎЧАНЬНІ
Ліпеньскі Сойм 2017 г.Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі –БНФ і БеларускагаНароднага Фронту “Адраджэньне”
9 ліпеня ў Менску адбыўся чарговы СоймКХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Соймзаслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка,Старшыні Кансэрватыўна-ХрысьціянскайПартыі – БНФ і Беларускага НароднагаФронту “Адраджэньне”, -- “Заўвагі абзьменах у беларускім грамадзтве”. Здакладамі выступілі сп. Юры Беленькі,выканаўца абавязкаў у Беларусі старшыніПартыі і Фронту, і сп. Сяргей Папкоў,намесьнік старшыні Партыі і Фронту.
Выступоўцы распавялі пра шырокаеміжнароднае абмеркаваньне праблемырасейскіх вайсковых вучэньняў натэрыторыі Беларусі. Гэтая праблемасапраўды становіцца міжнароднай. Сваюзаклапочанасьць выказваюць палітычныякіраўнікі і вайсковыя спэцыялістысуседніх з Беларусьсю краін. Упершынюз такой яснасьцю яны дэманструюцьразуменьне небясьпекі становішча, калінаша краіна знаходзіцца пад поўнымкантролем агрэсіўнай Масквы. На вялікіжаль, многіх у Эўропе гэтая сытуацыяраней цалкам задавальняла або, прынамсі,не цікавіла. Мы будзем аналізавацьразьвіцьцё падзей і выпрацоўку новыхадносінаў дэмакратычных краін даантыбеларускага рэжыму, а таксама даарганічнай часткі гэтага рэжыму –падстаўной імітацыйнай псэўдаапазыцыі,якая фальшыва прадстаўляе змагарнуюБеларусь на міжнароднай арэне. Магчыма,што пагроза расейскай інвазіі і расейскайАЭС у Астраўцы ўрэшце ацьверазіцьзаходні палітычны істэблішмэнт. А,магчыма, што ацьверазеньне так і ненастане. Напрыклад, у 1939 годзе ацьверазеньнепрыйшло да іх надта позна, што вельмідорага каштавала народам.
Выступоўцы паведамілі пра сумныязьвесткі, якія паступаюць з банкаўскайсфэры краіны. Спэцыялісты так і кажуць:“І як толькі яно ўсё трымаецца!” Упрынцыпе існуючы рэжым збанкрутаваўужо пэўны час таму, але зьнешнія фінансавыяўліваньні пакуль даюць яму магчымасьцьудаваць пэўную стабільнасьць. Гэтапрывядзе да яшчэ больш балючага падзеньня.Народная Праграма “Вольная Беларусь”зьяўляецца адзіным шляхам выйсьця згэтай драматычнай сытуацыі. Менавітатаму рэжым і абслугоўваючыя яго спэцыі аналітыкі імкнуцца замаўчаць НароднуюПраграму, фактычна, схаваць яе адграмадзтва. У лепшым выпадку публікуюццарэдкія камэнтары на тэму запрапанаваныхрэформаў у Народнай Праграме, зь якіхчытач ня можа атрымаць сапраўднайінфармацыі. Нягледзячы на ўсё гэта, абНароднай Праграме “Вольная Беларусь”даведваецца ўсё больш людзей. Гэтыялюдзі пераконваюцца ў тым, што “ВольнаяБеларусь” дае сапраўдную ўпэўненасьцьу магчымасьці паратунку нашай краіныі нацыі, у наладжваньні сістэмы сацыяльнайсправядлівасьці, эфэктыўнай эканомікіі высокай культуры ў Беларусі.
Выступілі таксама сябры Сойму з розныхрэгіёнаў краіны. Яны распавялі пра новыяфакты, якія сьведчаць аб паглыбленьнісацыяльна-эканамічнага крызісу ў краіне.Шэраг прадпрыемстваў працуюць у штатнымрэжыме па 3-4 гадзіны ў тыдзень. Работнікіатрымліваюць адпаведны заробак. УЖодзіне многія сем’і ўжо ня могуцьаплаціць харчаваньне сваіх дзяцей удзіцячых садках. Зразумела, што такадбываецца па ўсёй краіне. Уладыраспарадзіліся, каб такіх дзяцей удзіцячыя садкі не бралі (праблема“вырашана). Мэдработнікам даведзенаадміністрацыяй, каб яны асабліва непрыкладалі намаганьні пры лекаваньніпажылых людзей. Людзі зрабілі з гэтагаадпаведныя высновы (яшчэ адна праблема“вырашана”).
Сябры Сойму зрабілі паведамленьні наспэцыфічную тэму. Аказалася, што дом-музэйФ. Дзяржынскага ў беларускім Дзяржынавезьяўляецца месцам прысягі ня толькідля маладых чэкістаў РБ. Туды прыязджаюцьцэлымі выпускамі “маладыя сокалы” ФСБз вышэйшым лубянскім начальствам іпрысягаюць тут на вернасьць традыцыямВЧК-НКВД-КГБ. Такім чынам, гэбоўскаяМэка знаходзіцца якраз на нашай тэрыторыі(у сусьветнай гісторыі спэцслужбаў гэтаёсьць беспрыцыдэнтны факт). Дарэчы,гэтая сістэма перажывае пэрыяд росквітува ўмовах агульнага крызісу. З 1991 г.раённыя аддзелы КГБ РБ месьціліся ў 2-3пакойчыках раённых упраўленьняў МУС.Пасьля 1994 г. іх разьмясьцілі ў вялікіхбудынках, у якіх раней былі іншыяўстановы. А апошнім часам у шэрагураённых цэнтраў пабудаваны новыя,мадэрновыя спэцбудынкі для КГБ РБ.Насельніцтва ўсё гэта бачыць і робіцьвысновы.
Сойм таксама разгледзеўпланы партыйнай дзейнасьці на бліжэйшыпэрыяд.
Інфармацыйная камісіяКансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі –БНФ і БеларускагаНароднага Фронту “Адраджэньне”
9 ліпеня 2017г.