“НАРОДЫ ШАНУЮЦЬ ЗМАГАРНЫХ, А НЕ СПАКОЙНЫХ, ШТО СХІЛЯЮЦЦА ПЕРАД АГРЭСАРАМ”

Пачаўдзейнічаць “безвіз” на заходняй мяжыУкраіны. Цяпер украінцы свабодна едуцьу эўрапейскія краіны, падарожнічаюць,працуюць, вучацца, адпачываюць,сустракаюцца з сябрамі. У шэрагу месцаўз нагоды падзеі адбыліся ўрачыстыямерапрыемствы і нават сьвяточныяімпрэзы. Так, у будынку сталічнагааэрапорта “Барыспаль” былі песьні ітанцы. У некаторых аэрапортах заходніхгарадоў першых украінскіх падарожнікаўсустракалі са сьцягамі Украіны іпавітаньнямі. Абваліўся яшчэ адзінсаўдэпаўскі атавізм. Дарэчы, Українарыхтуецца да адэкватнага кроку --увядзеньня візавага рэжыму з дзікай іп’янай гэбоўскай Расеяй.

Абеларусы працягваюць стаяць у чэргахі тоўпіцца ў чужых кансулятах, чакаць,плаціць і хвалявацца. Ды культывавацьулюбёную рыторыку: “Ипочему же это нам не дают безвиз?! Ведьбелорусы такие спокойные, никому вредане делают. Ай-ай!..

Параскеміць, што тых, хто ў масе сваёй нешануе родную мову і культуру, хто прыняўакупанцкае і чужое як сваё, у сьвеце нябудуць шанаваць па вызначэньню. Народышануюць змагарных, а ня тых, хто “спакойныі ня робіць шкоды агрэсару”. А тут яшчэКіеў аб’явіў, што зьбіраецца ўводзіцьвізавы рэжым з Беларусьсю і Казахстанам,бо гэтыя краіны ў шчыльным хаўрусе зМасквой і не кантралююць свае межы.

Такшто сапраўдная татальная ізаляцыя адцывілізаванага сьвету яшчэ наперадзе.Праз шлагбаўмы і загароджы мясцовыяабывацелі будуць казаць народам, якіяяны “спакойныя і бясшкодныя”. Ды ніхтоіх ня будзе слухаць…

АлесьХадасевіч