ЭЎРАЗЬВЯЗ ПЛАНУЕ РАЗБУДОВУ ЛЯГЯРОЎ ДЛЯ ЎЦЕКАЧОЎ У БЕЛАРУСІ

Беларусь,якая як і Україна, імкнецца атрымацьбезвізавыя адносіны з Эўразьвязам,павінна будзе на сваёй тэрыторыіпаставіць ізалятары і лягяры дляўцекачоў, якіх раней у гэтай краіне небыло. З усходняй Эўропы штогод прыбываліў Эўразьвяз сотні тысячаў уцекачоў.Праз Беларусь ідуць пераважна чачэнцы.

Мігрантыідуць у Эўразьвяз не толькі празСяродземнамор’е, але таксама празУсходнюю Эўропу, ды яшчэ ў колькасьцях,якія нельга недаацэньваць. За мінулыядва гады ў Польшчу або ў Чэхію прыбылісотні тысячаў мігрантаў з Украіны, алез-за таго, што йдзецца пра працоўнуюміграцыю, якая запаўняе пустуючыя месцына рынку працы, ёй не надаюць такойувагі, як міграцыі з Сірыі або афрыканскіхкраін.

Прыбываюцьжыхары Каўказу

Аднак,разам з гэтымі “новымі гастарбайтэрамі”у Эўразьвяз прыбываюць класічныяўцекачы, якія жадаюць атрымаць прытулаку такіх краінах, як Нямеччына, Скандынавіяабо Аўстрыя.

Йдзеццаперш за ўсё пра чачэнцаў і жыхароў іншыхпаўночнакаўказкіх краін, дзе ўвесь часадбываюцца “антытэрарыстычныя акцыі”расейскіх сілаў бясьпекі, але таксамаі пра этнічных расейцаў, якія шукаюцьу Заходняй Эўропе абарону ад перасьледуз боку аўтарытарнага расейскага рэжыму.Праз Расею, Украіну і Беларусь, такімчынам, кіруюцца таксама мігранты з Сірыіі Аўганістану, хаця і ў значна меншыхколькасьцях, чымсьці “класічнымімаршрутамі”.

Часткагэтых людзей спрабуе дабрацца дашэнгенскай прасторы Эўразьвязу таксамаі нелегальным шляхам, і Эўразьвяз хочамець магчымасьць вяртаць іх у памежныякраіны, такія, як менавіта Беларусь.Менск, аднак, ня мае ні ізалятараў, нілягяроў для ўцекачоў, куды можна былоб пасяліць вернутых нелегальныхмігрантаў.

“Усытуацыі, у якой мы сёньня знаходзімся,мы ня здольны выканаць дамову аб рэадмісіітак, як гэта ўяўляе сябе Эўразьвяз. Мыпроста ня маем для гэтага падрыхтаванайінфраструктуры”, -- заявіў для агенцыіБелта Ігар Фісенка, кіраўнік консульскайслужбы беларускага міністэрстваўнутраных спраў. “Каб мы маглі прымацьвернутых уцекачоў, нам патрэбныя час ігрошы”, -- дадаў Фісенка.

Трыкатэгорыі ўцекачоў

Алеж часу мала. Нямеччына ўжо летась пачалавыдаляць тысячы чачэнскіх уцекачоў,якія прыбылі ў гэтую краіну праз Польшчуі менавіта праз Беларусь. Таму Эўразьвязхоча, падобна, як у выпадку з Турцыяйальбо паўночнаафрыканскімі краінамі,дапамагчы Беларусі з пабудовайінфраструктуры для ўцекачоў.

Упараўнаньні з мільярдамі для ТурцыіЭўразьвяз зьбіраецца інвэставаць уБеларусь “драбязу”. Гаворыцца прадапамогу ў памеры сямі мільёнаў эўраў,у пераліку каля 200 тыс. крон. Памерылягяроў і ізалятараў, якія павінны быцьпабудаваны ў некалькіх месцах па ўсяеБеларусі, будуць невялікімі і пакульшто разьлічваецца, што там прымуцьмаксімальна тысячы людзей.

Часткамесцаў утрыманьня мае быць адкрытай,там уцекачы будуць свабодна перасоўвацца,а частка будзе закрытай – гэта будзеадпавядаць лягярам утрыманьня чэшскагатыпу.

Мігранты,якіх будуць вяртаць з краін Эўразьвязу,павінны будуць падзяляцца, паводленямецкай газэты Tageszeitung, якая далаінфармацыю пра планы Эўразьвяза, на трырозныя катэгорыі.

Упершай будуць украінцы, у другой сірыйцыі іншыя ўцекачы з краін Блізкага Усходу,у трэцяй грамадзяне Расеі, перш за ўсёзгаданыя чачэнцы. У ізалятарах, паводленямецкай газэты, уцекачы будуць“утрымлівацца пад замком да часу, пакульня будуць дэпартаваны з Беларусі альбоне пакінуць гэтую краіну дабраахвотна”.

Гульняна два бакі

РэжымуАляксандра Лукашэнкі, які ўзяў на сяберолю пасрэдніка ў расейска-украінскімканфлікце, ўдалося палепшыць адніны зЭўразьвязам, і гэта нягледзячы на тое,што ўнутры Беларусі адбыліся толькікасмэтычныя зьмены.

Менск,аднак, вяртаецца да праграмы Усходнягапартнёрства, адмяніў візы для грамадзянЭўразьвязу, а пасьля ўвядзеньня дамовыпра рэадмісію чакае, што і для Беларусіпачне дзейнічаць безвізавы кантакт зЭўразьвязам. Адначасова, аднак, Беларусьёсьць часткай безвізавага Саюза Расеіі Беларусі і Эўразійскага саюза,створанага Масквой у супрацьвагуЭўразьвязу.

ЛубашПалата

Пераклаўз чэшскай В. Буйвал.

Крыніца:чэшская газэта “MladaFrontaDnes”,23.01.2017

http://zpravy.idnes.cz/belorusko-uprchlicke-tabory-evropska-unie-penize-bezenci-p37-/zahranicni.aspx?c=A170119_101745_zahranicni_pas