СПЫНІЦЬ МАНІПУЛЯЦЫІ АХОЎНАЙ ЗОНАЙ КУРАПАТАЎ

Курапаты-- гэта трагічнае і сьвятое месца ўБеларусі і на Зямлі. Трэба яго шанаваць.Гэтым мераецца чалавечнасьць асобы. Іякраз таму, што месца гэтае сьвятое,сюды пры дрэннай антынароднай уладзепастаянна лезе нечысьць, каб нагадзіць,нахлусіць, разбурыць, зьнішчыць іліквідаваць. Нечысьць не пераносіцьсьвятога.

Прычынывядомыя. І паколькі яны не мяняюцца, тобарацьба ўжо ператвараецца ў руціну.Адбілі адну атаку -- пачынаецца іншая.Грамадзкія энтузіясты і арганізатарыНароднага Мэмарыялу Курапаты (перш заўсё КХП -- БНФ і "ХрысьціянскаяЗлучнасьць Курапаты") даўно запрыкмеціліпадрыхтоўку чарговай дыверсіі супрацьнэкропаля на пляцоўцы па вуліцыМірашнічэнкі. Але гром грымнуў толькітады, калі прывезьлі будаўнічую тэхнікуі пачалі працу. Наш алярм быў трывожны,бо практыка паказае, што падняцьпратэстную грамадзкасьць рэальнаможна, як правіла, тады калі будаўнічыяпрацы ўжо пачаліся.

Івось тут, што вельмі своечасова, наабарону Мэмарыяла зьявіліся маладыялюдзі, валанцёры, здольныя дзейнічацьрашуча, упарта і нават брутальна.

Які з "бульбаш-бардэлем" чарговынумар тут ня пройдзе. Валанцёры-пратэстоўцысваёй фізічнай прысутнасьцю ля будаўнічайпляцоўкі востра прыцягнулі ўвагуграмадзкасьці да беззаконьня і трымаюцьпрацэс ў напружаньні. І гэта важна ўзмаганьні з чарговай будаўнічай агрэсіяйу зоне Курапатаў.

Цяперпа практычнай сутнасьці пытаньня.Замоўцай пяціпавярховага офіснагацэнтра выступае ЗАТ "Цяжмаш"(дырэктар Ігар Анішчанка). Гэтая кампаніяадкупіла ўчастак зямлі па вуліцыМірашнічэнкі ў ахоўнай зоне Курапатаўі замовіла бцдаўніцтва ў ТАА"Белрэканструкцыя".

Нямасумненьняў, што закон парушаны. Аукцыёнпа продажу ўчастка адбыўся ў 2013 годзе.Тым часам участак вывелі з ахоўнай зоныў 2014. Значыцца аукцыён незаконны. Туттэма для пракуратуры, чаму ва ўгодунейкаму падазронаму будаўніцтву яноплануецца ў ахоўнай зоне Курапатаў безузгадненьня зь Міністэрствам культуры,а потым участак выводзіцца з ахоўнайзоны (кім, хто і дзеля чаго тое зрабіў).

Небыло рэальнага (не пыл у вочы) узгадненьняпраекта з грамадзкасьцю. ПДП фірмыпрадставілі толькі ў кастрычніку 2016года і (Sig!) да гэтага часу ён не зацьверджаны.Офісны цэнтар будуюць без зацьверджанагапраекта дэтальнай планіроўкі на незаконнавыдзеленай і набытай зямлі.

Паўсіх гэтых пытаньнях сябры нашыхарганізацыяў зьвярнуліся з адпаведнымізаявамі ў Міністэрства культуры, уГенэральную пракуратуру, Сьледчы Камітэті Менгарвыканкам.

Тымчасам замоўнік будаўніцтва, ІгарАнішчанка, раптам хуценька заявіў, штоспыняе будаваць і забраў тэхніку збудпляцоўкі. З гэтага я магу толькізрабіць выснову, што дырэктар правільнаацаніў наступствы, якія маглі для ягонастаць, бо, як казаў мудрэц, -- "я ведаюбольш, чым кажу". Тым ня менш такоерашэньне можна прыняць.

Алегэта ня значыць, што справа пратэсту іабароны Курапатаў спыніцца. Яна павіннапрацягвацца асабліва ў юрыдычнай галіне,што датычыць чыноўнікаў і асобаў, якіяжанглююць законамі і будаўнічыміўчасткамі. Барацьбу цяпер спыняць нельгаі пратэсты валанцёраў таксама.

Нельгаверыць на словы рэжымным чыноўнікам.Павінны быць законныя рашэньні ідзеяньні, выпраўленьне парушэньняў іхібаў. Павінна быць перамога справядлівасьці,адзначаная голасна і моцна. А вырваныўчастак мусіць быць вернуты ў ахоўнуюзону Курапатаў (гэта абавязкова!). Інакшсюды зноў улезуць і пачнуць усё псаваць"на законных" падставах. Гэтаяпазыцыя (вяртаньне ўчастка ў ахоўнуюзону) -- важнае патрабаваньне.

28лютага 2017 г. Зянон Пазьняк