БЕЛАРУСКІ НАРОД БУДЗЕ РАДЫ ВІЗЫТУ ПАПЫ РЫМСКАГА
Уінфармпрасторы прагучала на тэму “ПапаРымскі і Беларусь”. Як заўсёды (або“амаль заўсёды”), сапраўднай аналітыкіпытаньня не было ні ад афіцыёзу, ні адмясцовых “дэмСМІ”. Праўда, ад іх ужоніхто асабліва і не чакае аналітыкі.Але вось што яны падалі:
ГлаваБПЦ: Решение о визите Папы в Беларусьбудет принимать Патриарх Кирилл
Решениео возможном визите в Минск Папы Римскогобудет принимать не БелорусскаяПравославная Церковь, а ПатриархМосковский.
Обэтом 10 апреля на пресс-конференции вМинске заявил Митрополит Минский иЗаславский, Патриарший Экзарх всеяБеларуси Павел. «Какое решение примет,мы как послушники будем выполнять», -отметил он.
Приэтом митрополит подчеркнул, что самаБПЦ пригласить не может главу ни однойиз Церквей, передает Krynica.info.
Крыніца:https://charter97.org/ru/news/2017/4/10/246476/
Паведамленьневыглядае нібыта салідным і паўнавартасным.Але давайце разбярэмся. Няма ў Канстытуцыінашай краіны згадкі пра тое, што Беларусь– тэакратыя, рэлігійная дзяржава абомае дзяржаўную рэлігію. Беларусь –сьвецкая дзяржава, дзяржава аддзеленаад царквы. Калі фармальных вернікаў РПЦтут арыфмэтычная большасьць паводлестатыстыкі, то мы ведаем, якое становішчаіснуе на самой справе – будынкі РПЦпаўпустыя або пустыя. І толькі на два-трыгалоўныя праваслаўныя сьвяты ў год янызапаўняюцца натоўпамі. А так па нядзеляху будынках РПЦ можна ўбачыць невялікуюколькасьць у асноўным пажылых жанчын;моладзі і мужчын практычна няма. Штотакое бацюшкі РПЦ, мы паўтараць нябудзем. Як і тое, чым займаецца РПЦ уБеларусі. Гэта агульнавядома.
Дыкжа не! Паведамляльшчыкі нам давялі празаявы мітрапаліта нейкай БПЦ. Ня трэбахітрыць і казаць няпраўду. “БПЦ” –такога фэномэну няма на тэрыторыіБеларусі. Маецца на ўвазе мясцовы“рэспубліканскі пададдзел” РПЦ. Іслова “экзарх” перакладаецца з грэцкайяк “намесьнік”. Тобок згаданы мітрапалітПавел (у народзе “Бацюшка-кранік”)зьяўляецца не прадстаяцелям нечагабеларускага, а намесьнікам (прадстаўніком)патрыярха маскоўскага. Таму, дарэчы, ёні сказаў, што рашэньне будзе прымацьпатрыярх Кірыла.
Нябудзем паўтараць, што РПЦ для беларусаў– зьява чужая і варожая. Нагадаем іншае.У Беларусі няма вайны з ДзяржавайВатыкан. Больш таго, ёсьць зь ёюдыпламатычныя адносіны. І нават калі бу Беларусі пражываў адзін католік (наватне грамадзянін РБ), вышэйшы сьвятаркаталіцкай канфэсіі меў бы права наведацьяго з душпастырскай місіяй, проставыканаўшы пашпартна-візавыя фармальнасьці.
УБеларусі ёсьць вялікая колькасьцьвернікаў-католікаў і яны маюць правазапрашаць да сябе і прымаць у сваёйкраіне свайго сьвятара. Ні ў беларускіхкатолікаў, ні ў беларускіх грамадзяннаогул няма абавязку паводле Канстытуцыіі заканадаўства зьвяртацца ў гэтым (абоў якім іншым) выпадку па дазвол даграмадзяніна РФ Гундзяева (патрыярхаКірылы -- прадстаяцеля чужой нам царкоўнайарганізацыі, якая базуецца ў чужойдзяржаве). Дарэчы, калі сам Кірыла іягоныя папярэднікі на стальцы езьдзіліз візытамі ў Аўстрыю, Італію, Францыю,Летуву і іншыя краіны з каталіцкайбольшасьцю насельніцтва, то ні ў каго(тым больш у Папы Рымскага) яны дазволуна гэтыя візыты не пыталіся. Маскоўскіяарцыбацюшкі афармлялі пашпарт і візуды паведамлялі праз сваё ведамствазамежных сувязяў у адміністрацыю гэтыхдзяржаў, калі і куды прыедуць (простакаб ім была арганізавана “для саліднасьці”і афіцыйная сустрэча).
Увесьгэты схаластычны гарод вакол “дазволуад Кірылы” гародзіцца выключна з аднойпрычыны – Беларусь зьяўляецца акупаванайкраінай, краінай унутранай акупацыі,наладжанай Масквой. У дэмакратычнай,сапраўды сувэрэннай Беларусі ніхто ніў каго (тым больш у Маскве) пытаццадазволу пра візыт да нас Папы Рымскаганя будзе. Беларускі народ будзе радыпрыняць у сябе душпастыра беларусаў-католікаў,выдатнага рэлігійнага і грамадзкагадзеяча сучаснасьці, прадстаўніка вялікайкультурнай і цывілізацыйнай традыцыі,арганічнай часткай якой зьяўляеццанаша Радзіма.
ВалерыБуйвал