ПЕРАД ПАГРОЗАЙ З УСХОДУ БЕЛАРУСЫ ПАЧЫНАЮЦЬ РАЗУМЕЦЬ: АЛЬБО БУДЗЕМ РУСКАМОЎНЫМІ РАБАМІ, АЛЬБО ВОЛЬНЫМІ БЕЛАРУСАМІ Ў СВАЁЙ ДЗЯРЖАВЕ
(Студзеньскі Сойм 2017г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі– БНФ і БеларускагаНароднага Фронту “Адраджэньне”)
15 студзеня ў Менску адбыўся чарговыСойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Соймзаслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка,Старшыні Кансэрватыўна-ХрысьціянскайПартыі – БНФ і Беларускага НароднагаФронту “Адраджэньне”, -- “Сіла ўсалідарнасьці нацыі”. З дакладамвыступіў сп. Юры Беленькі, выканаўцаабавязкаў у Беларусі старшыні Партыіі Фронту.
Выступоўца спыніўся на тэме агрэсіўнайпалітыкі Масквы. З Расеі паступаюцьцікавыя зьвесткі аб тым, што імпэрыя ў2017 годзе завершыць “праяданьне” свайгорэзэрвовага фонду. Сярод іншага, гэтаазначае, што Крэмль будзе ўжо няздольныфінансаваць маштабную і працяглую пачасе вайну. Гэта станоўчы момант, аленельга забывацца, што дзеяньні Масквыпрадыктаваны не нармальнай чалавечайі дзяржаўнай логікай, а ардынска-лубянскайтрадыцыяй, якая дамінуе ва ўсёй гісторыіімпэрскага ўтварэньня. Народы павінныбыць гатовымі да змаганьня за сваю волюі дзяржаўную незалежнасьць.
Перад беларускім народам стаіцьнадзвычайная задача – усімі спосабаміпазьбегнуць уцягваньня нашай краіны,арміі і народу ў крывавыя антычалавечыяавантуры Масквы. Спадзявацца мы можамтолькі на нацыянальна сьведамы авангарді самаарганізацыю грамадзтва з мэтайсамавыратаваньня. Украінскае змаганьнедэманструе, што гэта магчыма ў самыхцяжкіх умовах. Толькі павінны быцьлюдзі, якія адэкватна ідэнтыфікуюцьнебясьпеку, ворага і дзейнічаюць рашучаі своечасова. Такія людзі ў Беларусіёсьць.
Расея ўжо зараз (але, фактычна,з 1991 года) вядзе супраць Беларусігібрыдную вайну, з мэтай зьнішчэньнянашай мовы і культуры, развалу беларускайдзяржавы, захопу нашай тэрыторыі,нацыянальных багацьцяў і заменынасельніцтва ў Беларусі. Для гэтага быўутвораны і існуе прамаскоўскі рэжым уМенску, які зьдзяйсьняе гэтую злачыннуюкрамлёўскую праграму аслабленьня іліквідацыі Беларусі. Для гэтага ж існуеі неадраджэнская квазідэмакратычнаяпсэўдаапазыцыя.
Але час працуе на народы ісупраць імпэрыі. Татальная русіфікацыяі інфармацыйная вайна Масквы супрацьБеларусі набывае пачварныя формы, алеўсё яшчэ ўзьдзейнічае на розумы многіхлюдзей. Перш за ўсё таму, што яны ўспрымаюцьрасейшчыну як нешта раней (за саветамі)прывычнае, не разумеюць, што зьнішчальнаямаскоўская праграма накіраваная супрацьусіх беларусаў без выключэньня. Усебеларусы – рабочыя, бізнэсоўцы, моладзь,інтэлігенцыя, бюракратыя – павінныбыць (згодна крамлёўскіх плянаў)выцесьнены з радзімы на прасторывыміраючай Расеі. Агульная небясьпекапавінна згуртаваць наш народ на сваёйтэрыторыі, у сваёй дзяржаве.
Таксама выступілі сябры Сойму з розныхрэгіёнаў краіны. Яны распавялі, зь якімабурэньнем людзі ўспрымаюць дзеяньні“Закону аб тунеядцах”. Беларусыразумеюць, што рэжым пайшоў на гэтыжорсткі захад, бо ня мае грошай наіснаваньне. І разумеюць таксама, штоўжо ніхто – ні старыя, ні малыя – незастрахаваны ад рэжымнага гвалту. Людзікажуць, што “пачалося раскулачваньне,трэба чакаць, што прыйдуць і адбяруцьапошняе”.
Грамадзяне масава адмаўляюцца прымацьпозвы з падатковай інспэкцыі і плаціцьпа рабаўнічых рахунках. З другога боку,трывожны час выклікаў да жыцьця новуютэндэнцыю ў грамадзтве. Людзі пачалізначна больш прыязна рэагаваць набеларускую мову ў грамадзкіх месцах,імкнуцца больш даведацца пра нашукультуру і гісторыю, дбаюць аб тым, кабдзеці адчувалі сябе беларусамі. Многіяасэнсавалі, што выбар адназначны –альбо будзем рускамоўнымі рабамі, альбовольнымі беларусамі ў сваёй дзяржаве.
Ёсьць факты, што ў гарадах імястэчках людзі гавораць таксама абтым, што на працягу апошніх гадоў рэжымнаяпсэўдаапазыцыя скрала і прысабечыладзясяткі мільёнаў валютных сродкаў,накіраваных на “беларускую дэмакратыю”з Захаду. Гучаць словы абурэньня іасуджэньня. Ніякага аўтарытэтупсэўдаапазыцыя ў народзе ня мае.
Сойм таксама разглядзеўпланы партыйнай дзейнасьці на бліжэйшыпэрыяд.
Інфармацыйная камісіяКансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі –БНФ і БеларускагаНароднага Фронту “Адраджэньне”
15 студзеня2017 г.