СЛАВА ЗМАГАРАМ ЗА СВАБОДУ!

Свабода-- гэта такая дама, барацьба за якую няставіць ўмоваў. Тут толькі трэба адказацьна пытаньне: ці патрэбна свабода? Каліпатрэбна, то застаецца толькі змагацца.Інакш свабоды ня будзе.

Амэрыканцынекалі так і зрабілі. Узброеныя дзеяньніпачаліся яшчэ ў 1772 годзе і напачаткупраходзілі неактыўна ў дробных сутычках.

Алевось 2-га ліпеня 1776 года 2-гі КантынентальныКангрэс аднагалосна прыняў Дэклярацыюаб Незалежнасьці амэрыканскіх калёнійі 4-га ліпеня абнародваў яе грамадзтву.2-га жніўня гэтую Дэклярацыю па рашэньніКангрэсу пэрсанальна падпісалі ўсе 56дэпутатаў Кангрэсу. Імёны гэтых дэпутатаўувайшлі навечна ў гісторыю Амэрыкі.Рашэньне Кангрэсу аб незалежнасьцікалёній і подпісы дэпутатаў падДэкалярацыяй аб Незалежнасьці вызначылігісторыю і лёс амэрыканскай свабоды.

Сытуацыятады была вельмі ня простай. Вялікіягрупы насельніцтва (лаялісты, квакеры,адміністрацыйнае чынавенства і інш.)падтрымлівалі брытанскую ўладу і былісупраць незалежніцкіх рэвалюцыянераў.Кожны, хто галасаваў і хто падпісваўДэклярацыю, разумелі, што пальецца кроў,што вайна непазьбежная і набудзе шырокіямаштабы, што на слабое ў той часамэрыканскае войска Вашынгтона наваліццавелізарная ваеннная магутнасьцьБрытанскай імпэрыі. І, тым ня менш,Дэклярацыя Незалежнасьці была прынятаяі падпісаная кожным дэпутатам Кангрэсу.Патрэбная была свабода.

Брытанцыпрыслалі велізарны флот і войска. Караблівыраўняліся ўздозж берагаСтатэн Айленда і Брукліна і адпрасаваліартылерыйскім агнём пазыцыі паўстанцаў.Потым адбылася Бруклінская бітва(дакладней, мясарубка), у якой войскаВашынгтона было пакрамсана ледзь ні дашчэнту. З рэшткамі жаўнераў Вашынгтонпераправіўся ў Мангатан, дзе былівайсковыя склады і ўмацаваньні. Тадыбрытанцы ўплылі караблямі ў Рывэрі, выцягнуўшыся ўздоўж берага, збамбардаваліз гарматаў рэшткі войска Вашынгтона,потым пачалі рыхтаваццада атакі. Тут, відаць, быў бы і канец,але, пэўна, апека Боская ўратавалаамэрыканцаў. Ноччу і на наступны дзеньздарыўся фантастычна густы туман, якідазволіў Вашынгтону вывесьці войсказ-пад разгрому і пазьней пераправіццапраз Дэлавэр і ўмацавацца за ракой.

Сучасьнікіпотым распавядалі, што ў Філадэльфіі ўгэты час некаторыя ўрадоўцы і кангрэсмэныдрыжэлі ад страху і ня ведалі, што рабіць(у выпадку паразы кожнаму зь іх пагражалашыбеніца). Але ні Вашынгтон, ні жаўнеры,ні амэрыканцы, якія распачалі ўжопартызанскую вайну, не спалохаліся іне апусьцілі рук. Зімой, на Каляды,Вашынгтон пераправіўся праз Дэлавэр іатрымаў важную перамогу над брытанцаміпад Трэнтанам, якая спыніла ініцыятывуангельцаў, і паступова фартуна павярнуласятварам да вольнай Амэрыкі. У гэтую волюзрабіў вялікі ўклад (стратэгія і перамогапад Вэст-Пойнтам) наш герой і вялікібеларус генэрал Андрэй Касьцюшка.

Свабодаальбо ёсьць -- альбо яе няма. Але каб янабыла, свабода мусіць стаць найвышэйшайкаштоўнасьцю для народа і чалавека.

Невыпадковаамэрыканцы 4-га ліпеня так шануюць свойДзень Незалежнасьці, ганаруюць імёныДэпутатаў Незалежнасьці і ўсіх змагароўза свабоду. Слава героям!

4ліпеня 2017 г. Зянон ПАЗЬНЯК