ПРЭЗЭНТАЦЫЯ БЕЛАРУСКІХ ВЫДАНЬНЯЎ І ДРУКАЎ У НЬЮ-ЁРКУ

18чэрвеня ў Нью-Ёрку ў беларускім саборысв. Кірылы Тураўскага адбылася вялікаяпрэзэнтацыя беларускага друку.

НапачаткуЗянон Пазьняк прадставіў дзьве новыякнігі, выдадзеныя ім у гэтым годзе. Гэтазборнік яго вершаў і фатаграфіяў зузорнай кнігі "Тэрра Дэй" ў перакладзена польскую мову, а таксама часткова нагрузінскую, украінскую, удмурцкую імарыйскую мовы. Пераклад на польскуюмову (200 вершаў) зрабіла польская паэтэсаз Еленяй Гуры Ірэна Грынцэвіч. Украінскіпераклад (у асноўным вершы з "ГлёрыіПатрыі") зроблены Івай Падольськай-- украінскай паэтэсай з Львіва. Нагрузінскую мову пераклаў Эмзар Кахідзэ,на ўдмурцкую -- Алена Ніканава і на мовуМары-Эл -- Сьвятлана Грыгор'ева. Аўтарвельмі ўсьцешаны, што сярод іншых яговершы перакладзеныя на мовы прыгнечаныхрусіфікацыяй народаў Расеі

Аўтарпрачытаў некалькі вершаў па-украінскуі па-польску, адзначыў, што вельмізадаволены перакладамі Ірэны Грынцэвічі Івы Падольськай, якія дакладнаадпавядаюць арыгіналам.

Другаякніга, выдадзеная Зянонам Пазьняком,гэта факсімільны друк "РабінзонаКруза" з выданьня 1947 года ў лягерыВатэнштэт. Пераклад з ангельскайСьвятаслава Каўша. Выдавец патлумачыў,чаму менавіта з гэтага выданьня ёнзрабіў факсімільны наклад.

Тутцікавы гістарычны факт, як беларусы ўцяжкіх пасьляваенных лягерных умовахздолелі самаарганізавацца, утварыцьсацыяльна-культурную структурусупольнасьці, якая існавала якмікрадзяржава Беларусь. Кнігавыдавецтваі друк былі адным са зьвеньняў гэтайсістэмы. Пераклады сусьветнай літаратурына беларускую мову рабілі, дбаючы прамоладзь, каб беларуская моладзь у лягерычытала добрыя кніжкі, мела сьветлыяідэалы, рупілася пра бацькаўшчынуБеларусь і беларускую культуру.

Удадатку да выданьня Зянон Пазьнякзьмясьціў некалькі дзясяткаў фота звокладак беларускіх кніг і часопісаўтаго часу, каб паказаць размах культурнайактыўнасьці ў беларускай паваеннайэміграцыі.


Галоўнайтэмай прэзэнтацыі стала, аднак, "НароднаяПраграма "Вольная Беларусь",прадстаўленьне якой у красавіку-траўніўжо адбылося ў Варшаве і Вільні. Прагэтую Праграму ўжо шмат напісана ігаворана. З. Пазьняк падкрэсьліў, штокалектыў аўтараў-законатворцаў своечасовастварыў вельмі грунтоўную і моцнуюпрацу. Яна прадугледжвае салідарнасьцьнацыі вакол нацыянальнай ідэі інацыянальных інтарэсаў. Матэрыялразьмеркаваны ў 34-х разьдзелах іскарэгаваны па асноўных прынцыпахвольнай Беларусі: незалежная вольнаядзяржава, клясычная дэмакратыя, вольнычалавек -- аснова эканомікі і дзяржаўнайсістэмы, культурна-нацыянальнаеадраджэньне беларускай нацыі.

ЗянонПазьняк падрабязна распавёў пра сутнасьцьуладкаваньня вольнай Беларусі паасноўных аспэктах існаваньня дзейнасьціі палітыкі. Было шмат розных пытаньняў.Трэба сказаць, што прэзэнтацыя НароднайПраграмы выклікала жывы інтэрас сьведамыхбеларусаў Нью-Ёрку. Прыехалі нават людзізь іншых гарадоў, якія былі ўпершыню натакой імпрэзе.

Падсумавалавынік абмеркаваньня старшыня БАЗА ГаннаСурмач. Яна адзначыла безумоўнуюстаноўчасьць і патрэбнасьць такой працыі пажадала аўтарам Народнай Праграмыдалейшых дасьледваньняў і працягудзейнасьці на карысьць вольнайбацькаўшчыны Беларусі.

22чэрвень 2017 г. Марыля Якушэвіч