НЕ ХАДЗІЦЕ НА РЭЖЫМНЫЯ ПАРАДЫ І ПРАВАКАЦЫЙЦНЫЯ ДЭМАНСТРАЦЫІ

Трэцягаліпеня антыбеларускі рэжым Лукашэнкібудзе праводзіць у Менскувайсковы парад у гонар прызначанагаім сьвята рэжымнай незалежнасьці.

Трэцягаліпеня 1944 года -- гэта дзень, калі нямецкаяакупацыя Менска зьмянілася зноў насавецкую акупацыю. Ніякага дачыненьняда незалежнасьці Беларусі гэтая датаня мае.

Нагэты ж дзень параду беларускага ірасейскага войска ў МенскуМікалай Статкевіч заклікае менчанна пратэстную дэманстрацыю быццам бысупраць рэжыму Лукашэнкі. На самайсправе гэта ператворыцца ў правакацыюз мэтай выявіць несасьпелыя яшчэпратэстныя сілы і разграміць іх. Такоеўжо было ня раз.

Нямачаго беларусам хадзіць на рэжымныяпарады і правакацыйныя дэманстрацыі ўгэты прыдуманы лукашыстамі дзень, дзебудзе шмат войска, спэцназу, амапу, гэб'яі некіруемых танкаў.

Няйдзіце! Ня верце безадказным асобам.Захавайма нашыя сілы і нашых людзей для будучага пераможнага змаганьня.Усё наперадзе.

30чэрвеня 2017 г. Зянон Пазьняк