МІТЫНГ У МЕНСКУ, ПРЫСЬВЕЧАНЫ ЎГОДКАМ ЧАРНОБЫЛЬСКАЙ КАТАСТРОФЫ

26 красавіка ўМенску адбыўся мітынг, прысьвечаныўгодкам Чарнобыльскай катастрофы. Дзеньвыдаўся па асеньняму пануры, ішоў халодныдождж. Гэта, відаць, спрычынілася датаго, што Чарнобыльскі шлях сёлета быўне шматлюдны. Але, безумоўна, прычыныглыбейшыя. Грамадзкая апатыя адатручваньня нялюдзкім рэжымам уладыяшчэ не мінула.

На заклікКансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі –БНФ у Кіеўскім сквэры сталіцы сабралісяпад дажджом ня больш 60-70 чалавек. Праўда,усё выглядала прыстойна, прыгожа і наватуражліва для вока (сьцягі плакаты.расьцяжкі. гучэла беларуская маркотнаямузыка і гімны).

Грамада заслухалазварот сп. Зянона Пазьняка, СтаршыніКХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Выступілісябры кіраўніцтва і Сойму КХП-БНФдэпутаты Незалежнасьці сп. Юры Беленькіі Сяргей Папкоў, удзельнік ліквідацыінаступстваў Чарнобыльскай катастрофысакратар Управы КХП-БНФ сп. АлесьЧахольскі, сп. Зьміцер Якаўцаў з Гомеля,спэцыяліст па энэргетыцы дэпутатНезалежнасьці сп. Мікалай Крыжаноўскі,легендарны лідэр рабочага руху Беларусідэпутат Незалежнасьці сп. СяргейАнтончык, а таксама старэйшыя і маладыяўдзельнікі мітынга.

У другой паловемітынгу да грамады далучылася шматлікаягрупа ўдзелнікаў шэсьця і мітынгу (каляста асобаў), што зьбіраліся каля Акадэміінавук і Чарнобыльскай капліцы на чалез Паўлам Севярынцам, які выступіў тутз кароткай прамовай. Мітынгпрацягваўся.

Выступоўцынагадалі, што менавіта Беларускі НародныФронт “Адраджэньне” пад кіраўніцтвамЗянона Пазьняка на прыканцы 1980-х гадоўразбурыў сьцяну маўчаньня ваколЧарнобыльскай катастрофы, арганізаваўгуманітарную дапамогу насельніцтвупацярпелых раёнаў Беларусі. Фронтаўцыраскрылі перад усім сьветам сапраўдныямаштабы маскоўскага злачынства наднашым народам, даказалі, што менавітаз Масквы прышоў загад асадзіцьрадыёактыўныя воблакі на Беларусь ізасакрэціць вынікі тэхнагеннайкатастрофы.

І вось праз трыдзесяцігоддзі пасьля Чарнобыляантыбеларускі рэжым на загад Масквыбудуе на нашай зямлі атамную станцыю ўАстраўцы. Гэта ёсьць злачынства супрацьнашага народу, усе разумеюць, што Маскватакім чынам бярэ беларусаў і ўсенавакольныя краіны ў закладнікі сваёйзлачыннай палітыкі.

Беларусы павінныўсьведаміць, што вырашэньне пытаньняў,зьвязаных з наступствамі Чарнобыльскайкатастрофы, магчымае толькі палітычнымшляхам, у выніку ліквідацыі кіруемагаМасквой васальнага рэжыму ў Беларусіі ўсталяваньня ў нашай краіне беларускайдэмакратычнай і патрыятычнай улады.

Цяперашні рэжымпрацягвае радыёактыўнае зьнішчэньненашай нацыі, вяртаючы ў сельскагаспадарчыабарот атручаныя радыяцыяй плошчы іраспаўсюджваючы атручаныя прадуктыхарчаваньня па ўсёй краіне.

Выступоўцыгаварылі таксама пра праграму “ВольнаяБеларусь”, падкрэсьліваючы, што яназьяўляецца рэальным і практычным планамдзеяньняў па адраджэньню дэмакратычнай,заможнай і сувэрэннай Беларусі, дзеніхто ўжо ня будзе праводзіць злачынныячарнобыльскія экспэрымэнты над людзьмі.

На прыканцымітынгу была зачытана рэзалюцыя мітынга,за якую ўдзельнікі адзінагалоснапрагаласавалі.

Мерапрыемстватрадыцыйна скончылася сьпяваньнемгімна “Магутны Божа”.

26 красавіка 2017г. (Інфармацыя КХП-- БНФ)