АБ АНТЫКАНСТЫТУЦЫЙНЫХ АКТАХ КІРУЮЧАЙ УЛАДЫ
Абапіраючысяна факты і падзеі апошняга часу (напрыклад,сямігадзінны маналог А. Лукашэнкі пераджурналістамі і грамадзтвам) мы вымушаныканстатаваць, што нелегітымны кіраўнікаўтарытарнай улады ў Беларусі знаходзіццаў стане ўзбуджанай экзальтацыі. Прыняцьцезаканадаўчых актаў у такім станепрыводзіць да стварэньня сацыяльныхканфліктаў і праблем у грамадзтве.Крыніцай такіх праблемаў стаўся Дэкрэт№3 “Аб папярэджаньні сацыяльнагаўтрыманства”, ахрышчаны ўладай дэкрэтамаб “дармаедах”, і прадугледжвае зборпадаткаў з усіх асобаў, якія па розныхпрычынах пазбаўлены працы, часова непрацуюць, ці выжываюць з асабістагаручнога занятку і іншай афіцыйна няўлічанай падсобнай працы. Дэкрэт закранаешырокія колы насельніцтва: студэнтаў,хатніх гаспадынь, беспрацоўных, інвалідаў,зборшчыкаў ягад і грыбоў – усіх большза 400 тысяч грамадзянаў. Практычна ўсегэтыя людзі карыстаюцца сфэрай тавараўі паслуг (аплочваюць іх) і ўдзельнічаюцьтакім чынам у фінансаваньні дзяржаўныхрасходаў. Ніхто дарам дяржаўныміпаслугамі і прапановамі не карыстаеццаі “дармаедам” не зьяўляецца. На гэтайпадставе існуе канстытуцыйнае палажэньнеаб недапушчэньні прымусовай працы, якоепарушаецца азначаным дэкрэтам.
Зьяўленьнетакога абсурднага распарадчага дакуманта(які лічыцца вышэйшым за закон) ёсьцьсьведчаньнем нездаровай атмасфэры, уякой ён быў прыдуманы. І наступнае, штовынікае, -- гэта ёсьць дэманстрацыягрэблівай непавагі да беларускаганароду, асабліва да тых людзей, штознаходзяцца ў цяжкім сацыяльным стане.Такіх дэкрэтаў не павінна быць у здаровымграмадзтве. Супраць зьняважлівайзаканадаўчай дзейнасьці людзі павіннызмагацца і ў корані зьмяніць умовы,прычыны і крыніцы заканатворчасьці,вярнуўшыся да справядлівых дачыненьняўпаміж уладай і грамадзтвам. Гэта шляхнялёгкі, але будучыня краіны вымагаетакога выбару і рашэньня.
12лютага 2017 г.
СоймКансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі –БНФ
(СтаршыняКХП-БНФ
ЗянонПазьняк)