РАТУЙМА БЕЛАРУСКУЮ ШКОЛУ

ЗваротХІ Зьезду КХП – БНФ

БудучыняБеларускай нацыі, дабрабытлюдзей і культурная моцнасьць дзяржавызалежаць ад стану і разьвіцьцяаднаго нацыянальнага чыньніку, пазначанагаўсімі мудрымі людзьмі і патрыётаміБеларусі. Гэты чыньнік ёсьць Беларускаямова, якая на культурным узроўнісцьвярджаецца найперш у беларускайшколе.

Савецкіакупацыйны рэжым мэтанакіравана нішчыўбеларускую мову. Пры камуністычнымсатрапе П. Машэраве гэтае разбурэньнебеларускай адукацыі дасягнула 78-міадсоткаў. Толькі 22 адсоткі школаўзахаваліся беларускімі. Тады быліпазачыняныя ўсе беларускія школы ўбеларускіх гарадах.

Антыбеларускірэжым А. Лукашэнкі працягвае савецкуюпрактыку зьнішчэньня беларускайадукацыі. Цяпер ужо разбурана і пераведзенана расейскую мову 87 адсоткаў усіх школаў.Толькі 13 адсоткаў школаў засталісябеларускімі. Уся вышэйшая школазрусіфікаваная.

Нацыястаіць перад абліччам нацыянальнайкатастрофы. Звычайны беларус, які дбаепра дабрабыт, мусіў бы пачуць сваіхмудрацоў: ня будзе ні дабрабыту, ніхлеба, калі ня будзе беларускай мовы ібеларускай школы, бо ня будзе справядлівасьціі свабоды.

Патрабуйцебеларускую школу і беларускі ўнівэрсітэт.Вучыце дзяцей па-беларуску, аддавайцеіх у беларускія школы, шануйце беларускуюмову.

18чэрвень 2017 г.

Менск