АБАРОНІМ КУРАПАТЫ І ВОЛЬНУЮ БЕЛАРУСЬ!

(Красавіцкі Сойм 2017 г.Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі –БНФ і БеларускагаНароднага Фронту “Адраджэньне”)

9 красавіка ў Менску адбыўсячарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”.Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка,Старшыні Кансэрватыўна-ХрысьціянскайПартыі – БНФ і Беларускага НароднагаФронту “Адраджэньне”, -- “Народ адзіны.Нельга йсьці за правакатарамі канфлікту”(публікуецца). З дакладам выступіў сп.Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў уБеларусі старшыні Партыі і Фронту.

Выступоўца прааналізаваўнаступствы падзей апошняга часу.Беларускае грамадзтва ўбачыла, зь якойнянавісьцю, як зьняважліва ставіццапрамаскоўскі рэжым да беларусаў. Людзівыйшлі на мірнае сьвяткаваньне свайгонайвялікшага сьвята – Дня Волі, а рэжымкінуў на іх паліцэйскія сілы, прадэманстраваўсваю брутальную антычалавечую сутнасьць.Цяпер мільёнам людзей канчатковазразумела, што ў Беларусі існуе рэжымакупацыі, кіруемы антынацыянальныміколамі, які ня мае нічога агульнага ззаконнасьцю, Канстытуцыяй і самой нашайдзяржавай. Людзі ў адкрытую і без страхукажуць, што рэформы і прагрэсіўнаеразьвіцьцё магчымыя толькі пасьляадхіленьня ад улады тых, хто выконваепалітычную волю і абслугоўвае эканомікучужой дзяржавы, толькі пасьля ўсталяваньняў нашай краіне беларускай дэмакратычнайулады. Грамадзтва адчула, што ў сакавіцкіядні адбыўся выразны пералом усацыяльна-палітычным жыцьці – беларусыперасталі баяцца рэжыму і прызналінеабходнасьць нацыянальнай кансалідацыіі змаганьня за вызваленьне Айчыны. Ідэяразьвіцьця руху “Вольная Беларусь”зьяўляецца вельмі своечасовай. Нашазадача – пашыраць гэтую ідэю, гуртавацьграмадзтва пад нашым сьвятымБел-Чырвона-Белым Сьцягам. Групы падтрымкіпавінны ўзьнікнуць па ўсёй краіне.Менавіта разгортваньне магутнагашырокага палітычнага руху – БеларускагаНароднага Фронту – дазволіла нашамународу перамагчы камунізм і аднавіцьсваю незалежную дзяржаву. Іншага шляхуневідаць і цяпер.

Таксама выступілі сябры Сойму з розныхрэгіёнаў краіны. Яны распавялі праабурэньне людзей дзікімі дзеяньнямірэжыму супраць мірных грамадзян усталіцы і іншых гарадах. Нават такаякансэрватыўная частка грамадзтва, якнастаўніцтва, не маўчыць, а рэзка асуджаерасправы і арышты. Ніхто ўжо не называегэтую ўладу сваёй, беларускай.

Сябры Сойму выказалізаклапочанасьць планамі рэжыму разгарнуць“будаўніцтва дзяржаўнага мэмарыялу”у Курапатах. Мэмарыял там ужо ёсьць –Народны Мэмарыял, створаны за апошнія20 гадоў нашым народам у адпаведнасьціз нашымі нацыянальнымі, культурнымі ірэлігійнымі традыцыямі. Усе гэтыя гадыантыбеларускі рэжым рабіў спробызьнішчыць, абылгаць памяць ахвяраў,пахаваных у Курапатах, разбурыць крыжына магілах пакутнікаў. І вось цяперрэжым са сваёй “арганізацыяй” РПЦзьбіраецца акупаваць Курапацкую сьвятынюі прыступіць да зьнішчэньня крыжоў імагіл расстраляных.

У людзей выклікае агіду рэжымная заявааб тым, што ў Курапатах “будзе помнікпрымірэньня і яднаньня ўсіх”. Ня можабыць “прымірэньня і яднаньня”фашыстоўскага СС з ахвярамі фашызму імаскоўска-бальшавіцкага НКВД з ахвярамірасейскага тэрору. Тым больш, што ўсправе расейскага тэрору і арганізаванагаМасквой генацыду беларускага народуяшчэ не было трыбунала, а пры ўладзезнаходзяцца спадчыньнікі і прадаўжальнікісправы забойцаў, і яны кіруюцца камандаміз таго ж цэнтру – імпэрскай Масквы.

Сябры Сойму прышлі да высновы, штомаскоўска-рэжымная правакацыя ў Курапатахпавінна стацца нагодай для кансалідацыінашага грамадзтва і агульнай мабілізацыіпатрыётаў на абарону сьвятыні. Па ўсёйкраіне людзі зьбіраюцца ехаць у Менск,каб далучыцца да абаронцаў. Якраз абаронадазволіць распаўсюдзіць і ўмацавацьгарызантальныя структуры руху “ВольнаяБеларусь”. Беларусы павінны разглядацьабарону Курапатаў як першы крок даагульнанацыянальнага змаганьня завызваленьне Беларусі.

Сойм абмеркаваў і ўхваліўдакуманты, якія неўзабаве будуцьапублікаваны.

Сойм таксама разгледзеў планы партыйнайдзейнасьці на бліжэйшы пэрыяд.

Інфармацыйная камісіяКансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі –БНФ і БеларускагаНароднага Фронту “Адраджэньне”

9 красавіка2017г.