ДЗЯРЖАВУ АПАНАВАЛА ГРУПОЎКА, ЯКАЯ ЗАЦІКАЎЛЕНА ТОЛЬКІ ВА ЎЛАСНЫМ УЗБАГАЧЭНЬНІ І ЗАХАВАНЬНІ ЎЛАДЫ

(Травеньскі Сойм 2017 г.Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі –БНФ і БеларускагаНароднага Фронту “Адраджэньне”)

14 траўня ў Менску адбыўсячарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”.Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка,Старшыні Кансэрватыўна-ХрысьціянскайПартыі – БНФ і Беларускага НароднагаФронту “Адраджэньне”, -- “Беларусьмусіць быць вольнай” (друкуеццаасобна). Асноўная інфармацыя тут прарасейскія вайсковыя вучэньні ў Беларусі(Захад 2017) і пра прынцыпы Народнайпраграмы «Вольная Беларусь». З дакладамівыступілі сп. Юры Беленькі, выканаўцаабавязкаў у Беларусі старшыні Партыіі Фронту, і сп. Сяргей Папкоў, нам. старшыніПартыі і Фронту.

Выступоўцы зазначылі, што тэма сістэмнагасацыяльна-эканамічнага крызісу ўБеларусі зьяўляецца ўжо пастаяннай.Павялічваецца толькі колькасьць людзей,якія выразна бачаць крызісныя працэсыі не разьлічваюць на паляпшэньне ўмоваўсвайго жыцьця, хутчэй наадварот. Гэтаўжо абсалютная большасьць нашагаграмадзтва.

Апошнім часам з Расеі паступаюцьзьвесткі пра актыўны вываз капітала замяжу, перш за ўсё ў афшорныя зоны.Зразумела, што правіла мясцовагапаўтарэньня ўсяго, што адбываецца ўМаскве, дзейнічае і ў рамках гэтай тэмы.Гэта ёсьць сьведчаньне набліжэньнякраху рэжыму. З другога боку, практычнаўсе людзі самастойнага думаньня, творчагаскладу, прадпрыймальнай натуры перажыліабрабаваньне рэжымнымі структурамі,былі пазбаўлены ўсяго або значнай часткітаго, што было зароблена або створанаіхнімі рукамі і інтэлектам, -- фірмы,грошай, ініцыятывы. Моладзь ужо ня бачыцьпэрспэктывы паўнавартаснага жыцьця ўБеларусі, імкнецца выехаць на Захад. Ініхто ўжо не зьдзіўляецца гэтаму.

Грамадзтва ўжо разумее, штодзяржаву апанавала групоўка, якаязацікаўлена толькі ва ўласным узбагачэньніі захаваньні аўтарытарнай улады. Усёбольш людзей разумеюць, што гэта ёсьцьакупацыйны рэжым, які абслугоўваеінтарэсы чужой дзяржавы і мае задачуаслабіць і зьнішчыць Беларусь.Незадаволенасьць расьце, і ў гэтыхумовах трэба паказаць беларусампэрспэктыву, шлях нацыянальнайкансалідацыі, змаганьня і перамогі.

Выступілі таксама сябры Сойму з розныхрэгіёнаў краіны. Яны паведамілі праўзмацненьне савецкага маразма ў дзеяньняхдзяржаўных структур. У школах, заместтаго, каб вучыць дзяцей, ствараюццапрымусовыя масоўкі на розныя рэжымныямерапрыемствы. Работнікі бюджэтнагасэктару завалены працай па афармленьнюнепатрэбных папер і справаздач. У людзейскладваецца ўражаньне, што ім адмысловатлумяць голаў, каб ім не было нават часузадумацца над актуальнымі праблемі.

Рэзка ўпалі заробкі. Гэтапрывяло да зьмены настрояў сярод асобаў,якія на працягу гадоў махалі рукамі,імпэтна праслаўлялі рэжым і пракліналітых “кто ему мешает”. Апошнім часамяны сьцішыліся, пачалі задаваць пытаньніі разгублена аглядацца вакол. Нажаль,на многіх з людзей яшчэ дзейнічаемаскоўская тэлепрапаганда, і янызаяўляюць, што “Лукашэнка дрэнны, авось у Расеі добра і Пуцін малайчына”.Іх ня могуць пераканаць нават тыя, хтовяртаецца з заробкаў у Расеі і наглядзеўсяна тое расейскае «дабро». Таму неабходнаясістэматычная асьветніцкая праца зграмадзтвам. Трэба паказаць людзям, штоёсьць беларуская альтэрнатыва мізэрнамуіснаваньню пад чужынскай акупацыяй. ІПраграма “Вольная Беларусь” павіннадапамагчы гэта зрабіць.

Сойм таксама разгледзеў планы партыйнайдзейнасьці на бліжэйшы пэрыяд.

Інфармацыйная камісіяКансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі –БНФ і БеларускагаНароднага Фронту “Адраджэньне”

14 траўня 2017г.