ТРАМП ВА УСХОДНЯЙ ЭЎРОПЕ

Сёньня (6-га ліпеня)пачуў па радыё, што згодна сацыялагічныхдасьледваньняў 60 адсоткаў амэрыканцаўпадтрымліваюць палітыку Трампа адноснамігрантаў. Увогуле, гэта ўзважанаяпалітыка. Але ў атмасфэры той дзікайпрапаганды, траўлі і нянавісьці, якуюашалела раскруцілі супраць Трампадэмакраты, левакі і лібэралістычныяСМІ (а іх пераважная бальшыня) цьвярозаяацэнка народа Амэрыкі вельмі сымптаматычная.

Увогуле Трампнабірае палітычны вопыт, ператвараеццаў пасьпяховага палітыка, мае ў гэтымсэнсе шмат неабходных якасьцяў.

Паводзіны яго ўПольшчы проста бліскучыя. Уся ягонаяхвалебна-гратэскавая прамова -- гэтавыдатная адпаведнасьць псіхалогііпалякаў, тое, што ім трэба казаць. І яны(бяз цені сумненьня) такія шчасьлівыя.

Трамп выкарыстаўпольскую пляцоўку як сілавы пляцдармдля перамоваў з Пуціным. Прытым добраскарыстаў, абазначыў тэму і пазыцыю, наякую Пуцін вымушаны будзе даваць адказ.

6 ліпень 2017 г. Зянон Пазьняк