РАСЕЙСКАЯ КАМЭДЫЯ

Апошнімчасам у Маскве разыгрываецца сатырычнаяпаліткамэдыя ў традыцыях кананічнагалубянскага жанру. Такія спэктаклі набіліаскому цэлым пакаленьням назіральнікаўрасейскай палітсцэны. Ад тэатра патыхаенафталінам, хоць часам усё ператвараеццаў цырк.

ГрамадзянкуБеларусі лаўрыята прэміі Нобэля СьвятлануАлексіевіч рускія "братья" абазвалі"фашыстам", "русафобам","нацыстам", "людаедам", "врагомРасии" і іншымі эпітэтаміз дрэннымі намёкамі і падтэкстамі.Абплёўваньне працягваецца. Прычына --не пахваліла "русский мир", асудзіларасейскую агрэсію супраць Украіны іпалітыку русіфікацыі. Рускія "братья",не марудзячы, аблаялі Алексіевічі выдалі ўвесь прапагандысцкі набор.

Мяркую,што для Алексіевіч тут карысны іпавучальны вопыт. Цяпер яна адчуе насваёй скуры, што такое расейскаяантычалавечая прапаганда, якой некалісама займалася. Вельмі павучальнаянавука.

Мнепрыходзіцца жыць пад расейскай прапагандайужо амаль 30 гадоў. Гэбоўскіміпрапагандыстамі даўно было паведамленаграмадзтву, што я ёсьць "фашыст","русафоб", у час вайны быў "нямецкімпаліцаем", зьяўляўся "катамбеларускага народа", "антысеміт","главар габрэйскай мафіі", па натуры"зьвер", "жадны да грошай","хоча аддаць Беларусь у рабстваПольшчы, "аднавіць нацысцкі парадак","уцёк на Захад на грошы ЦРУі Гасдэпа" і г. д.

Утакога роду камуна-расейскай прапагандзе(ужо пад Лукашэнкам) прымала ўдзелСьвятлана Алексіевіч, якая заяўляла,што быццам бы, яна сама чула, як я клікаўбеларусаў ісьці ў лес і падрывацьцягнікі, ці што я заклікаў стварыцьарганізацыю нямецкіх паліцаеў у Беларусіі што гэта яна ўсё "прыпамінае" зразмовы, хоць я асабіста з асобайАлексіевіч не знаёмы і з тае прычыныніколі зь ёй ні аб чым не размаўляў. Восьтакая яе была фантазія ў стылі "укрыжаваныххлопчыкаў". (Усё гэта ўжо апісана саспасылкамі на крыніцы.)

Івось цяпер "фашыстам" і "людаедам"стала сама нядаўні прапагандыст-аматарСьвятлана Алексіевіч. Праўдаў Расеі такія павароты звыклая справа.Ніхто не зьдзіўляецца.

Яне зьбіраюся іранізаваць з паводзінаўАлексіевіч (хоць часам і сьмешна), бо ваўсім, што адбываецца, бачу сур'ёзныпадтэкст. Людзі, якія ведаюць правілыдухоўнага жыцьця ці хаця б начутыя праіх, пра прынцыпы дабра і зла, пра катэгорыіраўнавагі, адказнасьці і адплаты, --такія людзі павінны разумець сэнсоўнуюсувязь паміж тым, чым займалася Алексіевічраней, ілжыва нагаворваючы на іншых, ітым, што яна атрымала цяпер, прытым уаднолькавых азначэньнях.

Нядумаю, што тут пакараньне Гасподняе (ні"фашыст", ні "людаед", ні"русафоб" да яе не прыстане, прынамсіў Беларусі), але гэта можа быць папярэджаньнедзеля пакаяньня. Вельмі моцнаепапярэджаньне.

Штоз гэтага рэальна будзе?А нічога ня будзе. Усё застанецца, якбыло. Усе "званочкі" тут надарэмна.Ніякіх пераменаў асобы Алексіевіч неадбудзецца. Такая яе прырода.

Увогуле,прыкра слухаць, як маскоўская гэбоўскаячэрнь стала "ізгаляцца" над яеасобай. Подласьць гэтых дрэняў ня маемежаў. Але ж і карцінка ўзьнікае! Яеразыгрываюць па тэлефоне, а ёй і добра.Яна і задаволена. Яна і верыць, што ёй(насуперак усім куртуазным правілам)патэлефанаваў міністар культуры Украіныбыццам бы па даручэньні Парашэнкі,радуецца, што прапануюць ёй ордэны іўзнагароды. Яна шчыра верыць, шторазмаўляе не з гэбоўскай істотай, а зсупрацоўнікам міністэрства культурыРасеі, які прапануе ёй расейскі ордэнДружбы народаў і спатканьне з Пуціным.І яна на ўсё радасна з удзячнасьцюпагаджаецца.

Амбівалентнасьцьувогуле якасьць адмоўная, нехарактэрнаядля высокіх людзей. Але тут іншае. Першаявыснова з гэтай камэдыі такая:якой Алексіевіч была, такой і засталася.Другое -- тут выявілася фатальнаеперабольшваньне значнасьці самой сябе.Гэта зразумела і мае сваё тлумачэньне.Калі раптам нехта, будучы ў шэрайсярэдзіне, становіцца знакамітайпублічнай асобай, тады ў чалавека можаадбыцца зацьменьне здаровага розуму.Гэбісты па тэлефоне прымітыўнанасьміхаюцца зь яе, прапануючы ордэныды бяседы з Пуціным, а яна ўсё гэтаўспрымае як належнае і ня ў станезразумець розыгрышу, фальшывасьці ізьдзеку.

Гэтыспэктакль, гэтая тыповая руская камэдыяадметная тым, што яшчэ раз паказала длянекаторых людзей, што такое Масква,"русский мир" і "русский характер".Толькі саму Алексіевіч гэтая гісторыянічаму не навучыць. Дастаткова ёйпрапанаваць ордэн і візіт да Пуціна іўсё вернецца ў пачатак. Адмяжоўваючысяад "русского мира", яна будзе казацьпра "перадавых" рускіх людзей, прарускіх "інтэлектуалаў", пра тое,што ёсьць "іншая Расея", пра "честьи совесть" Расеі ды іншых "лепшых",якія, на жаль, у меншасьці, але яны,маўляў, і ёсьць сапраўднаяРасея і т. п.

Усёгэта амаль што так, але толькі да тагочасу, пакуль ім (гэтым "рускімінтэлектуалам") ні пачаць казаць прабеларускую мову, пра Вялікае КнястваЛітоўскае, пра барацьбу за незалежнасьцьды пра беларускае нацыянальнаеАдраджэньне. Тады выраз твару маскоўскіх"інтэлектуалаў" і "дэмакратаў"імгненна мяняецца і вылазіць з ардынскайпадсьведамасьці нешта цёмнае, злобнае,валасатае, рускае -- інтэлектуальнаескопішча зла.

26чэрвеня 2017 г. Зянон ПАЗЬНЯК