ПОПЕЛ ЧАРНОБЫЛЯ СТУКАЕ Ў СЭРЦА

Паважаныя землякі,паважаныя беларусы! Сёньня мы гаворымпра 31 гадавіну Чарнобыльскай катастрофыі ўжо разумеем, што чарнобыльскаятрагедыя стала вечнай тэмай нашаганарода і вечнай бядой.

Фактычна,Чарнобыльскай катастрофай скончыласядля беларусаў савецкая акупацыя. Людзізразумелі, што так жыць, як да Чарноюыля,ўжо немагчыма. Савецкі Саюз яшчэ існаваў,але час яго быў палічаны. Камуністы,якія валодалі абсалютным манаполем наўладу і на сродкі масавай інфармацыі,схавалі ад беларусаў маштабы і вынікічарнобыльскай катастрофы.

А яны былі жахлівыяі разбуральныя. Камуністычную сакрэтнасьцьі хлусьню пра Чарнобыль пратараніў тадыБеларускі Народны Фронт і людзі даведалісяпра ўсё. Антынародная сутнасьць акупанцкайпалітыкі і кіроўнай камуністычнай уладыагалілася ва ўсім сваім цынічным, ілжывым і варожым выглядзе.

У пачатку 90-х паднаціскам Народнага Фронту ВярхоўныСавет прыняў Чарнобыльскае заканадаўства,дзе была прадугледжана абарона людзейі ўсёй нацыі ад вынікаў Чарнобыльскайкатастрофы.

І вось адбыўся1994 год. Масква прывяла да ўлады ў Беларусісуб’екта, які зганьбіў Беларускі народ,ліквідаваў народныя дэмакратычныяпрынцыпы ўлады, прынізіў людзей, стварыўрэжым уціску народа і штодзённагакіроўнага хамства.

Чарнобыльскіязаконы 90-х, якія абаранялі людзей адвынікаў радыяцыі, адменены; пачаліразворваць радыяцыйна-забруджаныяземлі, вырошчваць на іх сельгаскультуры,вырабляць радыяцыйна забруджаныяпрадукты і пастаўляць іх на ўнутраныбеларускі рынак для спажываньнябеларусам. Тым часам прадукты, вырашчаныяў чыстых зонах, пастаўляюцца ў Расею нарасейскі рынак расейцам.

Тут сьведамаезаплянаванае атручваньне Беларускайнацыі, бо вядома, што калі чыстыя прадуктызьмешваюцца з радыяцыйна забруджаныміпрадуктамі і спажываюцца людзмі, тогэтым самым павялічваецца калектыўнаядоза радыяцыі для ўсёй нацыі, і народпачынае губляць здароўе, усё больш ібольш беларусаў стане хварэць на розныяхваробы, асабліва на анкалагічныя, усёбольш стане нараджацца хворых дзяцейз прыроджанымі недахопамі здароўя.

Тое што зрабіў іробіць цяперашні кіруючы рэжым з вынікаміЧарнобыля, ёсць злачынства супрацьБеларускага народа. Гэта заплянаванаядоўгатэрміновая дэградацыя Беларускайнацыі, удар па існаваньню і здароўінарода. Нездарма гэты рэжым уладыназываюць “антыбеларускім рэжымам”.

І вось гэты рэжымразам з Масквой рыхтуе для Беларусідругі “чарнобыль” – насуперак волілюдзей будуе атамную электрастанцыю,там, дзе яе катэгарычна нельга будавацьпа прыродных уласьцівасьцях тэрыторыі.Будуе з грубымі тэхналягічныміадхіленьнямі, нягледзячы на тое, што ніз эканамічнага, ні з энэргэтычнага бокубудаўніцтва Астравецкай АЭС не апраўданаі прынясе толькі страты для РэспублікіБеларусі.

Зьвярніце ўвагу.Атамная станцыя пад Астраўцом будуеццана расейскі крэдыт, будзе працаваць нарасейскіх радыёактыўных рэсурсах (якіяў Расеі, дарэчы, ужо заканчваюцца), будзеабслугоўвацца расейскім пэрсаналам (які ў колькасьці больш 2000 асобаў , плюсіхныя сем’і, будзе прысланы ў Беларусьз Расеі). Пры гэтым палову электраэнэргііАЭС заплянавана аддаваць Расеі, гэтакжа як і ўвесь крэдыт, на які расейцы ( увыніку, практычна, задарма) будуюць падАстраўцом, фактычна, сваю атамнуюэлектрастанцыю. Увесь цяжар гэтайжахлівай і цынічнай зьдзелкі лажыццана Беларускі народ.

Месца, на якімбудуюць Астравецкую АЭС, даўно акадэмічнадасьледавана і адзначана як тэрыторыя,на якой нельга будаваць электрастанцыю,бо тут ёсьць разлом – мяжа сутыкненьнягеалагічных пліт. Землятрус у такіммесцы паўтараецца з пэрыядам прыблізна150 гадоў. Апошні землятрус тут быў у 1907годзе і дасягаў велічыні больш чым 7балаў. Гэта даўно было вядома і адпаведнымуладам і праектантам. Тым ня менш з усіхмагчымых пляцовак выбралі менавітаАстравецкую.

Каб зразумецьтакі выбар, трэба ведаць антычалавечуюсутнасьць расейскага імпэрыялізма, дляякога зьнішчэньне цэлых нацыяў і народаўбыло і ёсьць звычайнай маскоўскайпалітыкай.

Выглядае, што падАстраўцом Масква з удзелам свайгогістарычна злачыннага НКВД–ФСБ ігенштаба рыхтуе для Беларусі атамнуюміну запаволенага дзеяньня, страшнейшуюза дзесяць чарнобыляў. Гэтая міна альбосама выбухне, альбо яе падарвуць і тадыўжа будзе для нас, беларусаў, Апакаліпсіс,пасьля якога, магчыма, наўрад ці выжывеі падымецца Беларускі народ. Таму –змагаймася! Змагаймася супраць прывідаАстравецкага чарнобыля!

Тое што творыццаз будаўніцтвам Астравецкай АЭС паказваена наяўнасьць фінансавай афёры, дзезадзейнічаны ўладныя тузы і сродкі ўасабліва буйных памерах.

Толькі народнаяўлада новай вольнай Беларусі здольнаябудзе спыніць гэтае будаўніцтва і гэтаезлачынства антынароднага рэжыму. І таму– мой заклік: падтрымлівайце народнуюпраграму “Вольная Беларусь”! Стварайцегрупы падтрымкі руху “Вольная Беларусь”.Арганізуйцеся і яднайцеся між сабой заволю і свабоду нашай дарагой Айчыны.

ЖывеБеларусь! Зянон ПАЗЬНЯК

26.04.2017 г.