АБ ПРЫЗНАНЬНІ “ОМОН” І “КГБ” СССР ДЗЯРЖАЎНЫМІ ТЭРАРЫСТЫЧНЫМІ АРГАНІЗАЦЫЯМІ

25-гаСакавіка гэтага года ўдзень вялікага Беларускага нацыянальнага сьвята Дзень Волі ўся Беларусь, дзякуючывідэаінфармацыі, стала сьведкамбрутальнага нападу на мірных жыхароўі зьбіцьця людзей у Менску міліцэйскімпадразьдзяленьнем "ОМОН" (амап) ібаевікамі ўнутранных войскаў. ЖыхароўМенска, старых і маладых, мужчын і жанчын-- хапалі, без разбору, на ходніках іплошчах, на прыпынках транспарту, напешаходных пераходах. Пры гэтым шматлюдзей жорстка зьбівалі і заштурхоўваліў закратаваныя жалезныя фургоны дляперавозкі арыштаваных. Схапілі большза тысячу чалавек.

Прычынайнападу на людзей паслужыла інфармацыяаб мітынгу ў гонар нацыянальнага сьвятаДзень Волі (99-й гадавіны аб'яўленьняНезалежнасьці БеларускайНароднай Рэспублікі). Ініцыятар мітынгупадпалкоўніку адстаўцы М. Статкевіч (які эаявіў, штобудзе кіраваць мерапрыемствам) на сьвятане зьявіўся і людзі зьбіраліся находніках, ня ведаючы што рабіць. У гэтычас і адбыўся жорсткі напад баевікоўОМОН на людзей, паляваньне на пешаходаў,зьбіцьцё і затрыманьне. Дзеяньнінападнікаў былі сытуацыйнанеадэкватнымі, палітычнаматываванымі загадам зьверху, знеапраўданым ужываньнем жорсткай сілыі агрэсіі.

Такіядзеяньні з нематываваным ужываньнемгрубай сілы, зьнявагай годнасьці людзейі катаваньнямі затрыманых у закратаваняхжалезных фургонах ажыцьцяўляюццабаевікамі ОМОН увесь час на працягуіснаваньня аўтарытарнага рэжыму ўладыА. Лукашэнкі.

Тлумачыццагэтая парадаксальнаядля неабазнаных людзей зьява (калі ўладазабараняе сьвяткавацьнацыянальнае сьвята Волі і зьбівае загэта людзей) тым, што Беларусь з 1994 годаапынулася ў стане ўнутраннайакупацыі расейскіх і прарасейскіхсілаў, якія захапілі уладу ў дзяржавеі праводзяць антынародную, узгодненуюз Масквой палітыку, павынішчэньні беларускай нацыі. Дзелягэтага рэжым выкарыстоўвае сілавыя і рэпрэсіўныя структуры ўлады.

Мэтады,якімі дзейнічае ОМОН, выконваючыўказаньні вярхоўнага начальства,утрымліваюць у сабе прыкметы тэрарызмуі адпавядаюць кваліфікацыітэрарыстычнай арганізацыі, падпарадкаванайрэжыму аўтарытарнай улады.

Такіясістэматычныя дзеяньні аўтарытарнайулады ўРэспубліцыБеларусь падпадаюць пад вызначэньнеАрганізацыі Аб“еднаныхНацыяў аб дзяржаўнымтэрарызме, дзе адзначана,што«Дзяржаўны тэрарызм праяўляе сябе ў:1) практыках паліцэйскай дзяржавы,накіраваных супраць свайго ўласнаганарода, каб дамінаваць праз страх шляхамнагляду,разгону групавых мітынгаў, кантролюнад навіновыміСМІ, зьбіцьця, катаваньняў, надуманыхі масавых арыштаў, надуманых абвінавачваньняўі чутак, паказальных судовых працэсаў,забойстваў,пакараньняў бяз суду і сьмяротнагапакараньня». (Жэнеўская дэклярацыя абтэрарызме. Генэральная Асамблея ААН,Дак. А/42/307, 29 траўня 1987 г., разьдзел 1.Дзяржаўны тэрарызм).»

Урэзалюцыі ААН 1999 года адзначана, што«злачынствы,задуманыя з палітычнымі мэтамі, кабсправакаваць стан страху ў грамадзкасьці,групы людзей альбо адзінкавыхасобаў, ня маюць апраўданьня ні пры якіхабставінах».

НелегітымныгэбісцкірэжымЛукашэнкі абапіраецца ў сваёйантынароднай тэрарыстычнайдзейнасьціна рэпрэсіўныя мілітарызаваныяарганіэацыі, створаныя яшчэ расейскімікамуністамі, дзелярэпрэсіяў і зьнішчэньня народаў СССР. Гэта ў першую чаргу ОМОН (ОтделМилицииОсобого Назначения)і КГБ (КомитетГосударственной Безопастности,ёнжа -- ВЧК,ГПУ, ОГПУ, НКВД, НКГБ, ГУГБ, НКГБ, МГБ,МВД, КГБ, МСБ, ЦСР, ФСБ, КГБ),які ў 10-50-хгадах мінулага стагодзьдзя, праводзіўгенацыд беларускага насельніцтва.

Паўстаенеабходнасьць правядзеньня праўнай іфакталагічнай экспэртызы і пастаноўкіпытаньня перад адпаведнымі беларускімікраёвымі арганізацыямі і міжнародныміўстановамі аб:

1)прызнаньні міліцэйскай структуры ОМОНМіністэрства Унутранных СправаўРэспублікі Беларусь дзяржаўнайтэрарыстычнай арганізацыяй;

2)прызнаньні КГБ СССР дзяржаўнайтэрарыстычнай арганізацыяй, якая ў 1917– 1953 гг. , праводзіла генацыд народаўСССР, выконвала злачынствы супрацьчалавецтва.*

*Абгрунтаваньне.Датычнаацэнкі КГБСССР, гэтае пытаньне міжнароднагазначэньня і прадугледжвае сумеснуюпадрыхтоўку праўна-факталагічнай базыдля кваліфікацыйных міжнародныхарганізацыяў.

Сёньня,ўлічваючы знаходжаньне абсалютнайдзяржаўнай ўлады ў руках КГБ у Расеі іў Беларусі, мы зьяўляемся сьведкамі,рэанімацыі культа Сталіна, сталінізму,апраўданьня камуністычнага генацыдуў ХХ стагодзьдзі, пабудовы так званай«лініі Сталіна» ў Беларусі, імкненьняўулады зьнішчыць Курапаты – месца масавыхкамуністычна-энкавэдзісцкіх расстрэлаўлюдзей. У Беларусі, як і ў З0-х гадах,гэбісцкі рэжым пачаў прыдумваць неіснуючыя дзеяньні і арганізацыі,дзеля рэпрэсій апазыцыйнага да палітыкірэжыму насельніцтва. Пад прыдуманыядзеяньні і арганізацыі праводзяццаарышты і хапаньні людзей.

Вынікамгэбісцкага павароту да сталінскйпалітыкі, зноў стала пагроза вайны іагрэсіі з боку гэбісцкай Расеі,кардынальнае пагаршэньне міжнароднага становішча. Прававая ацэнка, юрыдычнаезаблякаваньне і ліквідацыя рудыментаў камунізму, адным зь якіх ёсьць дзейнасьцьі гісторыя КГБ СССР – гэта задача, якая датычыць ня толькі Беларусі, Расеіды Украіны, але ўсёй міжнароднайсупольнасьці.

9красавік 2017 г . СоймКансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі-- БНФ

г.Менск

СтаршыняЗянон Пазьняк

В.а.Старшыні ў Беларусі Юры Беленькі

НамесьнікСтаршыні Сяргей Папкоў