СЛОВА З НАГОДЫ БЕЛАРУСКІХ ПРАТЭСТАЎ І ХЛУСЬЛІВАЙ ПРАПАГАНДЫ ПА ТЭЛЕБАЧАНЬНІ
Характэрнасьцюгэтай хамскай антынароднай улады ўБеларусі і яе халуйскай абслугі ёсьцьпрадажнасьць і хлусьня. Яны ўжо 22 зпаловай гады ілгуць народу і ўсямусьвету. Няўжо яшчэ ёсьць людзі, якіявераць іхняму тэлебачаньню?!
Беларусывыйшлі на вуліцы й плошчы з пратэстам,таму што іх зьняважылі абразьлівым,паскудным словам "дармаеды" іхочуць садраць грошы з беспрацоўных.Тым, хто сумняваўся ў людзях, паглядзіцецяпер, які гэта прыгожы, адкрыты і разумнынарод, як дакладна людзі фармулююцьсвае думкі і пратэсты, якая трапнаялексіка бяз грубых словаў і зьняваг,якое вострае абурэньне! Але людзі нежывуць нянавісьцю, перажываюць за роднуюБеларусь (жанчына ў Бабруйску, якаяплакала за будучыню краіны).
Трэбапратэставаць, выходзіць на плошчы, ботолькі там цяпер можна шырока абмяняццадумкамі і адчуць сябе моцным народам.Але нельга дапусьціць, каб нашыхдаверлівых людзей у чарговы раз ашукаліправакатары ды падставілі пад ударбандытаў, якія захапілі ўладу.
Тамудзьве парады: быць уважлівымі, непаддавацца на правакацыі непатрэбныхучынкаў. І другое: самаарганізоўваццаў групы працоўных беларусаў і супраціўляццаантынацыянальнай палітыцы ўлады. Толькіарганізаваны народ ёсьць сіла. Мэтайзмаганьня хай будзе Вольная Беларусь.Гэта наша краіна, гэта наша зямля.
Ітрэцяя парада: ня верце Лукашэнку і ягоілжываму тэлебачаньню, ні менскаму, ні,тым больш, маскоўскаму. Верце сваймусумленьню.
12сакаваіка 2017 г. Зянон ПАЗЬНЯК