СІЛА Ў САЛІДАРНАЙ НАЦЫІ
(Выступнастудзеньскім2017г.СоймеКХП-БНФіБНФ“Адраджэньне”)
Агульнаеназіраньне паказвае, што пасьляразбурэньня грамадзянскай супольнасьціБеларусі падзеі ў нашай краіне сталінашмат больш вызначацца зьнешнімічыньнікамі палітыкі і міжнародныміабставінамі. Уплыў ёсьць аднолькавы нарэжым і на кволыя асяродкі супраціву.Гэта дрэнна, аднак, перш за ўсё длясупраціву, боёнмусіць быць самадастатковым.
Прынцыпдзейнасьці ў гэтакім становішчынязьменны: Нацыянальная асьвета,Беларуская нацыянальная ідэя, Беларускаямова. Для нацыянальныхпераменаў павінна ўзьнікнуць нацыянальнаеасяроддзе гэтакіх перамен, мусяцьіснаваць альтэрнатыўныя нацыянальныяасяродкі, якія будуць сацыяльнымапірышчам беларускіх ідэй і беларускагабудаўніцтва.
Тутпрацяглы і няпросты шлях ва ўмовахнацыянальнага вынішчэньня. Але гэтанеабходны этап.
Насёньняшні дзень лёс нашай абяскроўленайкраіны ў значнай ступені залежыць адпалітыкі, якую праводзяць тры цэнтрысілы: Амэрыка, Эўразьвяз і Расея. Паўтаруся– гэта дрэнна. У 90-х гадах становішчабыло падобнае. З аднаго боку лапідарнаяімпэрская палітыка гарбачоўскага СССР,які імкнуўся мадэрнізавацьуладу КПСС,з другога – увесь так званы дэмакратычныЗахад, які захапляўсяГарбачовым («Горбі! Горбі!») і выступаўсупраць беларускай Незалежнасьці.ЗахадзадаволіўсябгарбачоўскімСССР.Але ў нас быў Беларускі Народны Фронт,і нас тадымалацікавіла, што там думае тая ЗаходняяЭўропа пранашу свабоду.Мы падумалі пра сябе самы. І гэта галоўнае.А потым Захад прызнаў тое, што зрабілімы.
Усялякіяперамены без беларускай нацыянальнайідэі будуць антынацыянальнымі. Такіяабставіны. Трэба тое ўлічваць і працягвацьнашу беларускую працу на грунце ініцыятывы“Беларуская Салідарнасьць”.
Салідарнаяпазыцыя грамадзтва цяпер асаблівапатрэбнаяперад рэальнай пагрозай з Усходу. Ідзеадкрытая падрыхтоўка да гібрыднай вайнысупраць Беларусі. З гэтых дзеяньняўМасквы выразна відаць, што антыбеларускірэжым Лукашэнкі ня будзе абараняцьнезалежнасьць краіны, нягледзячы нафальшывую рыторыку пра суверэнітэт,народ і беларускіяінтарэсы.«Інтарэсы», аднак, толькі ў тым, кабутрымацца ва ўладзе. Якраз на гэтайпаталогіі рэжыму і разыгрываюццаўсялякія страшылкі і камбінацыі Масквы.Зараз папулярны прыём абвінавачвацьбеларусажэрцаў ваўладзеў адваротным – у нібыта патрыятызме інацыяналізме, у антымаскоўскайнастроенасьці. Гэтым папярэдне нібыапраўдваецца “права” на агрэсію. Здругога боку, імкнуцца прымусіцьсатрапаапраўдвацца, дэманстравацьлаяльнасьцьі сагнутасьцьперад Масквой.
Расеявалодае магутнай, я б сказаў, сатанінскай,індустрыяй інфармацыйнай хлусьні івынікі гэтай ілжыўжо назіраюцца як у Расеі, так і ўБеларусі. Лукашэнка выконвае ўсемаскоўскія патрабаваньні па зьменедзяржаўных кадраў у краіне,а агентурныя спэцы і журналісцкіяпрастытуткі тут жа заводзяць сваюкружэлку пра Лукашэнкуяк“гарантасувэрэнітэту” іасобу, якаянібытаздольнаясупрацьстаяць Маскве. Такая восьвульгарная музыка – аб’яднаймася,маўляў, вакол калгаснага фюрэра. Тактыказагнаньня ўсіх у хлеў з наступнымпадпалам будынка.
Крэмльразумее, што на адных выдумках умовыдля агрэсіі не падрыхтуеш. Апякліся ваУкраіне. Таму ў ход ідуць розныя правакацыі(прытым крайне прымітыўныя і дурныя, ібеларусы тое бачаць). Шэдэўрам такогамаскоўскага жанру сталі заявы кагэбоўскагагенэрала Рашэтнікава аб тым, штонезалежнай Беларусі не павінна быць ішто беларускую мову стварыла сваімрашэньнем “Всесоюзная КоммунистическаяПартия большевиков” у 1926 годзе.
Расейскігенэрал можа і недалёкага розуму (мы няведаем), але пэўня што не ідыёт. Гэтапрафэсійны гэбоўскі правакатар, якістажыраваўся на стварэньні канфліктаўу Малдове і ведае навошта тое кажа.Правакатарам цікава паглядзець, а штож будзе, як адрэагуюць беларусы на грубуюзьнявагу і правакацыю. А раптам знойдуццамаладзёны, якія на дурноту правакацыіадрэагуюць пасіянарна і пойдуць кідацькамяні ў амбасаду Расеі. Маскоўскае“Гёбэльс-ТБ” тут жа ўзьвілося б: “Погромырусских в Белоруссии”, “Волнаантирусского экстремизма захлёстываетбелорусские города”, “Белорусскийнационал-фашизм сбросил маску” і г.д.Самы быў бы час, як прасіў Шушкевіч,уводзіць расейскія войскі і “спасатьбелорусский народ от озверелой нацистскойчумы”.
Аленічога не атрымалася. Беларуса ня мякіненя купіш. Генэрал з Масквы атрымаўбытавую характарыстыку дурня і ідыёта,і ўжо пра яго нават забыліся.
Аднаксправа ня ў гэтым. Істотна, чаму такіяправакацыі зьяўляюцца і навошта Маскватое робіць. Ведаюць яны (каму трэба) праБеларусь усё: і хто такі Каліноўскі, іпра беларускую мову, і хто даваў ім дыхтупад Воршай, але ж ім трэба цяпер задзірацца,каб абвінаваціць у гэтым нас. Таму грубыяправакацыі генэралаў – гэта пакуль штопершыя птушачкі. Чакайма, яшчэ чародамікачкі палятуць.
Зьвяртаюўвагу, што ўся цяперашняя публіцыстычнаяды журналісцкая крытыка пуцінскайРасеі, што, маўляў, вось-вось ёй канец,шторэжымПуціна ўжо мёртвы, ды што пачнецца ўРасеі бунт і г.д. – гэта, атаксама «важныя»высновы заходніх палітыкаў-аналітыкаўаб краху рэжыму Пуціна ды распадуРасеі,-- ўсёгэта нельгаўспрымаць надта сур’ёзна, асаблівазаходнія «палітпрароцтвы». І аналітыкі,і прадказальнікі аб Расеі зь іх ніякія.Гэта камічныя асобы, якія клалі ў трунупа чарзе то бальшавіцкі пераварот, тобальшавіцкую Расею, то верылі Гітлеруса Сталіным, то рабілі стаўку на Гарбачова,то на Ельцына, то потым на Пуціна разамз КГБ і гарадзілі пры гэтым важным тонамусялякую лухту. Заходняя палітаналітыкаадносна Расеі – гэта блазенства, якгрэблівасказаўадзін расеяц, “інфантыльных ідыётаў”.І так будзе ўвесь час. Яны нічаму ненавучацца.
Справаў анталагічнай сутнасьці ўспрыняцьцясьвету. Яно рознае. Паводзіны Эўропывызначаюцца рацыянальнымі катэгорыямідуманьняі апэрыруюць логікай. Паводзіны расейскагарозуму вызначаюцца ірацыянальнасьцюі апэрыруюць абсурдам. Гэта факт,адлюстраваны ў іхняй гісторыі, палітыцы,літаратуры і бытавых адносінах. Прытымістотна, што маскоўцы цудоўна разумеюцьЗахад (бо рацыянальная сістэма паддаеццарацыянальнаму асэнсаваньню), тым часамяк Захад са сваім рацыё і дэтэрмінізмамне ў стане зразумець маскоўцаў. Яныпалоньнікі свайго рацыяналізму (сістэмане ўспрымае несістэму). І калі ўлічыць,што хлусьня – гэта мэтад маскоўскайпалітыкі і стыль існаваньня, то тут узаходнікаў назіраецца поўная прастрацыяасобы і зьмяшаньне розуму.
Гэтаемаё паведамленьне, як бачыце, крыхуўтрыравана, але толькі дзеля хутчэйшага(хай сабе і лапідарнага) зразуменьнясутнасьці становішча. Ня трэба спадзяваццана канец пуцінізму з прычыны сацыяльнагаці эканамічнага крызісу. Расея будзеіснаваць нават тады, калі яны будуцьпухнуць ад голаду і практыкавацьлюдаедзтва(такое ўжо было ня раз). Галоўнае, кабяны пры гэтым верылі, што “Россиявеликая”і яе ўсе баяцца.
Рэальнасьцьбольш суровая, чым пахавальная публіцыстыкажурналістаў і прароцтвы заходніхінфантылаў. Расея рэальна ўспрымаетолькі сілу. Захад, разбэшчаны гнілымпацыфізмам (а гэта ўвогуле злачыннырух, які цяпер павінен быць забаронены,як і тэрарызм), ужо не ў стане супрацьпаставіцьпераканаўчую сілу расейскай агрэсіі.
Амэрыканскіягенэралы НАТО цяпер вымушаны прызнаць,што ў выніку палітычнага пацыфісцкагаінфантылізму Захаду, які выявіўся пасьляпаўраспаду СССР, Амэрыка адстала адРасеі ў тэхналёгіях ядзерных узбраеньняў.У выпадку ядзернай вайны Расея можамець перавагу (калі, вядома, там на тойчас усе, каму трэба, будуць цьвярозыя).Пуцін не здарма пагражае ядзернайзброяй. Каб выраўняць становішча,спатрэбіцца час.
Рэальнатрэба бачыць, што пуцінізм і Расея –гэта сур’ёзнаяпагроза для міру ў сьвеце. Нашмат большая,чым думаюць розныя заходнія аналітыкі.Галоўная зброя ў гібрыднай вайне (даякой Захад абсалютна не падрыхтаваны)– гэта апэратыўная разьведка і таемныяспэцслужбы. Выніковасьць гэтай расейскайвайны і злую ролю “спэцслужбаў”немагчыма адмаўляць. Спэцслужбырыхтуююць, пачынаюць і праводзяць такуювайну. Заканчваць яе (калі спатрэбіцца)будзе армія, але ўжо ва ўмовах, каліможна дыктаваць паводзіны.
За16 гадоў пуцінізма і існаваньня гэбісцкайулады ў Расеі быў амаль цалкам перакуленымусульманскі ўсход і (згоднаканцэпцыі Андропава)накіраваны супраць Амэрыкі і заходняйцывілізацыі. За часы гэбізму інспіраваныдаволі моцны тэрарыстычны рух палітычнагаІсламу супраць Амэрыкі і Эўропы. Гэтырух пры непасрэдным і апасродкаванымуплыве Расеі перарастае ў партызанскуювайну супраць Захаду. Ісламскія партызанывалодаюць арміямі баевікоў, ідэалогіяй,тактыкай, стратэгіяй вайны і канечнаймэтай яе завяршэньня (перамогі). Захадня мае адэкватнай канцэпцыі сваёй вайныз ісламскіміпартызанаміі нават не разумее, што адбываецца.
Алесамы ўражвальнывынік дзейнасьці маскоўскай гэбоўскайпалітыкі – гэта справакаваньне масавайакупацыйнай эміграцыі мусульманаў уЭўропу і эфэктыўнасьць дзеяньняў паразвалу Эўразьвязу. З пункту гледжаньнятэхналёгіі гібрыднай вайны, дзеяньнітут прадуманыя і эфэктыўныя. Маразмлевалібэральнай паліыткі скарыстанынапоўніцу. Дасягнуты вынік тут аднолькавыпа тэхналёгііса сталіншчынай у 30-40-х гадах, калі ўсялевая Эўропа сімпатызавала сталінізму,ідучы, фактычна, на здраду нацыянальныхінтарэсаў. Цяпер аналагічная тэхналёгія,але вынік (посьпех) апэруе іншыміпалярнымі знакамі. Саюзьнікам агрэсіўнагапуцінізма цяпер выступаюць не левалібэралы(працяг левакоў 30-х гадоў), аправа-нацыяналістычныя партыі, якіязмагаюцца зь левалібэралізмам Эўропы.І ўжо гэтыя нацыяналістычныя партыістановяцца аб’ектыўна здраднікамінацыі, падтрымліваючы агрэсію Пуцінаі нават бяручы ад яго грошы на палітычнуюдзейнасьць супраць лібэральнай улады.
Такімчынам Пуцін (Расея) трымае руку на пульсеі ў кішэні эўрапейскай нацыянал-радыкальнайапазыцыі супраць лібэральнай Эўропы.Вось такі сюррэалізм, бляск і жабрацтварозуму ў лібэральнай Эўропе.
Гэтуюініцыятыву, пятую калёну і “гібрыду”Расеі ў Эўропе можна б было нэўтралізавацьі зьвесьці на нуль, калі б Эўропа разумелатое, што ёй трэба было б разумець. Гэтага,аднак, не адбудзецца. Нядадзена. Ва ўсялякім разе я ня веру ўпрасьвятленьне эўрапейскіх мазгоў.Хіба што ў чарговы раз Эўропу ўратуеАмэрыка. Але ў Амэрыцы тыя ж праблемы,і новы прэзыдэнт-элект Трамп кажа, штотрэба адраджаць Амэрыку, а не клапаціццапра бесталковую Эўропу. (Гэта, вядома,памылка, але такое кажацца).
Мойкароткі крытычны агляд зроблены з мэтайпадмацаваньня тэзісу, праверанагагісторыяй, -- мы, беларусы, якія яшчэ маемрозум у гэтым ілжывым сьвеце, мусімспадзявацца перш за ўсё на самых сябе.Трэба берагчы, аберагаць і распаўсюджвацьнашыя нацыянальныя каштоўнасьці, першза ўсё мову, гісторыю і культуру. Трэбамацаваць нашу беларускую сілу ісалідарнасьць і пасьлядоўна выходзіцьз “саўка”. Антынародная ўлада перакрыланацыі кісларод сацыяльных магчымасьцяўі культуры на ўзроўні дзяржавы. Алеіснуе вялікі пласт магчымасьцяў уміжлюдзкіх дачыненьнях. У салідарнайнацыі тут шмат варыянтаўзахаваньня і перадачы культурыпакаленьням, атрыманьня базавай адукацыіі ведаў, усьведамленьня нацыянальнайгісторыі і народнага адзінства. Істотнатое, што акупантам ілюбойуладзе цяжка пранікаць у міжлюдзкіядачыненьні грамадзтва і тым больш іхкантраляваць. І людзі, як правіла, заўсёдывыкарыстоўвалі гэтую вобласьць свабоды,каб зьберагчы сваю культуру, гонар ірод. Гэта таксама магчымасьць накапіцьсілы ў несвабодных умовах перадпераменамі, каб потым адрадзіць сваюсправядлівую дзяржаву, культуру і нацыю.
Міжлюдзкіўнутраны рух пакуль што квола, алеажывае. Вельмі істотна, каб у гэтыхумовах былі нацыянальныя сродкі масавайінфармацыі(асабліва радыё, якоенайбольш мабільнае,спрыяе разьвіцьцю мовы і інтэлекта). Угэтым сэнсе з задавальненьнем адзначаю,што наша Партыя разам зь іншымі беларускіміарганізацыямі і польскімі дэмакратаміпрыняла актыўны ўдзел у захаваньні адліквідацыі беларускага тэлебачаньняБелСат. У выніку беларускае тэлебачаньнебудзе працягваць сваю працу.
Немаскоўскую гёбэльс-ману, а гэтаебеларускае тэлебачаньне трэба глядзецьбеларусам, асабліва хто хоча пазнацьсваю гісторыю і культуру.
Яшчэне настаў час моцным беларускім сіламвыйсьці на паверхню грамадзтва, але часгэты ўсё ж працуе на Беларусь, на тых,хто здольны яе аднавіць і ўзначаліцьяе адраджэньне.
15студзеня 2017 г. ЗянонПАЗЬНЯК