8 ТРАЎНЯ Ў ВІЛЬНІ Ў ДОМЕ НАЦЫЯНАЛЬНЫХ АБ'ЯДНАННЯЎ АДБЫЛАСЯ ПРЭЗЕНТАЦЫЯ НАРОДНАЙ ПРАГРАМЫ “ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ”
Народная ПраграмаВольная Беларусь – гэта праект новайБеларусі. Распрацавана салідарнымкалектывам палітыкаў і спецыялістаўдзеля вольнай будучыні краіны, длявыкарыстання будучым Часовым ціПераходным Урадам дзяржавы альбо іншымпалітычным утварэннем, якое пасляліквідацыі антынароднага рэжыму возьмена сябе адказнасць за лёс і будучынюРэспублікі Беларусь. Над Праграмайпрацаваў калектыў аўтараў (9 асобаў),якія жывуць у Беларусі і за межамікраіны. Кіраўнік калектыва стваральнікаўПраграмы Зянон Пазьняк.
Асноўная задачапраграмы – праект пабудобы новай,постлукашэнкаўскай Беларусі. Як казаліаўтары і стваральнікі праграмы –лукашэнкаўскі рэжым можа існаваць яшчэдоўга, але можа стацца так, што абваліццаў любую хвіліну, таму трэба быцьпадрыхтаваным да гэтага і стварыцьсапраўды беларускую праграму, бо нагэта месца зноў могуць прыйсцьпсеўдабеларускія ці прарасійскіяаўтары.
У Вільні праграмупрэзентавалі: Зянон Пазьняк, ЛявонБаршчэўскі і Сяргей Папкоў. Зянон Пазьняку сваім вступе спыніўся на палітычныхмомантах пабудовы новай Беларусі, ЛявонБаршчэўскі па адукацыі і Сяргей Папкоўзрабіў ухіл на эканамічнае развіццёкраіны.
Падчас выступленнябылі закранутыя пытанні вяртаннябеларускай мовы ў грамадства. Гэтыпрацэс не павінен быць рэзкім і балючым,але ў той час беларуская мова павіннаў Беларусі заняць лідыручае становішча.Зразумела, што для развіцця любой нацыінеабходна функцыянаванне яе мовы.Першае, куды неабходна вярнуць мову –гэта сфера адукацыі, бо менавіта празшколу, вышэйшыя навучальныя ўстановыфарміруецца мова чалавека.
Абмяркоўваласяі пытанне люстрацыі беларускагаграмадства. Гэта зноў жа балючая, аленеабходная працэдура, павінны выяўляццаўсе прыхільнікі і супрацоўнікідыктатарскага рэжуму. Без іх працылукашэнкаўскт рэжым не змог бы столькіпратрымацца.
Важным аўтарыпраграмы лічаць выхад з еўразійскагаэканамічнага саюзу. Але, на іх думку, нетрэба спяшацца з інтэграцыяй з ЕўрапейскімСаюзам, які сам перажывае эканамічны ііншыя крызісы. З Расіяй трэба будавацьразумную палітыку, якая не павіннапрывесці да чарговай эканамічнай ціпалітычнай акупацыі.
Зянон Пазьняквыказаўся і наконт магчымай вайны зРасіяй, адзначыўшы, што ўсё будзе залежыцьад волі беларускага народа, калі будзесупраціўленне – будзе свабода. Бо наміжнародным узроўні гэта будзе азначацьакупацыю Беларусі. Зразумела, калі будзеціхая акупацыя, то ніякіх перспектыўна бліжэйшы час у Беларусі не будзе.
Аўтары “ВольнайБеларусі” лічаць, што ніякая праграмане зможа быць рэалізаванай, калі небудзе мець сваіх прыхільнікаў. Прыхільнікіёсць, а вось асяроддзе не арганізавана,яе трэба ствараць. Любы дэмакратычнырух пачынаецца з асветы. У нашай сітуацыівельмі важна нацыянальнае асвета нашаганарода. Гэта можа рабіць інтэлігенцыя- яна мае адукацыю, магчымасці, якіясёння да таго ж пашырае інтэрнэт. Урозныя часы менавіта інтэлігенцыязаймалася адраджэннем нацыі. Другімомант - выклікаць хвалю самаарганізацыілюдзей вакол гэтых ідэй. Ёсць вопытстварэньня Народнага Фронту: у асновез'явілася ідэя, з'явіліся групы падтрымкі,самаарганізацыя і г.д. Павінны ўзнікацьгрупы падтрымкі «Вольнай Беларусі»,улічваючы ўмовы, у якіх мы знаходзімся:любая новая арганізацыя можа справакавацьрэпрэсіі. Але сёння зусім іншая сістэмазгуртавання. Народ можа жыць паралельнымжыццём - гісторыя паказала гэта напрыкладзе Савецкага Саюза. Чаму такхутка абваліўся камунізм? Людзі чулігэтыя лозунгі, але жылі сваім жыццём,зразумелі, што ўступленне ў кампартыю- гэта толькі магчымасць рэалізавацца,не ўступіў - ты ніхто. Калі ж пачало ўсёбурыцца, у кампартыі засталася толькінаменклатура, якая гэта падтрымлівала,людзі ж проста адтуль павыходзілі.
Зараз, на думкуаўтараў, трэба дапамагчы народу зразумець,што яму неабходна самаарганізавацца,каб рух Вольная Беларусь быў арганізаваныі ахапіў усю краіну. І зразумела, самаегалоўнае Для пабудовы новайпостлукашэнкаўскай Беларусі неабходнастварыць такое заканадаўства, каб былонемагчымым паўтарэнне дыктатуры.
На прэзентацыюпраграмы прыехалі байцы з тактычнагабатальёна “Беларусь”, што змагаюццаза незалежнасць на Ўкраіне. Падчассвайго выступу распавялі аб сітуацыі,якая склалася на Данбасе. Адбылася згледачамі жывая дыскусія, прагучаланямала пытанняў.
Напрыканцы аўтарыпраграмы зазначылі, што рана ці познаБеларусь пераможа, што падцвярджаеццаяе доўгім і трагічным шляхам.
Сустрэчуарганізавалі і правялі Таварыствабеларускай культуры ў Літве і Асацыяцыя“Крывія”.
13/05/2017. АлесьАдамковіч
Крыніца:http://westki.info/tbk/22201/zyanon-paznyak-u-vilni-prezentavau-narodnuyu-pragramu-volnaya-belarus