ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: БЕЛАРУСЫ І ГАБРЭІ ВА ЎСПАМІНАХ АНТОНА ШУКЕЛОЙЦЯ

Мнеўжо прыходзілася пісаць (у сувязі згрубымі выказваньнямі СьвятланыАлексіевіч) пра закамуфляваную тэндэнцыюў нямецкай гісторыі падраўняць Галакості пашырыць адказнасьць за яго на ўсенацыі, акупаваныя немцамі ў час ДругойСусьветнай вайны. Гэтым, у прыватнасьці,займаецца амэрыканка нямецкагапаходжаньня дацэнт Каліфарнійскагаўнівэрсітэту Аніка Вальке. Ёй удалосяпадабраць факты на прыбалтыйскія краіны, Польшчу, Украіну і іншых. Але поўныправал адбыўся ў Беларусі. Фактаў незнайшлося. Тым больш, што дасьледчыцавыявіла ў нямецкіх архівах данясеньнінямецкага акупацыйнага камандаваньняў Бэрлін аб тым, што спробы немцаўуцягнуць беларусаў у пацыфікацыю жыдоўправаліліся. Немцы не змаглі тут гэтагаарганізаваць. Беларусы ня ўдзельнічаліў гітлераўскай палітыцы Галакосту.Аніка Вальке тое вымушана была прызнаць,але надалей працягвае шукаць доказаўпад сваю канцэпцыю, якая загамаваласяў Беларусі.

Нядаўнана 102-м годзе жыцьця зышоў у іншы сьветАнтон Шукелойць. Успаміны і згадкі пражыцьцё гэтага цікавага чалавека зноўнаштурхнулі мяне на тэму беларуска-жыдоўскіхдачыненьняў. Бадай што найлепш і найбольшдакладна яе апісаў Зьмітрок Бядуля —наш выбітны пісьменьнік, габрэй і беларусу сваёй працы “Жыды на Беларусі” (Менск,1918 г.). Дакладна так ацэньваў нашыхлітвакоў і Шукелойць, і адпаведнаабгрунтоўваў свае дачыненьні.

Мнепадумалася, што цікава было б нагадацьнекаторым людзям пра думкі і ўспаміныгэтага вядомага чалавека, які быў жывойбеларускай гісторыяй ХХ-га стагоддзя.
Нажаль, у мяне няма з сабой у Нью-Ёркудрукарскіх пакаў сваёй кніжкі “Гутаркіз Антонам Шукелойцем”, якую я выдаваўу Варшаве, таму я адсканаваў выбраныястаронкі і падаю іх у паку ПДФ. Хтоцікавіцца — пачытае. (Sic!Тут пераведзена ў «doc»)

24студзеня 2017 г.ЗянонПАЗЬНЯК

P.S.
Длялюдзей, якія атрымалі адукацыю засаветамі на расейскай хлусьні, гэтаякароткая інфармацыя аб дзейнасьцібеларускіх патрыётаў пад нямецкайакупацыяй, можа перавярнуць савецкіяўяўленьні савецкіх выхаванцаў.

Беларускаядзейнасьць пад нямецкай акупацыяй усістэме адміністрацыі – гэта былозмаганьне зь немцамі і маскоўскімібальшавікамі адначасова. Фактычна, гэтабыло беларускае падпольле, узначаленаеБеларускай Незалежніцкай Партыяй. Аднойз галінаў дзейнасьці Партыі было якразратаваньне габрэяў.

Забойствыбеларускіх змагароў у той час, у тымліку і доктара Іваноўскага (бургамістраМенска) – гэта справа рук расейскіхбальшавікоў. Дарэчы, два бальшавіцкіяпадонкі, якія забілі гэтага вялікагачалавека, потым жылі ў Менску, прозьвішчыіхныя былі вядомыя, адзначаныя ў савецкайгэбоўскай літаратуры. Але на той часужо не знайшлося ў горадзе людзей, якіязмаглі б пакараць бандытаў.

Расейска-бальшавіцкаяпрапаганда аж шалела тады ад нянавісьціда герояў-беларусаў, наварочалі горыхлусьні, брахалі пра нібыта беларускіх«калабарантаў», пра «супрацоўніцтва»з фашыстамі, абзывалі «предателямі»(гэта патрыётаў Беларусі!) і г. д. Яны іцяпер яшчэ нешта стракочуць у Масквена сваім тэлебачаньні.

-----------------


ЭПІЗОДУ ВІЛЕНСКІМ УНІВЭРСІТЭЦЕ ПЕРАД ВАЙНОЙ

А.Шукелойць:- Недзеў 1937 годзе выбралі рэктарам ксяндза,такі Вуйціцкі згэалягічнага факультэту. І ён вельмі жбыў варожы да беларусаў. Ён забараніўякраз апошні наш канцэрт хору Шырмы.Сказаў, што “вы можаце атрымаць залюСьнядэцкіх на канцэрт у тым выпадку,калі вам дазволіць паліцыя”. Ну,зразумела, што паліцыя дазволіць у гэнымчасе ўжо не магла. І так наш апошніплянаваиы канцэрт хору Шырмы не адбыўся.

З.Пазьняк: -Унівэрсітэт у Вільні меў тады сваютэрытарыяльную і адміністрацыйную
аўтаномію,ці не?

А.Шукелойць: -Унівэрсітэты ў Польшчы мелі аўтаноміютэрытарыяльную і адміністрацыйную. Алез ростам дыктатуры зьмяняліся і дачыненьніда ўнівэрсітэтаў.
Абмяжоўваласяаўтаномія ўнівэрсітэтаў. Беларусы нагэтым таксама пацярпелі. Быў загад, штоўнівэрсітэцкія арганізацыі могуць быцьтолькі
тэрытарыяльнагахарактару. Гэта значыць арганізацыятолькі на гэтым унівэрсітэце. І дзелягэтага тады Беларускі Студэнцкі Саюз,які быў сябрам Аб'еднаньня беларускіхстудэнцкіх арганізацыяў у Празе (уЧэхіі), мусіў выступіць з гэтагааб’еднаньня.

Такшто гэтыя правы паступова ліквідавалі.Але ўсё ж да самага канца йшчэ некаторыяправы заставаліся, і рэктары іхпрытрымліваліся. Гэты ж ксёнз Вуйціцкіякраз быў супраць і не выконваў іх.

З.Пазьняк: -Таму ён, відаць, і прапаноўваў, кабзьвярталіся да паліцыі, хаця паліцыяне магла ўмешвацца ва ўнівэрсітэцкіясправы?

А.Шукелойць: -Наагул, аб ксяндзы Вуйціцкім як рэктарыўнівэрсітэту палякі стараюцца негаварыць. таму што ёнякраз увёў асобныялаўкі для габрэйскай моладзі наўнівэрсітэце.Восеняйзаўсёды ўзьнікалі між габрэямі іпольскімі нацыяналістамі сваркі, якіяадбіваліся на ходзе заняткаўна ўнівэрсітэце.Іншыя рэктары стараліся гэта нейкімспосабам лагодзіць. Быў такі з медыцынырэктарам выбраны, які ў выніку гэтыхсварак зрокся рэктарату. А Вуйціцкігэты ўвёў асобныя лаўкі. І таму наўнівэрсітэцкіх аўдыторыях габрэйскаямоладзь павінна была сядаць зь левагабоку, на асобных лаўках.

Супрацьгэтага рашуча выступілі БеларускіСтудэнцкі Саюз і іншыя ўнівэрсітэцкіяарганізацыі, сябры якіх дэманстратыўнасядалі разам з габрэямі ў адных лаўках.

Унас асаблівай рашучасьцю вызначыўсяапошні старшыня БеларускагаСтудэнцкага
Саюзу Ўсевалад Кароль,студэнт медыцыиы, які дэманстратыўназаўсёды сядаў у левыя лаўкі э габрэямі.Іх потым шавіністы цягалі за рукавы.Так што вельмі цікавыя выпадкі былі.Матка Караля адзін раз пьтае:“Слухайце, хлопны, скажэцемне, што гэта мой Воўка робя на ўнівэрсітэце,што прыходзя заўсёды з абдзёртымірукавамі?”
А ён такі таўставаты быў,дык яго як за рукі цягнуць, то ледзь нісарвуць і рукавы.

3.Пазьняк: -А хто яго цягнуў?

А.Шукелойць: Ну.гэтыястудэнты, палякі, якія шавінісгы. Цягнуліяго зь мейсцаў жыдоўскіх, каб ён там несядзеў між імі. Але ў нас, у БеларускагаСтудэнцкага Саюзу, сход быў. Адчыталірэфэрат на гэтую тэму, і была пастаиова,што беларусы маюць падтрымоўваць гэтыхгабрэяў на ўнівэрсітэце і сядацъ у тыясамыя лаўкі.

ПРАГАБРЭЯЎ

З.Пазьняк: -Цікава было даведацца па ходу нашайгаворкі пра сутнасьць і канкрэтныяфакты дачыненьняў да габрэйскаганасельніцтва ў міжваенны пэрыяд уПольшчы і потым, за часы гітлераўскайакупацыі на Беларусі. Тым больш, штобальшавіцкая і кагэбоўская прапагандаспэцыяльна ўсё перакручвала. Добра былоб вярнуцца да таго, пра што мы ўжо гаварыліраней і высьветліць некаторыя малавядомыяаспэкгы больш падрабязна.

А.Шукелойць: -Тут я хачу тады спачатку ўспомніць пранацыянальныя адносіны ў міжваеннайПольшчы. Нашыя палітычныя арганізацыіГрамада і Хадэцыя існавалі, так бы
мовячы,ва ўмоўна дэмакратычнай Польшчы. Увыбарах
выступалісупольна ў блёку
нацыянальныхмяншыняў. І блёк нацыянальных мяншыняўправодзіў працу і выбары ў Сойм і выбарысамаўраду. У Вільні, напрыклад, на выбарахў Гарадзкую Раду ў супольнай лісьце згабрэямі былі беларусы. Ад бєларусаўбыў там на адным з пачатковьіх нумароўведамы у Вільні дзеяч доктар
БаляслаўГрабінскі, хадэк.

Другое,аб чым трэба яшчэ гаварыць, гэта абрыхтаваньні габрэямі моладзі,якая ехала ў Палестыну, дзе выкуплялідля іх зямлю і арганізоўвалі кібуцы. Упадрыхтоўцы гэтай моладзі прымалі ўдзелбеларускія спэцыялісты. (Я пра гэта ўжоадзначаў раней.) Трэцяе, аб чым я хацеўбы ўспомніць, што ў час той Польшчы наВілєнскім ўнівэрсітэце габрэяў трактавалігэтаксама дрэнна, як і бєларусаў(,,нумэрус кляўзус”, “нумэрус нулюс”і г:д.). Так што мы мелі аднолькавыя тамтады “правы”.

Тое,што нацыяналістычнаяпольская моладзь дамагалася асобныхлавак для габрэйскай моладзі ваўнівэрсітэцкіх аўдьггорыях, выклікалабурныя сутычкі беларускіх і габрэйскіхстудэнтаў з польскімі шавіністамі.Дайшло да таго, што ўнівэрсітэт на нейкічас быў зачынены. Так што ў гэтым часеў нас вєльмі такое блізкае ўзаемапаразуменьнебыло з габрэйскім насельніцтвам Вільні.

З.Пазьняк: -Чаму абмяжоўвалі некаторыя прадметыдля беларусаў і габрэяў, напрыклад,мєдыцыну? Чаму баяліся,_каб беларусыпаступалі на медыцыну?

А.Щукелойць: Медыцынадае незалежную прафэсію. Хаця ў гэтымчасе ўжо таксама не давалі працы ўБеларусі. І таму беларускія студэнты,скончыўшыя медыцыну (вось
ведамыянашы дзеячы: доктар
МіколаШчорс,які нават быў два гады
старшынёмСтудэнцкага Саюзу, і доктар
ВітаўтТумаш),яны ў заходняй Беларусі працы не знайшлі,мусілі выехаць у Польшчу. Такое былостановішча.

Ужона эміграцыі, калі мы на гэту тамугаварылі з Міколам Шчорсам (я зь імзаўсёды быў у вельмі добрых дачыненьнях),ён мне казаў (калі я ўспомніў пра гэты,,нумэрас кляўзус”): “Польскіх студэнтаў,якія хацелі на гвалт стацца лекарамі,але не паступілі ва ўнівэрсітэты ўПольшчы, дык іх прымалі вельмі лёгка наВіленскім унівэрсітэце.І разьмяркоўвалі іх уБеларусь.

З.Пазьняк: -Значыць, гэта была звычайная асімілятарскаяпалітыка.

А.Шукелойць:- Так. Гэта тое, што было перад вайной.
Часы
нямецкайакупацыі. Я гаварыў пры іншай нагодзе,што на першым тым нелегальным сходзеў Менску, які адбыўся ў 1941-м годзе ўкабінэце АнтонаАдамовіча ўгарадзкой Управе, абмяркоўвалася таксамадачыненьне да жыдоў. Было прынята, штопры ўсялякай магчымасьці, дзе толъкіможна супроцьстаўляцца нямецкай палітыцыў дачыненьні да габрэяў і дапамагацьім у здабываньні так званых ,,арыйскіхпапераў”. І гэтабыло потым пры розных нагодах роблена.Атрымаўшы ,,арыйскія паперы”, чалавекмеў магчымасьцьпрацавацьна розных пасадах, а часта - і захавацьсваё жыцьцё.

Учас, скажам, калі старшынёй управы Менскубыў прафэсар Іваноўскі,загадчыкам электраэнэргіі быўінжэнер-габрэй. Прафэсар Іваноўскіякраз паклікаў мяне, папрасіў каб ягонуюжонку прыняць на працу ў музэй. Што я ізрабіў. Была яна вымаганы час, здаецца,паўгоду, ці што. А потым атрымала належныяарыйскія паперы і ўжо свабодна сабежылі ў горадзе да канца акупацыі.

Ітак шмат-шмат нашых ведамых дзеячоўдапамагалі ў час нямецкай акупацыіжыдам. У прафэсара Іваноўскага, потыму ягоным фальварку на Лідчыне, у Лябёдцы,таксама перахоўвалі габрэяў. Тут у нас,у Нью-Ёрку, доктар Янка Станкевіч ужоперад сьмерцяй атрымаў такі ліст падзякіад ведамага жыдоўскага дзеяча, вельміспрытнага, які ў час нямецкай акупацыістварыў цэлую арганізацыю, падпарадкавануюня Менску, але Вільні ці Рызе.

З.Пазьняк: -Адміністрацыі Остлянду, значьщь.

А.Шукелойць: Магчыма.І з гэтай арганізацыяй дзеяў на цэлуюпрастору. Арганізацыя мела нейкі характартакой прапагандовай службы.

З.Пазьняк: Якпрозьвішча таго дзеяча?

А.Шукелойць: -Яго прозьвішча было зьмененае,па-мойму нешта, калі я не памыляюся,Заксаў. Шырэй аб ім ёсьць ва ўспамінахсуддзі Леаніда Галяка ў першай частцы,Там ён успамінае, што колькі ні пытаўнемцаў, дык ніхто не сказаў яму, што гэтаза арганізацыя. Ніхто ня ведаў. Значьць,выглядае, што ён сам стварыў арганізацыюі зь ёй дзейнічаў. Быў у нямецкай уніформе,і сваіх людзей, супрацоўнікаў, таксамаапранаў у нямецкія уніформы. Вельміспрытны хлопец быў, вельмі спрытны.Раздаваў дазволы на праезд чыгункай,скажам. У час вайны даволі цяжка былодастацъ дазвол. Магчыма, што недзе ўмяне захаваўся нават нейкі дакумант,выдадзены ім у паездку.

Апрачагэтага вялікую дапамогуарганізавалі для габрэйскіх дзяцей. УМенску было, нешта, тры групы, дзевяцьці дзесяцъ такіх ,,дзецдамоў”. Старшынёмгэтай цэлай сістэмы быў ведамы потымна эмітрацыі дзеяч ЯкубРэпэцкі (ужоне жыве, памёр у Канадзе). Ён быў загадчыкамгэтых дамоў. Заўсёды набіралася шматгабрэйскай дзетвары, якую бацькі высылаліна горад у розныя цэрквы, дзе іх потымпадбіралі ў гэтыя дзіцячыя дамы. З тыхдамоў потым дзяцей адпраўлялі направінцыю, у розныя часткі Беларусі.Там лягчэй было з утрыманьнем.

З.Пазьняк: -Куды іх адсылалі, у сем’і?

А.Шукелойць: -Адсылалі, так. Ад мяне, напрыклад, забіралазаўсёды такая інспэктар у
Вялейцы,інжэнер
ГаннаСухая. Янаіх адвозіла і там недзе расьпіхвала,дзе, я ня ведаю. У кожным разе, гэтыядзеці выхоўваліся ці перахоўваліся ўнашых беларускіх сем’ях.
З правінцыіпрывозілі ў Менск розныя харчы (гэта палініі Самапомачы), а зь Менску вывозілігабрэйскіх дзетак. Так што такім парадкамдапамагалі.

З.Пазьняк: -Ці ведалі пра гэта ва ўправе? Хто тамкіраваў?

А.Шукелойць: -Іваноўскі ведаў і кіраваў таемна аднемцаў. У яго ў самога, я ўжо казаў, уфальварку дзьве асобы габрэйскіяперахоўваліся, і ва Управе габрэіпрацавалі.

З.Пазьняк: -Вацлаў Іваноўскі – вядомы беларускідзеяч (пісаў пад псэўданімам ВацюкТройца).Яшчэ да Першай Сусьветнай вайныўдзельнічаў у беларускім культурніцкімруху. Якое ягонае паходжаньне?

А.Шукелойць: -Іваноўскі, гзта быў стары наш дзеяч.Гэта шляхціц сярэдняга ўзроўню, зьЛідчыны, іхны маёнтак Лябёдка. Іх трохбратоў было. Кожны зь іх выбраў іншуюнацыянальнасьць. Старэйшы стаўпалякам, сярздні Вацлаў – 6еларусам, амалодшы, Тадэй, стаўся літоўцам.

Наш,той беларус Іваноўскі, яшчэ як студэнтПалітэхнічнага інстытуту ў Пецярбургубыў адным з тых, што арганізоўвалі першыябеларускія арганізацыі. Менавіта:Беларскую Рэвалюцыйную Грамаду а потым-- Беларускую Сацыялістычную Грамаду(БСГ).

Найбольшаяягоная заслуга -- гзта арганізацыяперашага беларускага выдавецтва ўПецярбургу -- ,,Загляне сонца і ў нашаваконца ”, якога Іваноўскі быў старшыня.

Шматякія маткі габрэйкі, штомелі магчымасьцъ выйсьці з горада,аддавалі сваіх дзяцей суседкам, казалі:,,Вось ты забяры маё дзіцё, можа табеўдасца перахаваць яго. ” Так што быліі гэтакія дзеці. Некаторыя, якія ведалі,што яны габрэі, то, відаць, пасьля вайнывярнуліся да сваіх, а некаторыя так ізасталіся.

Зразумела,што, з габрэйскага пункту гледжаньня,гэта можна было па-рознаму тлумачыць,бо ж гэтыя дзеці маглі ўжо і не вярнуццада габрэйства, але з пункту гледжаньнягуманнасці, тое, што выконвалі тадынашыя людзі, гэта была вялікая ахвярнасьць.За гэта маглі налажьшь галавой. Немцы,калі б даведаліся, -- не цырымоніліся б.

Тое,што нам там закіды робяць,то закіды гэтыя не габрэйскага паходжаньня,а маскоўскага. Гэта старая традыцыя ўіх, каб падняць антысэмітызм уБеларусі. Нават калі глядзець у гістарычнымаспэкце, то заўсёды Масква нештапрыдумвала такое. Быў некалі выдуманынават адзін сьвяты такі, што “убіенныжыдамі”, казалі.

Нашпрыєзд у Амэрыку ня выклікаў ніякайварожасьці з боку габрэйскага насельніцтва.Наадварот - прыхільнасьць. І ведамыгабрэйскі дзеяч у нью-ёркскіх колахдоктар Ліхтэн (прафэсарнью-ёркскага ўнівэрсітэту) першы прышоўда нас і сказаў што ён гатовы зрабіцърэфэрат і расказаць там аб стаўленьнігабрэяў да беларусаў з увагі на тое, штоў час вайны мы ўсе паводзілі сябе нашмат лепшым узроўні, чым іншыя народы,акупаваныя нямецкайнацыстоўскай арміяй. Ён потым велъмішмат нам дапамагаў. Ён падпісаў, дарэчы,хартыю Беларускага Інстытуту Навукі іМастацтва, ў дужа блізкіх дачыненьняхз Тумашам быў, са мной таксама. Ён заўсёдынас запрашаў на розныя габрэйскіяімпрэзы, на банкеты ведамых тут дапамаговыхгабрэйскіх арганізацыяў.

Яасабіста быў на банкеце ў Міноры(дапамаговая арганізацыя).Разам з Тумашам былі таксама на розныхмітынгах, выбарах і іншых габрэйскіхмерапрыемствах.

ДоктарЛіхтэн потым выехаў у Эўропу і тамапошняе, што я ведаю (мне расказваўбіскуп Чэслаў Сіповіч), Ліхтэн прадстаўляўІзраіль пры Ватыкане. Тады яшчэдыпламатычных дачыненьняў не было, алеІзраілъ мєў там наглядальніка.

Другойасобай, што выканаў вялікую ролю длянас, -- гэта сэнатар ад Ныо-Ёрку Якуб(Джэкаб) Джэвіц.Ён заўсёды арганізоўваў з нагоды 25Сакавіка малітву ў Сэнаце. На адчыненьнепаседжаньня Сэнату заўсёды ехаладэлегацыя зь Нью-Ёрку з уладыкам Васілём-- архіепіскапам Беларускай АўтакефальнайПраваслаўнай Царквы. Уладыка Васільадчыняў малітвай паседжаньне Сэнату.Даслоўна 25 Сакавіка альбо (калі невыпадала 25 сакавіка) -- у нейкі дзень,блізкі да 25-га. Малітвы Уладыкі Васіляі прамовы Джэвіца надрукаваныя ўсправаздачах Кангрэсу ЗША.

Зьдзеячоў нашага гораду вельмі прыхільнаставіўся Кач (зпаходжаньня нават па бацькох --беларускага). Ён Кох пішацца алепа-ангельску чытаецца Кач. Ён яшчэ жыве.Такі жыцьцярадасны. Ён заўсёды з нагоды25 Сакавіка выдаваў праклямацыю ад горадаі бываў на нашым сьвяткаваньні.

З.Пазьняк: -Якое становішча ён займаў?

А.Шукелойць: -Ён быў маёрам (мэрам) гораду Нью-Ёрку.Ён вельмі вясёлы чалавек. Ён іцяпер яшчэвыступае часта. Тады суды ішлі паміжштатам Нью-Ёрк і Нью-Джэрзі за тую выспу,дзе стаіць статуя Свабоды.

З.Пазьняк: -Так, 50 гадоў судзіліся.

А.Шукелойць: -Здаецца, і цяпер яшчэ суды ідуць. Алебыў такі мамэнт за часоў Кача, што Нью-Ёрквыйграў. Ён тады журналістам сказаў,што суд выйгралі, і тая статуя Свабодыяк стаяла задам да Нью-Джэрзі, так ібудзе стаяць. Цяпер, дарэчы, на мэрагораду ішоў наш прыяцель Грын. Ёнтаксама ў нас на сьвяткаваньні 25 Сакавікабываў Гэта багатая габрэйская сям'я, даіх належаць вялікія крамы прадуктовагахарактару.

Тады,калі ён быў у Кангрэсе, у нас склалісядобрыя дачыненьні. Потымён выбыў, і з таго часу кантактаў няма.Гэтыя дачыненьні беларускай эміграцыіі габрэйскіх дзеячоў у Амэрыцы, ціамэрыканскіх палітътчных дзеячоўгабрэйскага паходжаньня, так неяк сталінепакоіць Маскву. І расейцы пачалірабіць захады супраць дзеячоў беларускайэміграцыі, супрацьпрафэсара Адамовіча, доктара СтаніславаСтанкєвіча. Гэтадзьве асноўныя асобы ў час халоднайвайны ў змаганьні з бальшавіцтам палініі Інстьтутувывучэньня СССР.

Тамстаршынёй бываў пераважна доктарСтаніслаў Станкевіч. Заўсёды на зьездыІнстытуту ў Эўропу езьдзіў Адамовіч.Мела значаньне таксама радыё, здабытаеў час халоднай вайны, яно было адраджэнскім.Апрача гэтага - дачыненьні беларускайэміграцыі з палітычным Вашынгтонам.Усё гэта выклікала ў Маскве такуюзлосьць,і пачалі востра выступаць супрацьбеларускай эміграцыі, даказваючы, штоцэлы шэраг нашых дзеячоў актыўнасупрацоўнічаў зь немцамі. Пачаласяпісаніна. Былі спэцыяльна нанятыя людзі,якія прыязджалі ў Нью-Ёрк і ваколіцы, убеларускія калёніі эміграцыі. Вялігутаркі на тэмы сучаснай гісторыі,удаючы, што яны гісторыкі. Зьявіўся такі,,вучоны” юрыст, наняты бальшавікамі, Лофтус, якіцэлую кніжку на гэтую тэму напісаў.Кніжка шырока тут разыходзілася ўАмэрыцы, таксама ў Эўропе. На кніжкупаклікалася потым бальшавіцкаяпрапаганда. І так яшчэ мацней білі паэмітрацыі.

З.Пазьняк: -Але кніжку Лофтуса ў вучоным сьвеценіхто сур’ёзна не ўспрымае, бо разабраліся,што гэта фальсіфікацыя. На яе ніхто неспасылаецца. Хіба што самыя адсталыяпрапагандысты.

А.Шукелойць: -Так. Але ж антыбеларуская прапагандайдзе, а ў Беларусі нават сёньня. Выдумваюцьнеіснуючы антысемітызмтам, дзе наадварот: беларусы ратавалілюдзей.

Супрацькніжкі гэтых гісторыкаў, што былі нанятыяМасквой, быў цэлы шэраг паважныхартыкулаў. Пісалі докгар Тумаш, Адамовіч,Станкевіч, Запруднік - гэта дзеячы тагоІнстытуту вывучэньня СССР, цэнтраляяго была ў Мюнхэне, і там выдаваласяспэцыяльна мноства артыкулаў. Мнездаецца, наш аддзел у гэтым Інстытуцевыдаў ці ня 10 зборнікаў. Зборнікіперакладаліся на ангельскую мову.

Савецкаяпрапаганда зрабіла свой адмоўны ўплыўнайбольш ў СССР. Тут жа яна ня
дзейнічала.Я ўжо казаў пра докгара Ліхтэна, а ён жабыў дырэктарам ,,Антыдыфэмэйшан ліг”(арганізацыя, якая мае заданьне выкрывацъі змагацца з антысэмітызмам).Доктар
Ліхтэн выявіўахвоту спаткацца зь беларускай эміграцыяй,зрабіць даклад, дзеля таго што ён яшчэў час нямецкай акупацыі спэцыяльнавывучаў пытаньне акупацыі на Беларусіі напісаў нават на гэту тэму дасьледчыцкуюпрацу. Так што ёсьць ягоная праца ўангельскай мове аб становішчы ўБеларусі ў час нямецкай акупацыі. Працавыйшла раней, чым у 50-х гадах. Бо ў 50-хгадах мы прыехалі. Я меў яе асобнымвыданьнем.

Далсйён з намі актыўна супрацоўнічаў. Шматдапамагаў.Ён быў адным з тых, хто пры дапамозеіншага прыяцеля-габрэя, які працаваў убібліятэцы заступнікам загадчыкаславістычнагааддзелу (Бэрштайн), дапамог арганізавацьпершую нашую вялікую выстаўку ў Публічнайбібліятэцы на 5-й эвеню і 42-й вуліцы. Былімы таксама на ўнівэрсітэце, які тутмаюць габрэі, на выпуску вучоных-дактароўі на цэлым шэрагу іншых габрэйскіхмерапрыемстваў.

Словам,доктар Ліхтан уводзіў нас у амэрыканскаежьщьцё. Адной з такіх цікавых малаведамыхакцыяў дзеля ўдзелу ў халоднай вайнебыла сустрэча беларускай і габрэйскайінтэлігенцыі ў спадарства Русакоў уБрукліне. Там тады ад імя арганізацыі,якая мела прыняцьактыўны ўдзел у халоднай вайне, з намісустрэўся такі фонЛевін (Леванчытаецца, Левін пішацца). Пасьля гэтагацэлая група нашай інтэлігенцыі зАдамовічам, Станкевічам, тады тут быўяшчэ прафэсар Дарашэвіч, прыняла ўдзелу арганізацыі Навуковага Інстытутувывучэньня СССР у Нямеччыне і радыё,,Свабода”. Так што мы цэлы час мелідобрыя дачыненьні з габрэямі ў нашайпалітычнай дзейнасьці супраць бальшавіцкіхакупантаў.

З.Пазьняк: -Гэта адказ на нашыя добрыя адносіны?

А.Шукелойць: -Правільней сказаць, што гэта вынікбеларуска-габрэйскіх добрых
адносінаў,якія існавалі здаўна.

---------------