БЕЛАРУСЬ ПЕРАД УСІМ!

20студзеня 2017 года, адбылася інаўгурацыяпрэзыдэнта Дональда Трампа. Для Амэрыкігэта гістарычны дзень. Цяпер бальшыняамэрыканцаў (нават шмат якія,што не галасавалі за Трампа) спадзяюцца,што нарэшце Амэрыка ўздыхне вольна івернецца зноў сацыяльная справядлівасьцьдля тых, хто працуе і плоціць падаткі,што можа зноў вернецца здаровы сэнс усацыяльныя дачыненьні, і людзі нізкіхмаральных якасьцяў ня будуцьвызначаць каштоўнасьці.

ПрэзыдэнтТрамп сказаў выдатную інаўгурацыйнуюпрамову і ў першы ж дзень пачаў выконвацьсвае прапановы пераменаў. Ён падпісаўуказ аб неабавязковасьці людзям плаціцьпадаткі і штрафы за медыцынскую страхоўку"Абама-кер" (дакладней, за яенекупляньне). А гэта, бадай што, галоўнае,ад чаго трэба было адразу вызваліцьамэрыканцаў. Па абсурднасьці і рабаўніцтвуўказ Абамы пра "абама-кер" можнатолькі параўнаць хіба што з антынароднымрэжымным указам пра "дармаедаў" уБеларусі.

Тымчасам лібэраль-апанэнты Трампадэманстравалі свой нізкіўзровень у палітыцы. Групы, па ўсімвідаць, нанятых людзей (100-150 асобаў) умасках, апранутыя ў чорнае, разьбівалішыбы, вітрыны, шкло аўтамабіляў навўліцах у той час, як Амэрыка віталаўступленьне Трампа на пасаду прэзыдэнта.Чароды лібэральнай моладзі, ачмураныязбочанай лібэральнай прафэсурай, зэкстрэмісцкімі лёзунгамі ды сымваламігомасэксуалістаў маніфэставалі сваюабстрактную нянавісьць да новагапрэзыдэнта. Гэтую адвязануюпубліку трэба было бачыць. Самыяпапулярныя плакаты – выявы жаночыхпалавых ворганаў з надпісамі тыпу:«Няхай жыве…» (назва палавога воргана),альбо: «Сэкс – гэта таксама праца».

Лібэрал-дэмакраты,фінансава падтрыманыя Сорасам, старалісяарганізаваць абсурдныя лібэральныяпратэсты супраць таго, чаго не існуе,але яно ім здаецца.

Уаснове тут -- нянавісьць да Трампа. Яныбаяцца, што Трамп можа спыніць сацыяльныабсурд і лібэральную вакханалію ўАмэрыцы. Рэчаіснасьць паказвае, штогэтым "дэмакратам" у двукосьсі неабходзяць ні традыцыі амэрыканскайдэмакратыі, ні вынікі выбараў, ні лёс,ні будучыня Амэрыкі. Галоўнае -- гэтаіхныя задавальненьні і, каб было так,як яны хочуць. Іхная нянавісьць даздаровага сэнсу пэрманэнтная. Яны чуюцьтолькі сябе, свае страхі і пажаданьні.Збачэнцы, сацыяльна неадэкватныя людзі,багема ды сацыяльныя паразіты (а іхмільёны) асьцерагаюцца, што могуцьстраціць прывеліяванае становішча ўкрызісным грамадзтве ды і сам сацыяльныкрызіс (які выштурхнуў на верх нізкіяінстынкты) можа скончыцца.

Я,аднак, тут моцна сумняваюся ў хуткімразьвязаньні такога крызісу. Для таго,каб за кароткі час спыніць сацыяльныупадак Амэрыкі, спатрэбяцца вельміжорсткія захады. У тэарытычным сэнсепатрэбная ня толькі адпаведнаясацыяльна-эканамічная палітыка, алетаксама цьвёрдая дыктатура справядлівагазакона і моцнай кіруючай асобы, якаязагнала б нечысьць назад упадпольле і ўзьняла б угару здаровыясілы. Аднак да гэтага па прыродзе сваёй(як я мяркую) не гатоваяні разбэшчаная лібэралізмампалова амэрыканскагаграмадзтва, ні прэзыдэнт Трамп, які(мне здаецца) яшчэ цалкам не ўяўляе, якуюпланетарнуюбагну ён ускалыхнуў, штонаперад абзываеяго дыктатарам. (Нобельавансам яго не чакае, толькі лямантсусьветны). Сытуацыя крыху нагадваепозьні Рым, калі ашалелы люмпен,распаўсюджаны, як пясокмарскі, дыктаваў волю рымскай уладзе.Тады прыходзіў дыктатар і наводзіў"парадак". Потым дыктатара ськідалі,і вярталася дэмакратыя. Але Рым тое неўратавала.

Мнездаецца, што прыход Трампа -- гэта будзеякраз адчайная спроба ўратаваць іадрадзіць здаровую традыцыйную Амэрыку,тую Амэрыку, якую закладвалі Вашынгтон,Джэфарсэн і ў пэўнай ступені нават нашагульны нацыянальны герой Андрэй-ТадэвушКасьцюшка. Лёзунг змагарных штатаўчасоў Джэфарсана і Касьцюшкі быў такі:"Амэрыка для амэрыканцаў!" (але недля Брытанскай кароны). Потым Янка Купалапаўторыць: "Беларусь для беларусаў!"(але не для расейскага цара).

Сымптаматычна,што, плянуючы адраджэньне моцнай,вольнай, справядлівай, сацыяльна здаровайАмэрыкі, Дональд Трамп ужывае такі жсамы лёзунг, якім кіраваліся беларускіязмагары з імпэрскім царызмамі маскоўскімі бальшавікамі:"Беларусь -- перад усім!"

"Амэрыка-- перш за ўсё!" -- было сказана наінаўгурацыі. Гэтая перыфраза з XVIII-гастагоддзя -- вельмі сур'ёзная заяўка,каб казаць яе толькі дзеля прамоўніцкагаэфэкту. Думаю, што гэта сур'ёзна. І дайБожа, каб тое ўдалося.

Усправе свабоды Амэрыка заўсёды быланаперадзе ўсіх. Рабіла тое, што ёй трэбадзеля лепшага існаваньня і не праймалася,што кажуць аб тым яе ворагі. Так і нам,беларусам, асабліва цяпер, трэба памятаць,як "Ойча наш", што калі хочам шчасьцяі свабоды, тады -- Беларусь перад усім!Мусіць быць Беларусь -- перад усім.

Аднакз усяго, што мы бачым і чуемцяпер у Амэрыцы, для нас, беларусаў,важнае толькі адно пытаньне -- адносіныновай адміністрацыі ЗША да агрэсіўнайпалітыкі Расеі і дапамога Украіне ўабароне ад маскоўскай агрэсіі. Ад гэтагаякраз будзе значна залежыць нашабеларуская свабода і бліжэйшая будучыня.

Усёпаказвае на тое, што новая адміністрацыяАмэрыкі павінна заняць разумную пазыцыю,бо падтрымаць Украіну і задушыцьпуцінскую гэбісцкую дыктатуру ўМаскоўшчыне (якая пагражаеўсяму сьвету) -- тое якраз у інтарэсахАмэрыкі, ды і ўсяго здаровага чалавецтва.Ужо бліжэйшыя падзеі і захадыпакажуць, як павернуцца гэтыя дачыненьні.

22студзень 2017 г. ЗянонПАЗЬНЯК