ТРЭБА ЗМАГАЦЦА ЗА ВОЛЬНУЮ БЕЛАРУСЬ
(Сакавіцкі Сойм 2017 г.Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі –БНФ і БеларускагаНароднага Фронту “Адраджэньне”)
12 сакавіка ў Менску адбыўся чарговыСойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Здакладам выступіў сп. Юры Беленькі,выканаўца ў Беларусі абавязкаў старшыніПартыі і Фронту. Выступоўца распавёўпра актывізацыю сацыяльна-палітычныхпрацэсаў у Беларусі.
Па пытаньняхстратэгіі і тактыкі беларускай палітычнайбарацьбы і нацыянальнага адраджэньнявыступіў Старшыня Партыі Зянон Пазьняк(зачытаны пісьмовы ліст).
Яшчэ застаецца шмат пытаньняў,але ўжо цяпер зразумела, што падзеіапошніх тыдняў маюць вельмі маштабныхарактар і дэманструюць новы стан нашагаграмадзтва: мільёны людзей ужо непрымаюць палітыку прамаскоўскагарэжыму, разумеюць, што патрэбныя карэнныяперамены і пачынаць іх трэба цяпер,пакуль ня позна.
Дэкрэт №3 – гэта толькі адзін з аспэктаўкрызісу. Людзі, незалежна ад сацыяльнагастатуса і адукацыйнага ўзроўню,канстатуюць агульны правал палітычнагаі сацыяльна-эканамічнага курсу кіраўніцтвакраіны, разумеюць сутнасьць нашайнацыянальнай бяды – правал выкліканыгвалтоўным, штучным падпарадкаваньнемусяго ў Беларусі палітыцы і імпэрскімінтарэсам Расеі, якая зацікаўлена ўліквідацыі Беларускай дзяржавы, культуры,мовы і нашай нацыі.
Простыя рабочыя і сяляне ўжо самыфармулююць ідэю аб тым, што наш шляхразьвіцьця павінен быць самастойным,пад кіраўніцтвам сапраўднага беларускагапалітычнага і эканамічнага кіраўніцтва,беларускіх патрыётаў, спэцыялістаў,прафэсійных і маральных аўтарытэтаў.У сталіцы і гарадах Беларусі людзіўздымаюць наш сьвяты Бел-Чырвона-БелыСьцяг і яднаюцца пад лёзунгам “ЖывеБеларусь!”
Зразумела, што антыбеларускіясілы і фальшывыя дзеячы ад псэўдаапазыцыіімкнуцца пакарыстацца народным уздымамі нават ачоліць яго. Але павінны зьявіццаі сапраўдныя народныя арганізатары ізмагары. Паўсюдна народныя сходы наплошчах выказваюць недавер цэнтральнамуі мясцоваму кіраўніцтву рэжыма. Шляхіантынацыянальнага рэжыму і беларускаганарода канчаткова разыходзяцца.
Выступілі таксама сябры Сойму з розныхрэгіёнаў краіны. Яны распавялі пранароднае рушаньне ў гарадах і пасёлках.Людзі ня могуць ужо далей цярпецьадміністрацыйны зьдзек, беспрацоўе,галечу, хлусьлівую прапаганду ібезвыходнасьць. Вельмі для многіх сем’яўужо стаіць пытаньне пра элемэнтарнаефізычнае выжываньне. Працоўныя людзівымушаны ехаць на рабскую працу ў дзікуюРасею, дзе іх падманваюць, зьбіваюць,абрабоўваюць і забіваюць. Беларусам,якія пабылі ў расейскім рабстве, ужо нятрэба доўга тлумачыць, што адбываецца.Яны зразумелі, адкуль прыйшла бяда ўнаш агульны дом – Беларусь.
Людзі шукаюць альтэрнатыву,шляхі вызваленьня. Задача патрыётаў-фронтаўцаўу тым, каб растлумачыць грамадзтву, штовызваліцца і наладзіць дастойнаечалавека жыцьцё ў нашай краіне можнатолькі праз самаарганізацыю, нацыянальнуюсалідарнасьць і ўсенародны супраціўгвалту, а таксама агульнай стваральнайпрацай на карысьць сваіх сем’яў і нашайБацькаўшчыны.
Сойм абмеркаваў і прыняўЗаяву “Аб пратэстах супраць дэкрэта№3 і змаганьні за вольную Беларусь”,разглядзеў і прыняў праграмную пазыцыюзмагарнага руху.
Сойм таксама разгледзеў планы партыйнайдзейнасьці на бліжэйшы пэрыяд.
Інфармацыйная камісіяКансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі –БНФ і БеларускагаНароднага Фронту “Адраджэньне”
12 сакавіка2017г.