АЛЕСЬ ЧАХОЛЬСКІ Ў ІНТЭРВ'Ю ГАННЫ СОЎСЬ

Кіраўнік грамадзкайдырэкцыі Народнага мэмарыялу Курапаты,адзін зь кіраўнікоў КХП БНФ 59-гадовыАлесь Чахольскі некалькі дзясяткаўгадоў апякуецца месцам згубы ахвяраўсталінскіх рэпрэсій.

Чахольскі належыцьда той катэгорыі людзей, якія большробяць, чым гаворыць, і таму ня ўсімвядома, што ў вялікай ступені дзякуючыягоным арганізатарскім намаганьням уКурапатах паўсталі тысячы крыжоў. Мысабралі 10 фактаў пра курапацкагарупліўца.

Быў начальнікаммэдычнай службы вайсковага батальёну

«Сам я, як кажуцьмагілёўскі, асіповіцкі хлопец», — зусьмешкай распавядае Чахольскі. — У 15гадоў выехаў у Менск, паступіў у мэдычнуювучэльню, закончыў яе па спэцыяльнасьціфэльчар. Сем гадоў праслужыў у савецкімвойску, тэрміновую службу — ва Ўкраінепад Кіевам і ў Днепрапятроўску, вярнуўсяна Бацькаўшчыну і 5 гадоў адслужыўначальнікам мэдслужбы батальёну 356-гамотастралковага палка 120-й Рачоўскайдывізіі, што ва Ўруччы пад Менскам. У1983 годзе праходзіў падрыхтоўку дляслужбы ва Аўганістане, але паехаць недавялося, бо ў 1985 годзе ўжо меў двухмалых дзетак«.

Жыцьцё зьмяніўдзень 20 жніўня 1991 году

«Я прыйшоў даБеларусі ў 1991 годзе, — прызнаеццаЧахольскі. — Канчатковае рашэньнепрыняў 20 жніўня 1991 году, калі ішоў другідзень так званага путчу. Я прыйшоў наПлошчу, убачыў Пазьняка і зразумеў, штоз камунізмам усё скончана...

Тады я яшчэразмаўляў па-расейску. Дзякуй Богу,камуністам ня быў, хацяў войску прапаноўвалі».

Дасканала ведаегісторыю сваёй сям'і

Чахольскі можагадзінамі расказваць пра сваіх бацькоў,дзядоў і прадзедаў. Памятае кожную дату,мясьціну, імя. «Мой род пацярпеў ад двухтаталітарных сыстэм — фашысцкай ікамуністычнай сталінскай, — кажаЧахольскі. — І дзіўна, як я зьявіўся нагэты сьвет... Аднаго майго дзеда АнтонаЎрбановіча ў 1934 годзе „раскулачылі“і выслалі ў Казахстан, дзе яго і забіліэнкавэдзісты. А брата майго дзеда,Сакалоўскага расстралялі ў Курапатах».Па Антону Ўрбановічу Алесь Чахольскіўсталяваў імянны крыж на курапацкайгалгофе.

Навучыўунукаў дэвізу беларускай шляхты

Пасьля войскаЧахольскі 27 гадоў адпрацаваў на менскімзаводзе НПА «Цэнтр». «Але ўжо пяты годбеспрацоўны — праблемы са здароўемплюс актыўная грамадзянская пазыцыя,— тлумачыць Чахольскі. — Працую дзедам,у мяне пяцёра ўнукаў, з садку, са школызабраць... І я вельмі шмат часу прысьвячаюКурапатам і палітычнай дзейнасьці, бохачу, каб мае ўнукі жылі ў вольнайБеларусі. Маіх унукаў можна ўначыразбудзіць і запытацца, які ў нас сьцягі гэрб,адразу адкажуць: «Бел-чырвона-белы іПагоня». А старэйшы 7-гадовы ўнук Багдан,калі запытаюся пра дэвіз беларускайшляхты, адказвае: «Дэвіз нашай сям'і —сэрца Айчыне, гонар нікому».

Усталяваў іадрамантаваў у Курапатах сотні крыжоў

Пытаюся АлесяЧахольскага, ці вядома, колькі грошайза апошнія дзесяцігодзьдзі беларусыахвяравалі на курапацкія крыжы. «Тысячыдаляраў былі ахвяраваныя. — адразуадказвае актывіст. — Усё ўлічана, гэтыяведамасьці будуць у музэі ў Курапатах.Усе захоўваецца ў архівах у пэўныхмесцах. Усе крыжы прайшлі праз маё сэрцаі праз мае рукі, практычна кожны ўсталяванытам крыж, акрамя імянных, якія людзіставілі па сваіх продках. Многія зь іхузгадняла гэта са мной, бо для гэтага іствораная грамадзкая дырэкцыя народнагамэмарыялу Курапаты, каб каардынавацьтакія рэчы. За гэтыя дзесяткі гадоў япрайшоў уздоўж і поперак Курапаты неадзін раз. Хоць з закрытымі вачыма тудымяне завядзі, усё раскажу пра кожны крыжі памятны знак. Сам я ўсталяваў сотнікрыжоў, а колькі адрамантаваў і непалічыць, бо вандалы колькі крыжоўпашкодзілі за гэтыя гады...»

Аднавіў зламанывандаламі Крыж Пакуты на заводзе, дзепрацаваў

У кастрычніку2007 году невядомыя вандалы зламалі КрыжПакуты, галоўны курапацкі крыж, якілюдзі на руках прынесьлі ў Курапаты ў1989 годзе. «Цяпер я магу пра гэта расказаць,— згадвае Чахольскі. — З 7 на 8 кастрычніка2007 году яго зламалі. Я прылятаю ў Курапаты8 кастрычніка. Стаю лязламанага крыжа. Праз 20 дзён Дзяды, акрыж ляжыць, зламаны на тры часткі. Ядумаю пра тое, што можназрабіць за 20 дзён. Адразу прыняў пэўныярашэньні, і 24 кастрычніка 2007 году я,Сяргей Папкоў, Юрась Беленькі, ВалерБуйвал і Ўладзімер Юхо ўсталяваліадрэстаўраваны, адноўлены крыж.

Два тыдні я нічыміншым не займаўся. Мне была аказанаякалясальная дапамога. Нават кіруючыялюдзі ведалі, што я рабіў. Я аднавіў крыжна сваім прадпрыемстве НПА „Цэнтр“.Мне было сказана: „Што трэба, тоеі рабі“. Акрамя таго, што гэта першыкрыж, пачатак Народнага мэмарыялу, ёнпрайшоў праз маё сэрца, калі я яго зьбіраўсваімі рукамі».

Езьдзіў у Жодзінадапамагаць курапацкаму цесьляруРыбкаўцу,

якога перасьледаваламіліцыя

Жодзінскі цесьлярАнатоль Рыбкавец вырабіў сотні крыжоўдля Курапатаў у сваёй майстэрні. Большза дзесяць гадоў таму мясцовыя міліцыянтыпаспрабавалі абвінаваціць яго, у тым,што ён вырабляе крыжы нібыта са скрадзенайдраўніны. Чахольскі адразу паехаў уЖодзіна, запрасіўшы для інфармацыйнайпадтрымкі карэспандэнта Свабоды,сустрэўся з міліцыянтамі, мясцовыміўладамі, у выніку падазрэньне зь цесьлярабыло зьнятае.

На пэўных умовахпагадзіўся ўдзельнічаць у ініцыятыўнайгрупе ў справе мэмарыялізацыі Курапатаўна чале з Паўлам Якубовічам

Галоўны рэдактаргазэты «СБ. Беларусь сегодня» ПавалЯкубовіч публічна дзякаваў Чахольскамуза шматгадовую працу ў Курапатах. «Нізкіпаклон энтузіястам, якія гадамі гэтарабілі. Не далей як учора мы яшчэ разпрайшлі па тых месцах... Я яшчэ раззьдзівіўся, я проста ўявіў, як гэтыялюдзі працавалі, насілі крыжы, ставілікамяні, і колькі было пакладзена і сіл,і энэргіі. Рэдкі выпадак такогападзьвіжніцтва. Шчыра кажучы, я пра ягомала ведаў, зараз пераканаўся, і гэтавыклікае, канешне, асобыя пачуцьці івялізную павагу».

Алесь Чахольскісустракаўся з Паўлам Якубовічам уКурапатах, паказваў усталяваныя крыжы,справаздачы аб ахвяраваньнях людзейна крыжы. Чахольскі перакананы, штоўлады павінны зрабіць пэўныя крокідзеля забесьпячэньня бясьпекі ў Курапатахі мэмарыялізацыі на полі ля ўрочышча.

Я буду амаральнымчалавекам, калі я буду супрацоўнічацьз уладай

без выканьнягэтых умоваў

«У нас ёсьцьканцэпцыя Народнага мэмарыялу, якаярэалізоўваецца на працягу не аднагодзясятку гадоў. Гэта крыжы, Народнымэмарыял на самой тэрыторыі Курапат,дзе магілы — 23 гектары. Уся астатняямэмарыялізацыя павінна адбывацца наполі з боку „Экспабелу“, там павіненбыць музэй і сьцяна Памяці. Кабмэмарыялізацыя адбылася, трэба вярнуцьахоўныя зоны, якія даўноўжо распрацавалі дзьве цудоўныя жанчыныКосьціч і Кукуня. Трэба зьнесьці„Бульбаш-хол“. Дарэчы, пытаньне зьбізнэс-цэнтрам ля Курапатаў ня зьнятае.Горад прымушае будавацца на тым месцы.Каб зьняць канфлікты, трэба вярнуцьахоўныя зоны, тады туды ніхто не палезе.Таксама, каб далей рухацца і знаходзіцьнейкія моманты супрацоўніцтва зьдзяржавай, павінны быць выпушчаныяхлопцы, зьняволеныя ў „справе патрыётаў“,павінны быць рэабілітаваныя ўсе, хтобыў аштрафаваны за абарону Курапатаў.Я буду амаральным чалавекам, калі я будусупрацоўнічаць з уладай без выканьнягэтых умоваў».

Моцнападтрымаў сябра Юрыя Качука, у якогатрагічна загінула дачка

Чахольскіапякуецца Юрыем Качуком, у якога ўчэрвені трагічна загінула ў Празе дачкаЮлія. Ён узяў на сябе арганізацыйныясправы, суправаджаў Качука ў падарожжыў Прагу, куды ён мусіў выправіцца дзеляідэнтыфікацыі і вяртаньня цела дачкіна радзіму.

«Для мяне гэтаасабістая трагедыя, — кажа Чахольскі.— У мяне дачка і сын, яны такога ж узростуяк мая другая дачка Юля Качук, якую яведаў зь дзяцінства. Прыяжджаў да іх уЗэльву. Юра — мой сябра. Для мяне гэтапэрсанальная трагедыя. Я проста побачзь ім, і частку болі ўзяў на сябе, хацяболь бацькоў, якія страцілі дзіця,апісаць немагчыма».

Быў пераможцаму фотаконкурсе «Мае фота — Мае Курапаты»

У 2008 годзе Свабодаправяла фотаконкурс «Мае фота —- МаеКурапаты» да 20-годзьдзя адкрыцьця праўдыпра расстрэлы ў Курапатах. Было дасланабольш за 200 фотаздымкаў з Курапатаўрозных часоў і грамадзкі рэдактарфотаконкурсу «Мае фота — мае Курапаты»Зянон Пазьняк выбраў найбольш цікавыяі характэрныя фотаздымкі. Адным зьпераможцаў стаў Алесь Чахольскі — «Запасьлядоўную фіксацыю тэмы Курапатаў»за сэрыю архіўных фатаграфіяў.

Ганна Соўсь

Крыніца:https://www.svaboda.org/a/28579319.html