З. ПАЗЬНЯК: ПОЎНАЕ ІНТЭРВ'Ю “БОЛЬШОЙ”

1) -- Калі ў ЗША вы сочыце за тым, як жывеБеларусь, то як вы гэта робіце? Якія СМІчытаеце?

З.П.– Я вымушаны жыцьў ЗША і ў Эўропе (Польшча).Інфармацыю пра Беларусь маюад структураў палітычнай арганізацыіз ўсёй Беларусі; ад кантактаў зь людзьмізь Беларусі; ад сваіх карэспандэнтаў;ад кантактаў з палітыкамі і розныміасобамі; з сродкаў масавай інфармацыі(часткова, бо інфармацыя ў СМІ частанедакладная, выбарачная і тэндэнцыйная,а цяпер – як правіла).

2) -- Што, на ваш погляд, кардынальназьмяніласяў краіне за гэтыя 20 гадоў. Чым Беларусьпачатку 90-х адрозьніваеццаад Беларусі сярэдзіны 10-х гадоў ХХІстагоддзя?

З.П.– Зьмянілася шмат што. Гэта зьменыўпадку, апісаныя ўжо шырока. Калі«кардынальна», то зьмяніўся духграмадзтва. Гэтае грамадзтва бязкрыльляў.

3) -- Наколькі цяжкім для вас было рашэньнене прыяжджаць у Беларусь на пахаваньнемаці?

З.П.– Вельмі цяжкім, бо немагчыма былоперайсьці праз лінію фронту.

4) -- Спадар Зянон, якой была б Беларусь,калі б у 1994 годзе прэзідэнтам сталі вы?

З.П.– Людзі ўсюды ўсьміхаліся б адзінда аднаго і радаваліся б прысутнасьці.

5) -- Вас яшчэ памятаюць уБеларусі?

З.П.– Мяне ведаюць ня толькі ў Беларусі.

6) -- Як вы лічыце, просты чалавек як бачыцьбудучыню нашай краіны? Якой ёнбачыць Беларусь?

З.П. – Наш простычалавек думае пра простыя рэчы і чакае,што яму нехта іх забясьпечыць. Праўдатакая, што сваёй будучыні звычайнаня мае той, хто пра яе ня думае. Алеі думаць мала. Трэба ствараць. Запатрабаваныястваральнікі. Калі яны будуць, тадызьменяцца думкі «простага чалавека».

7) -- Чаму сярод беларусаў так малазмагароў? Чаму мы такая рахманая нацыя?

З.П.– Беларусы гістарычна змагарнынарод. Тое што цяпер «малазмагароў» (але яны ёсьць) – гэта вынікпэрманэнтнага фізічнага вынішчэньняактыўнай верхавіны нацыі акупацыйныміі антынароднымі рэжымамі. Рэмісія іадраджэньне зьвязана з высьпяваньнемпакаленьняў і зьяўляецца важным, алеадносным чыньнікам. Нэгатыўны адборзьяўляецца абсалютным. У гэтым найбольшаянебясьпека антынародных акупацыйныхрэжымаў дзеля будучыні людзей.

8) -- Павал Шарамет назваў вас "адваротнымбокам Лукашэнкі". А штовы думаеце пра Паўла Шарамета?

З.П. – Зямля яму пухам.Фармулёўка "Адваротным бокам Лукашэнкі"– гэта прапагандысцкае клішэ, дзелядэфармацыі вобраза, прыдуманае наЛубянцы, якое паўтараў ня толькі адзінШарамет. На жаль, ён позна пачаў разумецьсутнасьць рэчаў у маскоўскай палітыцы,за што тут жа і паплаціўся.

9) -- Як можна аб'яднаць беларусаў? Тамушто мы ўсёроўнападзелены на "ўсходнікаў"і "заходнікаў".

З.П. – Рэальны падзел на «ўсходніх» і «заходніх»ёсьць ва Украіне і абумоўлены гістарычнабольш, чым двухсотгадовым існаваньнемзаходніх украінцаў пад Габсбургамі і18 гадоў пад палякамі. У 1918-1919 гг. нагэтых землях была ўтворана і існаваланезалежная Заходне-Украінская НароднаяРэспубліка (якая да таго ж ваявала зПольшчай і Румыніяй)

УБеларусі такога рэзкагападзелу няма. Ён перабольшаны.18 гадоў пад польскай акупацыяй,нягледзячы на палітыкупаланізацыі, ня мелі істотнагаўплыву на мэнтальнасьць беларусаў. Неіснуе «заходнебеларускай» ідэалогіі,сьведамасьці і салідарнасьці. Нямаантыпатыі паміж «заходнімі» і «ўсходнімі».Быў розны сацыяльны вопыт, бо беларусызаходніх вобласьцяў валодаліпрыватнай уласнасьцю і частковапазьбегнулі бальшавіцка-маскоўскагагаладамору, калектывізвцыі 30-х гадоў ігенацыду (масавых рэпрэсіяў і расстрэлаў).

Грамадзтваёсьць цяпер палітычнападзеленае. Але палітычны падзелграмадзтва выкліканы не фактам даўняйакупацыі ўсходняй і заходняй тэрыторыіБеларусі. Яго падзяліў (і ня так даўно)татальны электронны бандыт пад назовамрасейскае тэлебачаньне. Прытым такзалез пад скуру беларусам, што аж хлопчыкікрывавыя ў вачах.

Тутне настолькі сьветапоглядны, колькіэмацыйна-ірацыянальны падзел (тым ёні шкодны, бо чалавекзамбаваны, ягорэакцыя па за межамі рацыё). Мяжаякраз пралягае тут, а не там, дзе вяшчаесіпаты голас. Гэта значыць, што і рэтлянсьлятары расейскага тэлебачаньня(якія за Пуціна і Расею), і нацыянальнаарыентаваныя беларусы зыходзяцца заразна непрыняцьці нязьменнага начальнікарэжыму. Гэта ізноў жа абазначае, што ўвыпадку нефальшывых выбараў (уявімтакі фантастычны чын) беларусы зь вялікайдоляй верагоднасьці могуць зноў ненацыянальнага прэзыдэнта выбраць, алеворага, зьмяніць драняна іншага драня. Таму першае, штоабавязкова цяпер трэба зрабіць, думаючыпра аб'яднаньне беларусаў, – гэтазаткнуць пашчу, заблакаваць і ліквідавацьголас маскоўскагаэлектроннага бандыта. Гэта пытаньненадзвычайнай важнасьці. Наступнае –нацыянальнае беларускае тэлевяшчаньне(і ўсе праблемы з гэтым зьвязаныя).

10) -- Якія галоўныя кнігіна ваш погляд павінен прачытаць кожныбеларус?

З.П. – Біблію і Эвангельле Госпада нашагаІсуса Хрыста.

11) -- Чаму ўсходняя і заходняяцывілізацыі не ўжываюцца мірна, безвайны?

З.П.Цяпер пра цывілізацыйныканфлікт кажуць ў сувязі з агрэсіяйісламскіх радыкалаў супраць Заходнягасьвету. Прычына канфлікту ў дактрыне(і практыцы) глабалізацыі і ў сістэмнымлева-лібэральным крызісе заходняйдэмакратыі. Прытым правакацыйнымчыньнікам канфліктувыступае якраз лева-лібэральны Захадпраз навязваньне Усходу сваіхантыкаштоўнасьцяў, якіх Усход ніколіня прыме.Эканамічная аснова канфлікту цягнеццаяшчэ з часоў каланіялізму. Палітычнымдыспетчарам тэрарыстычнага наступуУсходу на Эўропу зьяўляюцца спэцслужбыРасеі (якая ўжо заяўляе,што ня мае межаў).

Цяпер,спадзяюся, зразумела, «чаму яны неўжываюцца мірна, без вайны». У асновеканфлікту ня толькі эканамічныя ігеапалітычныя інтарэсы, але такасамарозныя ідэалогііз праекцыяй на будучыню чалавецтва.Гэтая камбінацыя самая небясьпечная,бо вядзеда глабальнайвайны, якаярэальна ўжо пачаласяў 2001 годзе і працягваецца ў тлеючайформе.

Утак званай тлеючай «цывілізацыйнайвайне» Расея выступае на баку Усходу.Этнічна расейцы гэта ёсьцьугра-фіны, якія карыстаюццамадыфікаванай старабаўгарскай (рускай)мовай. Гэтазначыць, што этнічна і расава (лапланоіды)яны ёсьць эўрапейцы(хоць і неславяне), але мэнтальна– гэта Усход. Так склаласядаўно, калі Масковія была часткайМангольскай імпэрыі, алегістарычна выжыла да сёньняшняга дня.Мэнтальнычыньнік уплывае на характарпаводзінаў.

Якархеолаг і гісторыкмастацтва (доктар навук) заўважу, штогэты этнагенэз расейцаў (рускіх) быўнавукова распрацаваны яшчэ ў 70-х гадахХХ-га стагоддзя (працы В.Сядова). У ХХІ стагоддзі генетычныядасьледваньні пацьвердзілівысновыархеалогіі, антрапалогіі, этнаграфіі,лінгвістыкі і іншых навук ХХ-га стагоддзядатычна да этнагенэзу расейцаў.

Новыянавуковыя дасягненьнікружылі ў сфэры навукі, практычна, нетрапляючы ў палітыку іідэалогію, да таго часу, пакуль Расеяне распачала агрэсію супраць Украіныі ня сталазьневажаць украінцаў, абзываючыіх «не народам» і «ненацыяй».

Маскоўскіяімпэрцы тым самымвыкапалі магілу сваёйгістарычнай міфалогіі. Сьветстаў метадычна даведвацца, хто ёсьцьхто. На сёньняшні дзеньміфалагічная легенда расейскайімпэрскай гісторыіпасыпалася і загадаладоўга жыць. Дастатковабыло аднаго, што расейцы (рускія) гэтаня ёсьцьславяне, і ўсе казкі пра «трыадзінырускі славянскінарод», «старэйшагабрата» (а ён увогуле нябрат) ды «старажытнарускую дзяржаву»ператварыліся ў пусты міфалагічныхлам.

Лічупатрэбным заўважыць, што якраз цяперРасея мэтанакіравана пачала падрыхтоўчуюфазу гібрыднага захопу Беларусі ўпрапагандзе і дэзінфармацыі. Сьпешназьявілася нават «мастацкая літаратура»(Міхаіл Папоў),дзе беларусы грубапаказаныя такімінедачалавекамі, прымітыўнымі і адсталымі,а беларуская дзяржава непаразуменьнем.Усё беларускае расейскаяпрапаганда вульгарнаў хамскім стылі сталаабзываць «нацыянал-фашызмам» (успомнімсэнтэнцыю Чэрчыля аб тым, як фашыстыбудуць называць антыфашыстаў «фашыстамі»).Цытата:«габрэйская журналістка і псэўдаліберальныяжурналісты Беларусі няўстойлівайсэксуальнай арыентацыі(чытай – «піндосы»)раскручваюць самыя нізкіяформы нацыянал-фашызму» (журналістУ. Салаўёў).

Тымчасам расейскіяпапыаб'явілі,што Мураўёў-ВешальнікЛюдаед – гэта «расейскі нацыянальнылідар», які «расстраляўшывосемкаталіцкіх ксяндзоў, здзейсніў асабістыдухоўны подзвіг» і г. д.

Пасьлямаскоўскай агрэсіі супраць Украіны ізахопу Крыма, ужо ні чамуня трэба зьдзіўляцца. Узровеньрыторыкімаскоўцаў дэманструе мяжу, імя якой –цывілізацыйная бездань (дарэчы пастаяннане зразумелая для Захаду). Неўзабавебеларусы таксама пачуюць, што іх і іхнююмову прыдумала Аўстра-Венгрыя, дзяржавустварылі«жыда-масоны», а беларускай нацыі ібеларускай мовы «ваабшчэне сушчэствует». Прытым 96 адсоткаўтэлевізійнага «рускага народа» будуцьу гэта асьцервянела верыць з пенай ўроце.

Сажніўня 2014 года я настойваю,што ўсім беларусам трэбасьпешна і разам рыхтавацца да ваеннайабароны і адпору ворагу, назапашвацьсродкі адпору. Калібудзе адпор, то (паўтаруся) ўжо незалежнаад яго выніку, Масква знойдзе ў Беларусісваю магілу. Гэта стане яе апошняяімпэрская агрэсія.

12) -- Якая галоўная пагроза сучаснагасвету? Ісламізм? Геі? Трамп?

З.П. – Расея. Расея ёсьць цяперрэальная пагроза і праблема чалавецтва-- імпэрыя з рэліктавай агрэсіўнаймэнтальнасьцю і ядзерным арсэналам. Дыяшчэ і з агрэсіўнай ідэалогіяй «рускагасьвету» (эквівалент«сусьветнай рэвалюцыі»).

13) -- Як вы лічыце, чаму на прэзідэнцкіхвыбарах вы не перамаглі?

З.П. – У адрозьненьне ад пракрамлёўскагатандэму, які выступаў супраць мяне, умяне не было артылерыі, авіяцыі,бронетанкавых войскаў, касьмічныхспадарожнікаў-шпіёнаў, Крамля за пазухайі дзесяці мільёнаў халадзільнікаў длянарода (кожнаму па халадзільніку). Аднастралковая зброя.

14) - а). За каго вы былі: за Хілары ці заТрампа?

б). Як абраньне Трампазьменіць жыцьцёБеларусі?

З.П. – а). За амэрыканскі выбар.

– б). Ніяк ня зьменіць. Можа толькі паспрыяцьпераменам, пры ўмове, каліАмэрыка дапаможа Украінеі прыцісьне Расею.

15) - а). Вы пражылі ў Амэрыцышмат часу. Чым гэтая краіна прынцыповаадрозьніваеццаад Беларусі?

б). Чаму беларусам можна павучыцца ўАмэрыцы?

З.П. –а). Амэрыка – краіна эмігрантаў. Эмігрантыёсьць асноўны найбольш танны і найбольшвыдайны рэсурс і сродак вытворчасьці,аснова багацьця Амэрыкі. Амэрыканцыпадпарадкоўваюцца законам, якіядзейнічаюць, дзякуючы збалансаванамупадзелу ўладаў.

Беларусь – унітарная монакультурнаякраіна. На сёньняшні дзень параўнаньнез Амэрыкай ня можа быць карэктным зпрычаны існаваньня ў краіне антынацыянальнаганелегітымнага кіраваньня,якое не зьяўляецца рэальнымвыяўленьнем волі народу Беларусі.Сапраўднае аблічча Беларусі схаванае.Тое што бачым – гэта хамская фізіяноміяхалуйскага рэжыму.

–б). У маральна-гуманітарным сэнсе, учалавечым разьвіцьці, кемлівасьці іпазнаньні беларусы вышэйшыя заамэрыканцаў. Амэрыканцам у гэтым сэнсешмат чаму можна б было павучыцца ўбеларусаў, калі б яны не былі такзадаволеныя сабой.

Штодатычыць беларусаў, то галоўнае чамудобра, каб яны навучыліся ў амэрыканцаў– гэта цаніць свабоду і гонар краіны.Амэрыканцы, дарэчы, вялікія патрыётыАмэрыкі і зорна-паласатага сьцяга. Добрабыло б таксама пераняць культуруграмадзкага абыходжаньня белыхамэрыканцаў (адсутнасьць грубасьці іхамства).

16) -- У чым галоўныя недахопы амэрыканскагаладу жыцьця?

З.П. –У адсутнасьці вольнага часу; у аднабаковымпазнаньні і разьвіцьці асобы; у абсурдныміснаваньні абсурдныхзаконаў (якіх процьма); у манаполііадвакатаў; у абсурднай паліткарэктнасьціі падпарадкаваньні грамадзтва маргінальныммяншыням; у накіраванасьціпрацы на эксплуатацыюмазгоў і рабочай сілы (акрамя дзяржаўныхслужачых, практычна, ніхто не працуеменш за 12 гадзін ў дзень, а то і больш, ібез выхадных); ў масе сацыяльных паразітаў,якія жывуць за кошт бюджэту (па інфармацыі– 46 мільёнаў на «вэлвары», дзе шматздаровых і маладых з асяроддзя тых жамяншынь).

Дадам,што ў амэрыканскага ладу жыцьця ёсьцьнашмат больш станоўчых якасьцяў, якіхняма ў Эўропе. А што датычыць эканамічнай,фінансавай і гандлёвай сфэры, то тутўсё вышэйшае на цэлы парадак. З такімікраінамі, скажам, як Францыя, Польшчаці Чэхія дык у гэтым сэнсе і параўноўвацьне выпадае.

17) -- Цi плануеце вы вярнуцца і выратавацьусіх нас?

З.П. – Вярнуся і ўсіх вас выратую (рыхтуйцегарэлку).

--------------------