ІГУМЕНСКІ ШЛЯХ — 2017

25чэрвеня група фронтаўцаў разам зкіраўніцтвам КХП – БНФ накіравалісязь Менску ў г. Чэрвень (даўні Ігумен),каб ушанаваць памяць ахвяраўкамуна-расейскага тэрору на нашай зямлі.Менавіта па гэтай дарозе ў чэрвеньскіядні 1941 года канвой расейскага НКВД гнаўтысячы вязьняў з менскай турмы ў бокРасеі пасьля пачатку нямецка-фашыстоўскайінвазіі.

Пасьлятаго, як вязьні пераначавалі ў ігуменскайтурме, і пасьля авіяналёту 26 чэрвенявязьняў па крымінальных артыкулахадпусьцілі, а палітычных пагналі далейна Усход. На ўскраіне Ігумена каты НКВДадкрылі агонь па людзях. Загінулі сотнілюдзей. Удалося ўцячы нямногім. Такіядзікія расправы над вязьнямі (“ворагамінарода”) НКВД тварыла тады ва ўсіхзаходніх рэгіёнах СССР па загаду Крамля.Маскоўскі фашызм у хаўрусе з нямецкімфашызмам разгортвалі масавае знішчэньнелюдзей.

Намагілах ахвяраў фронтаўцы ўзьнялінацыянальныя Бел-Чырвона-Белыя Сьцягі.Выступоўцы (Ю. Бленькі, С. Папкоў і іншыя)казалі пра трагедыю народа, пра тое, штоМасква разам з Берлінам справакавалаі распаліла сусьветную вайну. Нямецкіфашызм быў разгромлены антыгітлерскайкааліцыяй, а антычалавечаямаскоўска-бальшавіцкая імпэрыя засталася.І нават працягвае цяпер існаваць увыглядзе РФ.

Беларусыня хочуць вайны, вайны хоча крамлёўскаекіраўніцтва імпэрыі, яе адурманенытытульны охлас. Беларусы павінны недапусьціць, каб імпэрскі вораг захапіўБеларусь, бо вынік акупацыі будзе такіж трагічны, як і ў тыя далёкія гады –генацыд нашага народа. Нашы ахвяры незабытыя, яны заклікаюць нас не саступацьперад чужынскім нашэсьцем.

Вядомаса статыстыкі ХХ стагоддзя: тыя грамадзтвы,якія бараніліся са зброяй у руках, несьлістраты. Але тыя, хто здаваўся на літасьцьі не супраціўляўся акупантам, панесьлістраты на некалькі парадкаў вышэйшыяў выніку рэпрэсій, забойстваў, высылак,рабскай працы. Змагарная Украіна, якаяцяпер ў цяжкіх умовах разграміламаскоўскага агрэсара і спыніла нашэсьце,павінна быць для нас прыкладам.

Людзіпрайшлі шэсьцем па Ігуменскім шляху,ускладаючы да крыжоў на магілах пакутнікаўкветкі і вянкі, запальваючы зьнічкі.Гучаў гімн “Магутны Божа”.

Інфармацыйнаякамісія Кансэрватыўна-ХрысьціянскайПартыі – БНФ

25чэрвеня 2017 г.