НАБЛІЖАЙМА ВОЛЬНУЮ БЕЛАРУСЬ
(ДАКЛАДПРАПАЛІТЫКУПАРТЫІ наХІ ЗЬЕЗЬДЗЕ КХП – БНФ)
Паважаныяспадарыні і спадары, вітаю Вас на ХІЗьезьдзе нашай народнайКансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі --БНФ і Беларускага Народнага Фронту"Адраджэньне".
АбПартыі
Мінулатрыгады пасьля Х-га Зьезду Партыі -- гадыцяжкага існаваньня нашага народу іняпростай дзейнасьці нашай Партыі ўгэтых умовах. Але,нягледзячы на цяжкасьці, ёсьць добрыясправыі добрыя вынікі, хоць можа (улічваючыўмовы) і не пра ўсё я тут павінен будуказаць.
Галоўныянакірункі нашай дзейнасьці:нацыянальна-вызвольная асьвета,стварэньне альтэрнатыўнага да ўладнагарэжыму вольнага грамадзтва, генэрацыявызвольных і стваральных ідэй,мэмарыялізацыя сакральных месцаў,падзеяў, асобаў і датаў, крытыка існуючагаантыбеларускага рэжыму. Адзначу тутяшчэ канцэпцыю байкоту фальшывыхрэжымных выбараў, распрацаваную наміў пачатку 2000 гадоў і пазьней успрынятайі падтрыманай грамадзтвам (пачынаючыз 2008 года). Таксама адзначу пастаяннуюзаангажаванасьць нашай партыі ў праблемынаступстваў Чарнобыльскай катастрофыі пагрозы ядзернай катастрофы ў вынікупабудовы Астравецкай АЭС.
Упэрспэктыве мы бачым Беларусь вольнай,моцнай, незалежнай краінай з уладайклясычнай дэмакратыі, дзе чалавек і ягосям'я ёсьць галоўным праўным і гуманітарнымсуб'ектам і клопатам дзяржавы.
Уміжнародным плане мы падтрымліваемвольную Украіну і яе змаганьне з расейскайагрэсіяй, працягваем сцьвярджацьканцэпцыю Балта-Чарнаморскай Супольнасьціі асобнай асацыяванай з ЭўразьвязамУсходняй Эўропы, выказваем падтрымкупрэзыдэнту ЗША Дональду Трампу і ягоідэям адрадзіць веліч і моц вольнайАмэрыкі. Гісторыя паказала, што вольнаямоцная дэмакратычная Амэрыка ёсьцьапорай і гарантыяй цяперашняй Атлантычнай(заходняй) цывілізацыі.
Важныясправы
Найбольшпасьпяховыядзеяньні засправаздачны пэрыяд – гэта грамадзкаесцьверджаньне Народнага МэмарыялуКурапаты і ўдзел сяброў нашай Партыі ўпадрыхтоўцы Народнай праграмы “ВольнаяБеларусь”.
Угэтым годзе Народны Мэмарыял Курапаты(стварэньне якога арганізоўвае і курыруенаша Партыя) падвергся новым нападкамі новай тактыцы зьнішчэньня. Ініцыятывапайшла ад Лукашэнкі. Правіцель (ізьнішчальнік Курапатаў) нечакана загадаўпаставіць там мэмарыяльны знак – помнікпа ўсіх загінулых у выглядзе капліцы.Прытым высьветлілася, што гэта ня мусіцьбыць помнік расстраляным у вынікугенацыду беларусам, а для ўсіх загінулых(і для катаў НКВД таксама: каты і ахвяры– у адно). Усю авантуру патрабавалізрабіць за некалькі тыдняў. Гэта нерэальнаі поўнае прафанства, але задумка іідэалёгія ініцыятывы сьведчыць аб тым,што рэжым спрабуе зьнішчыць НародныМэмарыял знутры пад выглядам прыхільнагастаўленьня да Курапатаў і стварэньнятам свайго, адпаведным чынамінтэрпрэтаванага, помніка.
Прытымусе прыхільнікі авантуры сталі рабіцьвыгляд, што ў Курапатах нічога няма, штопра Народны Мэмарыял яны нічога няведаюць і вось яны раптам там усё зробяць,«як трэба», паставіўшы свой помнік усімзагінулым (хоць там насамрэч ніхто не«загінуў», людзі былі расстраляныярасейскімі энкавэдзістамі стрэламі ўпатыліцу).
Зноўузьнік канфлікт з рэжымам вакол Курапатаў.І што істотна, бальшыня людзей падтрымалапазыцыю нашай Партыі, што ніякага чужогапомніка у Курапатах ставіць ня трэба ішкодна. Там існуе ўжо Народны Мэмарыял,створана сваістая мэмарыяльная атмасфэрагэтага месца, там сапраўдны народныпомнік. Рэжым і яго праваднікі, відаць,адчулі, што тут нахрапам у іх ужо нічогане атрымаецца. Беларусы будуць бараніцьНародны Мэмарыял сьцяной і не саступяцьнікому. Авантура загамаваласяізгубіла імпэт.
Адначаснаадбылося рэальнае сцьверджаньнеНароднага Мэмарыялу, пашырыласяінфармацыя і ўзрасла колькасьцьпрыхільнікаў. Выразна вызначана нашапазыцыя: вярнуць ліквідаваную чыноўнікаміахоўную зону вакол Курапатаў глыбінёйу 300 мэтраў. У гэтай ахоўнай зоне з бокуБаравой і Лагойскага тракту трэбапабудаваць Сьцяну памяці, на якой будзенапісана прозьвішча кожнага расстралянагаі замучанага саветамі беларуса іграмадзяніна Беларусі. Дарэчы, тут жакаля сьцяны магла б быць уладкаванапляцоўка для малітвы (без рэлігійнайсымволікі), каб кожны, хто пажадае, могпамаліцца па-свойму. Сымвалам будзеСьцяна памяці. Астатняе – у душы.
Тутнагадаю, што Народны Мэмарыял задуманыі заснаваны як вечны помнік на прынцыпевыяўленьня свабоднай волі людзей.Беларусы ў памяць савецкага генацыдуі забітых продкаў нясуць і ставяцькрыжы, габрэі, даведаўшыся прозьвішчырасстраляных тут двух сваіх радакоў,паставілі каменны абэліск, палякі –крыж, прэзыдэнт ЗША Клінтан – гранітнуюлавачку. І для людзей нерэлігійных,сьвецкіх, якія, аднак, шануюць памяць,ёсьць тут магчымасьць прыстойна яеадзначыць (напрыклад, так, як зрабіўпрэзыдэнт Клінтан) альбо пасадзіцьпамятную бярозу, альбо ўсталявацьскульптуру па расстраляным чалавеку іг. д. Народны Мэмарыял – гэта трансцэндэнтны,вечны і ўнівэрсальны помнік, знак памяціпра генацыд беларускага народа. Ніхтоне забыты і нішто ня будзе забыта.Галоўнае – усталяваць традыцыю памяціі каб яна ўвайшла ў сьведамасьцьпакаленьняў. Гэтым якраз ад пачаткузаймаюцца сябры нашай Партыі і іншыяэнтузіясты, колькасьць якіх павялічваецца.
Угэтым годзе на базе нашай Партыі іХрысьціянскай Злучнасьці Курапаты быластворана Грамадзкая Дырэкцыя НароднагаМэмарыяла Курапаты. Само жыцьцё ўжопрапануе нам удасканальваць і паляпшацьвысакародную працу па абароне народнайпамяці пра генацыд.
Мыгаворым увесь час пра абарону нацыі адразбуральнай дзейнасьці рэжыму і кажампра альтэрнатыўнае жыцьцё, дзейнасьцьі сьведамасьць грамадзтва. Ня трэба бязсправы лямантаваць у паветра. Ствараймасвой альтэрнатыўны антынароднаму рэжымусьвет спачатку ў нашых галовах, потыму душах ды сэрцах, а потым у дзейнасьціі жыцьці. І тады, калі прыйдзецца выйсьціна вуліцы, -- хопіць аднаго разу. Нельгадаваць магчымасьць ворагам чалавецтва,каб яны сістэматычна вынішчалі дынэўтралізавалі вольных людзей патрошкі,паадзіночку, і не давалі б грамадзтвупадняцца ды ўзрасьці. Заўважце, што нагэты сістэмны пакос працуе цэлаякатэгорыя правакатараў. Цікава, штоалгарытм правакацыяў і рэпрэсіяўаднолькавы ці то ў Расеі, ці то ў Беларусі.Рулюе Лубянка і КГБ. Але доўга так нябудзе. Людзі паступова набіраюцца вопытуі разумеюць, што трэба рабіць.
Змаганьнеза Курапаты якраз і сталася тойальтэрнатывай рэжыму, якая мае станоўчыянародныя вынікі. Трэба іх абараняць.
Тут,як старшыня Партыі і неабыякавы чалавекда справы Курапатаў, хацеў бы падзячыцьі адзначыць супрацу ўсіх сяброў Партыі.Асабліва спадара Алеся Чахольскага –кіраўніка Мэмарыяльнай Камісіі КХП-БНФі цяпер кіраўніка (дырэктара) ГрамадзкайДырэкцыі Народнага Мэмарыялу. Працаяго тут сапраўды самаадданая, ахвярнаяі выніковая. Абуральна, што рэжым судовакарае сп. Чахольскага за яго добруюпрацу, імкнецца засадзіць за краты дыабкласьці непамерным неабгрунтаванымштрафам.Брыдкаі ганебна. Але такая ёсьць гэтаяантыбеларуская ўлада.
Мэнтальныявынікі рэжыму ўнутранай акупацыі
Антынарорднырэжым ужо цягнецца 23 гады. Мы заўсёды зтрывогай падсумоўваем вынікі ягоантынацыянальнай дзейнасьці, пастаяннаадзначаем дэградацыю сацыяльна-эканамічнайсістэмы, няздольнасьць да рэфармаваньняі разьвіцьця, упадак навукі, страты ўтэхналёгіях і ў людзкіх рэсурсах (найпершстраты інтэлектуальныя), упадакадукацыйнай сістэмы, дзе ўладарыцьвалюнтарызм аднаго малаадукаванага інекультурнага чалавека. Перавод пачаткузаняткаў у беларускай школе з 8-й на 9-югадзіну толькі з-за таго, што одпрыскначальніка рэжыму любіць паспаць,здавалася б, прарве плаціну нявольніцкагамаўчаньня настаўнікаў і бацькоў. Алегэтага ня сталася.
Узьмесьце беларускіх традыцыяў грамадзтвапад антынацыянальным рэжымам адбылісябольш цяжкія і адмоўныя перамены, чымправал савецкай рэжымнай эканомікі ідэградацыя палітычнай сістэмы.
Цэлаепакаленьне беларусаў вырасла падантыбеларускім рэжымам. У масе сваёй,незалежна ад адносінаў да ўлады, атрымаўсяў асноўным гібрыд саўка з заходнімпрагматыкам і кансумэнтам (як гэта нядзіўна). Характэрнасьць новага лукашысцкагачалавека ў тым, што ён разумее сэнсіснаваньня толькі як дзейнасьць у сваіхінтарэсах. Усё астатняе на другім плане,а нацыянальныя інтарэсы, дзейнасьцьдзеля грамадзтва, практычна, адсутнічаюць.Атрымалася горшая мадыфікацыя тыхсаўковых беларусаў, для якіх сэнс добрагажыцьця заключаецца ў дабрабыце.
Такіхпрыбылых зь Беларусі лукашыстаў яспатыкаю на Захадзе дзясяткамі (каліня сотнямі). І гэтая іх пазыцыя ёсьцьужо мэнтальнай праблемай нацыі.
Ісацыяльная сістэма, і цывілізацыйнаяэпоха, і грамадзкая ідэалёгія вызначаюццанайперш тым, які тып асобы яны спараджаюць.Тып лукашыста ўнівэрсальны. Гэта нятолькі той (і ў большасьці ня той) чалавек,які лямантуе ў абарону хамскага рэжымуі ягонага дырэктара, але і той, якігаворыць супраць рэжыму, які будзеказаць нават пра свабоду ды дэмакратыю,ды пра што заўгодна, ды яшчэ, скончыўшызаходні ўнівэрсітэт. Але гэтыя людзі,ізноў жа, здольныя рабіць толькі ў сваіхінтарэсах, прабівацца толькі дзелясябе. Іх абсалютна немагчыма арганізавацьдзеля нейкай агульнай нацыянальнай ціграмадзкай, ці сацыяльна-культурнайсправы, якая вымагае ахвяраваньнячасткай уласнага часу (і да таго ж нябудзе аплочана).
Яамаль не спаткаў лукашыстаў, якія,скончыўшы заходніцкі ўнівэрсітэт, быліб здольныя працаваць дзеля беларускайвызвольнай нацыянальнай справы. (Зрэшты,дзеля справядлівасьці, аднаго спаткаў.Але прозьвішча не называю.) Беларусы,якія трапілі пад расейскую тэлевізійнуюзомбі-прапаганду, перастаюць адэкватнаўспрымаць рэчаіснасьць, паколькірэальнасьць у іх заменена на карцінкуіншай, уяўнай рэальнасьці. Аднак структурадуманьня і сістэма ўтварэньнякаштоўнасьцяў у іх застаецца ранейшая.У іншай сытуацыі, пазбаўлены замбуючайпадтрымкі, такі беларус здольны будзеадумацца і зноў адэкватна ўспрымацьрэальную рэчаіснасьць. Лукашыст жа, якіпрайшоў праз які-небудзь перакручаныЕГУ ці які-небудзь іншы нямецкілібэральна-лявацкі ўнівэрсітэт, --выходзіць адтуль страчаны для Беларусі.Уяго ўжо закладзена не падмена карцінысьвету ў галаве, а цалкам паламаныямазгі, якімі ён ужо ня ў стане асэнсавацьнацыянальную рэальнасьць, і тым больш– трагедыю беларускай нацыі, і тым большзразумець адметнасьць і каштоўнасьцьбеларускага народа, свае магчымасьціі абавязкі перад гэтым народам.
Узьніклапраблема, якой ніхто не спадзяваўся ініхто не чакаў. Але яна ёсьць, і нельгаяе не заўважаць. Яна вельмі сур'ёзная,бо гэта незварот, выніковая стратанацыянальнага інтэлекту (што, дарэчыдоўжылася на працягу ўсёй нашайакупацыйнай гісторыі).
Праблемаэліты
ЗьяўленьнеНароднай Праграмы “Вольная Беларусь”і надзвычайная папулярнасьць гэтайпадзеі засьведчыла тое, што разумеліяе стваральнікі. Беларускае грамадзтвазанепакоенае будучыняй Беларусі ізьвязвае яе будучыню, з паляпшэньнемсваёй краіны, зь лепшай дзяржавай, зьлепшым жыцьцём і зь лепшымі дачыненьняміў грамадзтве (якія, дарэчы, па традыцыідуманьня, нехта гэтаму грамадзтву нібытапавінен зрабіць). У Народнай Праграмелюдзі шукалі свае надзеі на добруюпрышласьць Айчыны.
Гэтадобрая навіна, якая сьведчыць абкалектыўных схільнасьцях беларусаў,аб стане іхных розумаў і надзей, якаяпаказвае, што антыбеларускі рэжым нямае нават прапагандысцкай будучыні ііснуе як разбуральны баласт. Адначасназ гэтым сьвежым інтарэсам, што ўсяляенадзеі, я вымушаны канстатавацьрэальнасьць і грамадзкі вынік 23-гадовагавісеньня рэжыму, які выявіла частковапублічнае абмеркаваньне Праграмы. Мыамаль страцілі нацыянальную элітуБеларускай нацыі. Дваццаць тры гадырэжымнага хамства, невуцтва, уціскунацыянальнай культуры, мовы, свабодыне прайшлі бяссьледна. Інтэлектуальныўзровень і разуменьне задач ніжэйшае,чым у 90-х гадах. Мала хто па-сапраўднамуразумее, як і чым жыве беларускаянацыянальная супольнасьць, якаямэнтальнасьць і традыцыі беларускіхлюдзей і якая рэчаіснасьць можа адпавядацьгэтай супольнасьці. Думаньне ў асноўнымсацыяльна-электаральнае са схаластычнымі,не прывязанымі да беларускай рэальнасьціразважаньнямі. Бо сама беларускаярэальнасьць, сам Беларускі народ у масесваёй ім незразумелы. І галоўнае – ёнім абыякавы. І гэта праўда.
Агульныстан цяпершчыны
Цяперз пункту гледжаньня нашых партыйныхзадач падсумуем агульны стан беларускагаграмадзтва за 23 гады палітыкі ўнутранайакупацыі.
Эканоміканеканкурэнтназдольная з адсталымітэхналёгіямі і састарэлай тэхнікай. 86% эканамічных прадпрыемстваў належыцьдзяржаўнаму сэктару.
Зямляне прыватызаваная. Адсутнічае прыватнаяўласнасьць на зямлю. Сельскія людзі іўвесь народ адлучаны ад уласнасьці назямлю. У сельскай гаспадарцы засталісякалгасы. Адлучанасьць ад уласнасьці назямлю прывяло да выміраньня вёскі ідэградацыі сялянства. Гэты працэс трэбаразглядаць як нацыянальную катастрофу,падрыхтоўкуздачызямлі ўласьнікам чужой краіны.
Прадпрыймальніцтване разьвілося, паколькі арганізаванапа мафійнай схеме: адлічэньні ў кішэньначальніка рэжыму (10%), КГБ, мясцовамуначальству і бюракратыі. Гэтая схемавыклікала шматлікія пасадкі ў турмусумленных прадпрымальнікаў, якіяадмовіліся абслугоўваць рэжымную мафію.
Энэргетыкаштучна прывязана да рэсурсаў чужойдзяржавы і ўключана ў мафійна-стратэгічныясхемы Расеі (будаўніцтва АстравецкайАЭС).
Войскафінансуецца па астаткаваму прынцыпу,скарочана да непрыймальнага мінімуму,знаходзіцца ў стане небаяздольнасьціі развалу, узалежнена ад уплыву расейскагагенштабу.
Адбыласякатастрофа беларускай нацыянальнайшколы. Масава пазачыняныя школы ўсельскай мясцовасьці. Агульная колькасьцьбеларускіх школ нават у параўнаньні зсамымі змрочнымі часамі камуністычнагасатрапа Машэрава скарочана ў два разыі дасягае цяпер ледзве што 13%.
Беларускаявышэйшая ўнівэрсітэцкая адукацыя загады антынароднага рэжыму цалкамзрусіфікаваная.
Нацыянальнаякультура з прычыны абмежаваньняў інеспрыяльнасьці рэжымных умоваўзнаходзіцца ў стадыі выжываньня, творчыясаюзы дыскрэдытаваныя і загнаныя ўцяжкія ўмовы існаваньня. Нацыянальныдрук, практычна, ліквідаваны, зачыненанават тое, што было пад савецкай акупацыяй.
Унадзвычай цяжкім стане апынуласягуманітарная і фундамэнтальная навуказ прычыны сьведамага яе разбурэньняантынацыянальным рэжымам.
І,нарэшце, самае галоўнае, што павінназьяўляцца зарукай будучыні: існуенесвабоднае грамадзтва і несвабоднычалавек.
Зьмены,якія тут адбыліся і адбываюцца, носяцьскладаны і нават супярэчлівы характарнайперш з прычыны пэрманэнтнайанталагічнайвайны, якую вядзе Расея супраць Беларусі.І тым ня менш мы назіраем і канстатуемпрацэс умацаваньня беларускай нацыінасуперак антынароднай палітыцы рэжыму.Гэта выяўляецца ў пашырэньні дзяржаўнайі нацыянальнай сьведамасьці сяродлюдзей. Гераічнае супраціўленьнеўкраінскага народа супраць расейскайагрэсіі дапамагло шмат якім беларусамусьвядоміцьварожую,антыбеларускую ролю Расеі ў міжнароднайпалітыцы. Усьведамленьне рэальнагаворага – вельмі важны момант у нацыянальнымразьвіцьці. Беларусы, нягледзячы наантынацыянальную палітыку рэжыму,захавалі і нават павялічылі прыхільнасьцьда сваёй Айчыны, гісторыі і культуры, уцэлым зьбераглі павагу да роднай мовы,што вельмі важна ў справе яе грамадзкагаадраджэньня.
Тымчасам варожая расейская прапаганда,асабліва праз тэлевізар, шляхамінфармацыйнай вайны (найперш супрацьУкраіны) робіць надзвычай шкодны замбуючыўплыў на вялікія масы беларусаў, якіягэтае тэлебачаньне аглядаюць. З гэтымтрэба лічыцца, бо такія людзі выпадаюцьз нацыянальнага кантэксту існаваньнянарода. Гэта вельмі шкодная дыверсіясупраць беларусаў, бо падрывае салідарнаеадзінства грамадзтва.
Цікаваязьява. Страта даверу да антынароднайулады і выступы супраць зьняважлівагадэкрэту №3 вывелі на вуліцу ў асноўнымбылы савецкі электарат Лукашэнкі,значыцца тых распрапагандаваных ранейрэжымам беларусаў, якія, аднак, захаваліздаровую структуру думаньня ў галавеі зрабілі свой новы рэальны і цалкамадэкватны выбар. Акрамя гэтых людзейёсьць даволі шматлікая колькасьцьмаладых асобаў, што ўспрынялі ідэіАдраджэньня і нацыянальнай дэмакратыі;за імі йдзе шырокая разрозьненная масалукашыстаў – новых саўкоў, пра якіх яказаў у пачатку.
Становішчапаказвае, што вельмі важна, каб адбыласяхутчэйшая зьмена ўлады ў Беларусі,пакуль грамадзкае і палітычнае становішчаі пасады ў дзяржаве не занялі генетычнановыя саўкі – лукашысты. Цяпер ім усярэднім 30 гадоў. Калі зыйдзе пакаленьне90-х, тых, хто глытнулі сьвежага паветрасвабоды, і заступіць новае саўкова-лукашысцкаепакаленьне абмежаваных людзей, становішчаможа згоршыцца ў разы, і пэрспэктывакраіны змалее.
Палітычныязадачы і абавязкі
Ведаючыабставіны, мы павінны дбаць аб нашайПартыі і плянаваць адпаведную, патрэбнуюнашым нацыянальным інтарэсам палітыку.
Нягледзячына нашую працу і добрыя вынікі на асобныхнакірунках, становішча, у якое нас загнаўправячы рэжым, не магло не адбіцца нажыцьці Партыі. Нам няпроста. Ні аднапартыя ў Беларусі не існуе ў такіх цяжкіхумовах, як наша. Нам пагражае стагнацыя,якая ўжо пачынаецца. Гэта вынік найпершагульнага страху грамадзтва перадпалітыкай і ўздзеяньне рэпрэсіяў рэжымусупраць актыўных людзей.
Мыпавінны ўвесь час памятаць і разумець,што ў сёньняшнім грамадзтве мы ёсьцьадзіная беларуская партыя, якая стаіцьна Беларускай Нацыянальнай ідэі івыяўляе беларускія нацыянальныядэмакратычныя інтарэсы. Мы праводзімтакую палітыку і сцьвярджаем такіяідэі, якія прадугледжваюць вольнуюнацыянальную і дэмакратычную будучынюБеларусі. Іншыя партыі, асабліва партыілукашысцкай псэўдаапазыцыі, стаяць насацыяльна-электаральных пазыцыях, невыяўляюць нацыянальных інтарэсаў і неабараняюць нацыянальную ідэю. Гэтыяпартыі існуюць дзеля імітацыі апазыцыіі апазыцыйнай палітыкі. Пазыцыя імітацыіаплочвалася зьнешнімі сіламі.
Нам,беларускім адраджэнцам, вельмі важнаня толькі захаваць нашу Партыю, але іпашырыць, павялічыць яе, падрыхтавацьзьмену пакаленьняў.
Дзелягэтага я прапаную будучаму Сойму Партыізапрашаць на паседжаньні Сойму іншыхсяброў Партыі, у тым ліку актыўнуюпрыхільную Беларусі моладзь, каб яныўдзельнічалі ў абмеркаваньні пытаньняў,мелі б дарадчы голас. Некалі мы мелітакую практыку ў 90-х гадах у БНФ, рыхтавалізьмену і абнаўленьні Сойму.
Акрамятаго, улічваючы баязьлівасьць людзейперад палітыкай (галоўным чынам з-зарэпрэсіяў рэжыму), трэба ўвесьці (і гэтарашэньнем Зьезду) статус афіляванага(асацыятыўнага) сябра Партыі. Гэтазначыць, што чалавек уводзіцца ў структуруПартыі (альбо застаецца сам па сабе) якафіляваны сябра Партыі, які рэальнаўдзельнічае ў працы Партыі і ў яеструктурах, але афіцыйным сябрам Партыіня лічыцца і ня можа быць выбраныдэлегатам на Зьезд КХП-БНФ. Гэтакіпадыход зьберажэ такую асобу ад рэпрэсіяў(паколькі прозьвішча ягонае не існуе ўафіцыйным сьпісе) і адначасна дасьцьяму магчымасьць удзельнічаць у партыйнайпрацы. У любы час такі чалавек можауступіць афіцыйна ў Партыю згоднаСтатуту.
Увядзеньнестатуса афіяванага сябра Партыі дасьцьмагчымасьць таксама павялічыць абсягпартыі за мяжой па ўсім сьвеце, паколькіпрадугледжвае індывідуальную асацыяцыюз Партыяй.
Важнейшайсправай у пашырэньні Партыі ёсьцьрэзідэнцыя (сядзіба). Але нездармаакупацыйны рэжым пазбавіў нас усіхофісаў. Тут ён у труну ляжа, але сядзібунам заблякуе на сьмерць. Усе нашыя спробыаднавіць сядзібы былі марнымі. Трэбашукаць тут іншыя мэтады працы. І мы іхзнойдзем.
Усытуацыі, якую мы назіраем, важнейшымінакірункамі нашай палітыкі павінныбыць:
1.Нацыянальная асьвета і інфармацыя(абавязковая прысутнасьць у папяровымварыянце).
2.Падрыхтоўка канкрэтных праграмаў іпраектаў будучыні. Беларускае грамадзтвамусіць мець яснасьць у разьвіцьціпэрспэктывы.
3.Спрыяць стварэньню кансалідаванагасалідарнага руху “Вольная Беларусь”.
4.Разьвіваць і ўмацоўваць Народны МэмарыялКурапаты.
5.Падтрымліваць сакральныя месцы і датыбеларускай гісторыі і культуры.
6.Спрыяць стварэньню альтэрнатыўныхкаштоўнасьцяў і альтэрнатыўнагаграмадзтва насуперак дзейнасьці іўціску антыбеларускага рэжыму.
Небясьпеказ Усходу
Узаключэньне хачу зьвярнуць увагу сяброўЗьезду на рэальную небясьпеку длясуверэнітэту і незалежнасьці нашайкраіны – гэта плян правядзеньня расейцамісваіх вайсковых вучэньняў “Захад-2017”на тэрыторыі Беларусі. Сімптаматычна,што Масква зрэагавала пасьля шэрагунашых выступаў, і асабліва пасьля майгозакліку ў Нью-Ёрку 28 траўня, дзе быласказана, каб беларусы рыхтаваліся дасупраціўленьня і адпору агрэсару, бонікога тут ужо маскоўцы не ашукаюць і,калі сунуцца, то іх спаткаюць належнымчынам -- як акупантаў. Праз тыдзеньзьявілася вельмі характэрная длямаскоўска-гэбоўскай хлусьні заяварасейскага амбасадара ў Беларусі спадараСурыкава. Ён раптам пачаў сцьвярджаць,што з боку Расеі прышлюць толькі трытысячы жаўнераў на вучэньні і што гэтыяжаўнеры пасьля вучэньняў адразу пакінуцьтэрыторыю Беларусі, а ўсе заявы экспэртаўнаконт іншага сцэнару – гэта не адпавядаесапраўднасьці.
Увогуле,зважаючы на стыль і грунтуючыся навопыце і веданьні маскоўскай палітыкі,можна зрабіць выснову, што гэта ёсьцьтыповая ілжывая заява маскоўцаў перадвайной. Праўда, зыходзячы з франтальныхпаразаў цяперашняй пуцінскай палітыкіі дыпляматыі, цалкам магчыма, што маскоўцыў гэтых абставінах засумняваліся ўсваіх плянах. Тым больш, што супраціўленьнебеларусаў ня выключана.
Тымня менш, беларусы цяпер мусяць быцьвельмі чуйныя і ўважліва сачыць, штоадбываецца на мяжы з Расеяй. Гістарычнарасейцы пацьвердзілі тысячу разоў, штоіхным словам і словам іхных палітыкаўня можна давяраць. Сам факт плянаваньняінвазіі супраць Беларусі, тым больштрымаючы тут свайго залежнага сатрапа,сам факт такой падрыхтоўкі выглядаедзікунскім сярэднявеччам, і шмат якіялюдзі ў Беларусі нават ня могуць такоеўявіць. Але агрэсія супраць Украіныпаказала, што да ўсялякіх рухаў,перадыслякацыяў, заяваў ды плянаў Масквытрэба адносіцца ўважліва і сур’ёзна.
Якбы складана ні адбываліся цяпер у наспрацэсы адраджэньня нацыі, але янырухаюцца, і ў нас, беларусаў, заўсёдыёсьць шанец на свабоду і волю. Умацоўваймагэты шанец і набліжайма будучыню.
СлаваАйчыне! Жыве Беларусь!
18.06. 2017 ЗянонПАЗЬНЯК
П.С.
Выстаўляючыпасьля Зьезду ў друк гэты свой даклад,я, як звычайна, пасьля важнай падзеінацыянальнага значэньня, пацікавіўсярэакцыяй у Сеціве на ХІ Зьезд КХП – БНФз боку троляў, бесаў, драняў і іншайнечысьці. Такім чынам найлепш правяраеццапазыцыя Масквы і антабеларускай агентуры(калі ўмець яе счытываць).Тут, аднак,амаль нічога новага вось ужо 30 гадоў,пачынаючы ад камуністаў («паліцічэскійтруп» і т.п.).
Алезнайшлося якраз характэрнае пацьвярджэньнетаго, пра што гаворыцца ў дакладзе, –пра тыпалогію новага лукашысцкагасаўка, які ўсяму сьвету прад'яўляепрэтэнзіі і (ужо, якраз як расейцы) жывенянавісьцю. Некаторыя нават быццам быёсьць «асьвечаныя» беларусы, алеабазваць, нагадзіць на фронтаўскуюПартыю не пагнушаліся. Ніхто зь іх неспарадзіў ў сябе нават элемэнтарнагаслова салідарнасьці і падтрымкі даахвярнай беларускай Партыі, якая ўжотрэць стагоддзя праграмуе і бароніцьідэі Беларускага нацыянальнагаАдраджэньня. Лукашысцкі савок сапраўдыёсьць. Нажаль ён «адбыўся». Ён ужо існуе.