РЭЖЫМ ДАЕ СІГНАЛ, ШТО РАЗБУРЫЎ БЕЛАРУСКУЮ АРМІЮ

ПаБТ працягваюць круціць “пабедабесныя”рэкламныя ролікі наконт таго, як усёдобра і магутна ва Узброеных сілах РБ,як брава крочаць шыхты пад сьцягамірэжыму і СССР. Маладыя жаўнеры прымаюцьтэатральную прысягу Савецкай Арміі(якой ужо няма 26 гадоў) і ўсе радуюцца,радуюцца. І вось жа як гром зь яснаганеба на хвалях Радыё Свабода зьяўляеццасуаўтарскі тэкст з фатаграфіямі таварышаўАлесіна і Паротнікава. Вядомыя кліентыантыбеларускага рэжыму, запісныя“ваенспэцы”, як з коша, вывальваюцьтакое, што самы час і па валідол бегчы.Яны паведамляюць пра катастрафічныстан Беларускай арміі, якая ня мае нісучаснага ўзбраеньня, ні тэхнікі, ніўмоваў для навучаньня вайскоўцаў.Аказваецца, самалётаў ледзь стае напатруляваньне, а зэнітна-ракетныякомплексы “састарэлі”. Можна было б,маўляў, у Масквы набыць С-400. Але пасьлятаго, як амэрыканцы гэты С-400 ў Сірыі“адной левай” разбамбілі, то і гэтасэнсу ня мае. А выдаткоўваецца з бюджэтуна армію столькі, што суаўтары зьдзіўляюцца,як яно ўсё трымаецца на нагах. Прапануемпачытаць гэты матар’ял. Яно вартаетаго:

Крыніца:http://www.svaboda.org/a/28448257.html

Матар’ялвыкрываўчы, таму што ўпершыню па факцезаяўлена публічна аб тым, аб чым ужоведала або здагадвалася значная частканашага грамадзтва. З войскаў паступалізьвесткі ад афіцэраў і жаўнераў(сапраўдных беларускіх ваяроў, якіялюбяць армію, вайсковую справу, парадакі дысцыпліну, нацыянальную вайсковуютрадыцыю) аб тым, што рэжым вытварае зважнейшай дзяржаўнай структурай.

Вядома,што антыбеларускі рэжым прыдуманыМасквой і пастаўлены ёю ў нашай дзяржавеменавіта для таго, каб усё аслабляць іразбураць. Сам факт не павінен насзьдзіўляць. Масква і лукашыстоўскіявасалы не спалі б спакойна, калі бБеларусь мела сучасную, згуртаваную,адэкватна ўзброеную армію. Разбурэньнепачалося з татальнай русіфікацыі арміі,потым перайшлі да яе падпарадкаваньнярасейскім генэраламі непасрэдна камандваньню ў Маскве. Івось цяпер агучаны вынікі гэтага штучнага(і крымінальнага па характару) працэсу.І тут паўстае адно рытарычнае пытаньне.

Ішто ж гэта здарылася з “ваенспэцамі”Алесіным і Паротнікавым? Чаму яны раптамсталі выдаваць “ваенныя таямніцы”(што праўда, таямніцы полішынэля, вядомыяўсім)? Цікава таксама, што няма ніякайрэакцыі на гэтыя “сэнсацыйныя адкрыцьці”.У іншай краіне грамадзтва адразу жадрэагавала б на такі скандал. Пачалісяб абмеркаваньні ў СМІ з удзелам журналістаўі спэцыялістаў, адбыліся б афіцэрскіясходы ў войсках, спэцпаседжаньне ўпарляманце, людзі на вуліцах абмяркоўваліб праблему разгрома арміі ў мірны часі г.д. А тут гэта прамільгнула і забылася.Можа таму, бо ўсе лічаць ужо натуральнымі непазьбежным, што да чаго дакранаеццалукашызм, тое адразу пераходзіць устадыю сістэмнага крызісу?

Мыпрапануем сваё бачаньне гэтай мэдыйнайзьявы. Набліжаецца прыезд у Беларусьцемры расейскіх войскаў на так званыя“вучэньні” ў жніўні-верасьні сёлета.Здольныя на думаньне і аналіз людзіразумеюць, што гэтыя войскі зойдуць уБеларусь і ўжо назад ня выйдуць. Паўстанерэальная пагроза ператварэньня нашайкраіны ў плацдарм для расейскіх ваенныхправакацый і нават агрэсіі супрацьнашых суседзяў. У сувязі з гэтым Масквапачынае разгортваць гібрыдную кампаніюсупраць Беларусі. Яе часткай зьяўляеццаінфармацыйная атака, мэтай якой ёсьцьагаломшваньне беларускага грамадзтваі яго дэзарыентацыя. Нам пачалі даказваць,што ў нас па сутнасьці няма арміі, мы няздольныя абараніць сябе (пры гэтыммаскоўскі вораг ня згадвае, што суседніяБеларусі дэмакратычныя краіны ўсімісіламі спрабуюць наладзіць нават згэтым рэжымам добрасуседскія,узаемавыгодныя адносіны і ня хочуцьваяваць). Масква навязьліва і нахабнанабіваецца ў “абаронцы” Беларусі. Дачаго гэта прыводзіла ў мінулым, добравядома: успомнім 1812, 1914-15, 1941-44 гады.Разьмяшчэньне расейскіх войскаў нанашай зямлі азначае акупацыю і вайну.Бо Расея ня можа жыць без вайны, Крэмльспрабуе выратавацца праз вайну.

Усёпрадумалі і распланавалі крамлёўскіяспэцы. За чвэрць стагоддзя ўлады хамаяны здолелі падарваць ваенныя сілы імагчымасьці ў нашай краіне. Яны зрабілівыснову, што ўсё гатова для правядзеньняапошняга, зьнішчальнага манеўра паканчатковай ліквідацыі Беларусі іпоўнага падпарадкаваньня нашай краіныімпэрыі.

Алепамыляецца маскоўскі імпэрац. У Беларускайарміі ёсьць афіцэры, падафіцэры, сяржантыі жаўнеры (іх тысячы), якія не зламаліся,якім дарагая Бацькаўшчына, а не чужаяімпэрыя. Яны нясуць службу, засвойваюцьузбраеньні, сучасную тактыку і стратэгіюне для таго, каб бараніць Маскву ілукашызм ды скласьці галаву за гэтуюхімеру. Дзесяткі тысячаў беларускіхмужчын, якія прайшлі вайсковую службуі ўмеюць валодаць зброяй, знаходзяццаў рэзэрвах. І нешта ад іх не чувацьгуканьняў аб тым, што яны хацелі бпаваяваць за Расею, супраць Польшчы абоУкраіны.

УБеларусі ёсьць здаровыя, нацыянальныяпатрыятычныя сілы. Няхай усходні агрэсарпамятае аб тым, што Беларускі народ недазволіць безпакарана разбурыць свойнацыянальны ДОМ, што на нашай зямлімаскоўская імпэрыя знойдзе сябе магілу.

ЗянонПазьняк: "Кожны адраджэнец, кожныабаронца Беларусі цяпер на вагу рыцараў полі бою. Трэбастаць усім са шчытамі і пад родныясьцягі."

СяргейКамароўскі