ЧАМУ ДЖОЙС НЯ СТАЎ ПАЗЬНЯКОМ?

Прачытаўводгук Антона Лявіцкага (маладыінтэлектуал зь Нямеччыны) на"Палын-палын...". Лявіцкі падвёў,што ў рамане выяўлены аўтарскі расізм,нацыяналізм і ксэнафобія (прапушчаныячамусьці "фашызм" і "тэрарызм").І таму аўтар, паводле крытыка, ня стаўДжойсам. (Дакладна так ў загалоўкуводгука спадара Лявіцкага і заінтрыгавана).Ў рамане, маўляў, таксама больш"сацрэалізму", чым ў Мележа.

Самраман у артыкуле, практычна, нерпазглядаецца. Ацэньваецца аўтар рамана(дакладней, уяўленьні пра аўтара). Бяруццацытаты пэрсанажаў рамана і прыпісваюцца(трэба разумець) прымітыўнаму іабмежаванаму сьветапогляду пісьменьніка(дарэчы, тыповы прыём прапаганды).

Увогуле,вялікае гора бывае ад розуму. Часамцяжка зразумець пра што піша спадарЛявіцкі і пры чым там Джойс. Але галоўныяразвагі, паўтаруся, прывязаныя данэгатыўнай ацэнкі маёй палітычнай асобыі, відаць, палітычнай справы. Ну, тут ўжонічога не парадзіш. Буду цярпець.

Праўдатыя, хто маю палітычную справу лепшведаюць, дык і пішуцьпа-іншаму. Не былі палітыкі пісьменьнікаміды паэтамі ў вачах людзейі ня будуць, хоць пісалі шмат хто (і добрапісалі), бо палітыка над усім і ў любычас усё можна сьпіхнуць на палітыку.

Алекалі настане Вольная Беларусь (а янанастане), то шмат што зьменіцца ўбеларускім сьвеце і ў галовах людзей.

18травень 2017 г. Зянон Пазьняк