ПАРУБІЙ ПАПЯРЭДЗІЎ ПРА СУР'ЁЗНУЮ НЕБЯСЬПЕКУ ЗЬ БЕЛАРУСІ

Расейска-беларускіявучэньні “Захад-2017” могуць абярнуццанаўпроставай агрэсіяй з тэрыторыіБеларусі ў адносінах да Украіны.

Прагэта заявіў спікер Вярхоўнай РадыУкраіны Андрэй Парубій, паведамляеццана сайце ВР.

“Крэмльгруба выкарыстоўвае беларускі народяк закладніка сваёй акупацыйнайпалітыкі”, -- паведаміў Парубій.

Ёнпапярэдзіў, што ня трэба адкідваць“найгошага сцэнару: выкарыстаньнявучэньняў, як мінімум, для мілітарызацыіБеларусі, а максімум – зьдзяйсьненьнянаўпроставай агрэсіі або дывэрсійна-падрыўнойдзейнасьці з тэрыторыі Беларусі супрацьнашых дзяржаў”.

“Тамумы павінны асаблівую ўвагу надавацьпытаньню Беларусі і ўзмоцніцьузаемадзеяньне паміж сабой і іншымікраінамі Эўразьвязу і НАТО, каб выключыцьрэалізацыю небясьпечных планаў Пуцінаў Беларусі або з тэрыторыі Беларусі”,-- зазначыў Парубій.

Таксамаён пракамэнтаваў словы кіраўніцтваБеларусі пра нібыта падрыхтоўку натэрыторыі Украіны ўзброеных баевікоў.

“Гэтане адпавядае сапраўднасьці. Такія заявымы разглядаем як правакацыю, што шкодзіцьразьвіцьцю добрасуседскіх адносінаўпаміж Украінай і Беларусьсю. Бо менавітаРасея як хаўрусная дзяржава Беларусіарганізавала на сваёй тэрыторыі, так іна акупаваных украінскіх земляхтрэніровачныя лягяры для наёмнікаў ібаевікоў. Падтрымліваючы і экспартуючытэрарызм, Расея мэтанакіравана падрываестабільнасьць і бясьпеку ў рэгіёне, даякога адносяцца як Україна, так іБеларусь”, -- зазначыў Парубій.

Ёндадаў, што Україна імкнецца папярэдзіцьБеларусь ад любых крокаў, якія маглі бпагражаць бясьпецы ўкраінскай дзяржавыі краін рэгіёна.

“Беларускінарод мае патрэбу ў падтрымцы і пазытыўныхсігналах, Беларусь зьяўляецца незалежнайдзяржавай -- неад’емнай часткай Эўропы,а не расейскай правінцыяй”, -- зазначыўПарубій.

Перакладз расейскай.

Крыніца:https://www.obozrevatel.com/politics/42786-gotovimsya-k-hudshemu-parubij-predupredil-o-sereznoj-opasnosti-iz-belarusi.htm