ВЯЛІКАЯ БЕЛАРУСКАЯ ІДЭЯ

Паважаныяспадарыні і спадары, паважаныя беларусы.

Віншуюўсіх з Днём Волі, са слаўнай 99-й гадавінайаб'яўленьня незалежнасьці БеларускайНароднай Рэспублікі. Гэта вялікігістарычны дзень, калі высака быў паднятыБел-Чырвона-Белы Сьцяг Беларускайдзяржаўнасьці і голасна на ўвесь сьветпрамоўлена пра дзяржаўную незалежнасьцьновай Беларускай нацыі, якая ўтварыласяі вырасла зь Вялікага Княства Літоўскага.

Пасутнасьці гэта было адраджэньне ВялікагаКняства ў этнічных межах Беларусі, якіятады былі ў два разы большыя, чым засталосяцяпер пасьля акупацыяў і вынішчэньня.

Беларусківольны Сьцяг і ідэі, паднятыя 25-гаСакавіка 1918 года, былі падхопленыя зноўу 1988-м, калі ўтварыўся Беларускі НародныФронт "Адраджэньне", які 25-га Жніўня1991 г. адрадзіў Незалежнасьць і даўпачатак рэальнай дзяржаўнасьці Беларусі.

Алезноў, як і ў 1918-м годзе, Беларусь былападвержана маскоўскайакупацыі, толькі на гэтыраз ўнутраннай, гібрыднай-- праз сатрапа ва ўладзе і ўнутранныяантынацыянальныя сілы.

22з паловай гады цёмнага антынацыянальнагарэжыму сталі фатальна-разбуральнымідля беларускай культуры і беларускайнацыі.

АднакБеларуская Ідэя жыве, нацыя падымаеццазноў ва ўмовах страхатлівай чужароднайулады, антынацыянальнай палітыкі,паняверкі і зьдзеку зь людзей, прыніжэньгянашага Вялікага Народа.

Беларусьжыве, зноў адраджаецца і будзе жыць!Дарогай жыцьця хай нам будзе гонар,свабода і вольная Беларусь. Беларусьперад усім. Ідучы гэтым шляхам, здабудзембудучыню. Галоўнае -- ня збочыць, непайсьці за прыхільнікамі дабрабыту, непрасіць хлеба ў варвараў, рабаўнікоў ібандытаў, не згінацца перад несправядлівасьцю,бо ня будзе тады ні хлеба, ні працы, нісвабоды, ні Бацькаўшчыны.

ВялікаяБеларуская Ідэя, запаленая 25-га Сакавіка1918 года, хай асьвятляе нам шлях!

СлаваАйчыне!

ЖывеБеларусь!

25Сакавіка 2017 г. Зянон Пазьняк