АБ ПАГРОЗЕ ЗЬНІШЧЭНЬНЯ НАРОДНАГА МЭМАРЫЯЛУ “КУРАПАТЫ”

(Зваротда грамадзкасьці аб абароне Курапатаў– нацыянальнага помніка генацыду народа)

Урэчышчы чарговага этапу зьнішчэньнябеларускай грамадзянскай супольнасьці,які ўлады пачалі ў сярэдзіне сакавікагэтага года, А.Лукашэнка заявіў, штозрабіў даручэньне “создать аккуратныймемориал” у Курапатах “что-то вроденебольшой часовни”.

Утой жа дзень, калі была зроблена такаязаява, зьявіўся загад Міністэрствакультуры №69 ад 24.03.2017 г. аб правядзеньніконкурсу. У загадзе пра ўмовы конкурсуКурапаты названы “агульнанацыянальныммесцам памяці і прымірэньня”. “У асновемастацка-вобразнага рашэньня, - сказанадалей у гэтым дакуманце, - павінен быцьвобраз капліцы”.

Такімчынам афіцыйна засьведчана поўнаеігнараваньне ўнікальнага НароднагаМэмарыялу Курапаты, створанага самымнародам пры каардынацыіКансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі –БНФ. Мэмарыял існуе ўжо 20 гадоў і ўвесьгэты час рупліўцы Мэмарыялу вымушаныбылі абараняць яго ад разбуральныхнамераў і дзеяньняў існуючай улады.Народны Мэмарыял Курапаты ёсьць. Ёніснуе.

Цяперашніэтап наступу на Курапаты характарызуеццаасаблівым ёрніцтвам і падступствам.Рэжым плянуе ўмяшацца, улезьціў Народны Мэмарыял пад выглядам фальшывагаклопату і спрафанаванай альтэрнатыўнайпсэўда-мэмарыялізацыі. Дзеля гэтагаКурапаты – гэтае жахлівае месцабальшавіцкага генацыду і растрэлаўлюдзей сталінскімі ворганамі НКВД –цынічна названа “месцам памяці іпрымірэньня”. Такой фразай улада хочавыгарадзіць злачынцаў сталінскагачасу, зьняць віну са спраўцаў масавыхрасстрэлаў, заблытаць гісторыю ў галовахлюдзей.

Алене “прыміраюцца” ахвяры генацыду ізабойцы народа. Такога небыло ў гісторыі і ня будзе. Дляспраўцаў генацыду належыцца непрымірэньне, а кара, шыбеніца і Нюрнберг,і вечнае пракляцьце, як тым, каго чакаеСуд Гасподні.

ЗлачынствыНКВД, тэрарыстычны расейскі камунізмда гэтага часу не асуджаныя міжнароднымсудам. Гэта дае магчымасьць куражыццанад грамадзтвам ягоным пасьлядоўнікамі нашчадкам.

УКурапаты хочуць улезьці тыя, хто прыдумаў“лінію Сталіна” і апранае форму НКВДна афіцыйных парадах. Яны думаюцьразваліць Народны Мэмарыял знутры іпершым чынам запусьціць туды папоў зРПЦ “у партупеях пад сутанай” дывыклікаць гэтым грамадзкі канфлікт, бодобра вядома хто такія і якому д’яблуслужаць папы РПЦ – няма там ні веры, нірэлігіі, ні царквы. Дзеля гэтага (кабдалучыць да задумы «арганізацыю» РПЦ)і загадана, каб у аснове “рашэньня”быў “вобраз капліцы”.

Цынізмманіпуляцыі ўлады наватне хаваюць. На нібыта“конкурс” вызначылі тэрмін… у трытыдні; на падвядзеньне вынікаў – чатырыдні. Пра таемнае “журы” ніхто нічоганя ведае. Гэтак і ў такія тэрміны конкурсыне праводзяцца. Зразумела, што ўсё тутбессаромна робіцца для адводу вачэй. Укішэні ўлады ўжо ляжыць нейкае сваё“рашэньне”, якое яны і ўваляць уКурапацкі Мэмарыял, калі грамадзкасьцьтаму не перашкодзіць.

Мызаклікаем усіх неабыякавых людзей, усіхбеларусаў, у якіх яшчэ бьецца ў грудзяхбеларускае сэрца, выступіць у абаронуНароднага Мэмарыялу Курапаты адпрафанатарскіх намераў улады, якаяплянуе разбурыць помнік шляхампсэўда-мэмарыялізацыі існуючаганароднага некропаля.

Мызаклікаем беларускіх мастакоў, скульптараўі архітэктараў ня ўдзельнічаць упрафанатарскім конкурсе, ня ганьбіцьсвой гонар і імя. Гэта ёсьць антынародная,чужая ўлада, якая ненавідзіць наш народ,яго мову і культуру, яго ахвяры і памяць.Гэта яна – гэтая ўлада -- зрабіла накасьцях дарогу праз Курапаты, гэтачыноўнікі ўлады паабціналі ахоўнуюзону Курапатаў і дапусьцілі будаўніцтватам рэстаран-бардэля пад назвай “Бульбаш– хол”, гэта зь іхнай маўклівай згоды“невядомыя” ламаюць крыжы ў Курапатах.Гэтая ўлада ня мае даверу ў людзей.

Нашымтворцам яшчэ будзе магчымасьць працавацьнад тэмай Курапатаў у вольнай Беларусі.Ад улады цяпертрэба патрабаваць,каб яна вярнула трохсотмэтровую ахоўнуюзону вакол Курапатаў, выдаліла б пабудовы рэстаран-бардэля “Бульбаш – хол” захоўнай зоны і ні якім спосабам няшкодзіла б больш Народнама Мэмарыялу.

Аў ахоўнай зоне некалі станецца СьцянаПамяці, дзе будуць напісаныяімёны ўсіх людзей Беларусі,замучаных і забітых сталінскімкамуністычным рэжымам.

Усена абарону Народнага мэмарыялу Курапатыад псаваньня, ад разбурэньня, ад рэжымучужароднай улады!

4красавіка 2017г.

КіраўніцтваКансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі –БНФ

СтаршыняЗянон ПАЗЬНЯК

В.а. Старшыні ў Беларусі Юры БЕЛЕНЬКІ

НамесьнікСтаршыні Сяргей ПАПКОЎ