ПРА ВАЛЕРЫЯ ПАНАМАРОВА ДОБРАЕ СЛОВА Ў ВЯНОК ПАМЯЦІ

Прачытаўу сродках масавай інфармацыі сумнаепаведамленьне аб зыходзе з жыцьцяВалерыя Панамарова.

Каліўспамінаю пра гэтага чалавека, ў памяцінечакана ўсплывае выказваньне Кан-Фу-Цыаб тым, што мудрасьць прыходзіць адназіраньня за тым, як растуць дзеці. У1962-63 гг. Панамароў, праўда, ня быў ужодзіцём. Яму, як і мне, было каля дваццаткі,калі мы вучыліся на першым курсе акцёрстваў Беларускім Дзяржаўным Тэатральна-МастацкімІнстытуце. Я абсалютна не ўспрымаўягонай асобы сур’ёзна. Для мяне гэтабыў маскалёк маленькага росту, гэтакіжыўчык, які падскокваў. Пасьля першагакурсу ён недзе зьнік (здаецца, ягоадлічылі па прафэсійным крытэры), і яназаўсёды забыўся пра існаваньне гэтагашустрага маладзёна з Расеі.

Мінула32 гады. На Дзяды 1995 года ў пачаткулістапада я быў на фронтаўскім мітынгуў Лошыцы каля Крыжа ў памяць ахвяраўрасстраляных энкавэдзістамі беларусаў.Пасьля мітынгу я з жонкай Галінай івялікая група фронтаўцаў паехалі ўкінатэатар “Зьмена” на праглядкінафільма “На Чорных Лядах”, зьнятагапаводле апавяданьня Васіля Быкаванейкім Панамаровым.

Уфае нас чакаў ужо Васіль Уладзімеравічі дырэктар кінатэатра – прыемнаяжанчына, якая арганізавала гэты прагляд.(Дадам, што пазьней лукашысцкаяадміністрацыя разграміла і зачынілагэты беларускі кінатэатар, а дырэктаразволіла.)

Мысядзелі ў першым радзе і глядзелі зхваляваньнем. Нарэшце, думаю, ёсьцьбеларускае кіно, дзе маскоўскія бальшавікіпаказаныя, як і належыць – акупантаміБеларусі.

Фільмусім спадабаўся. Былі доўгія воплескіі абмен думкамі. У фільме ёсьць выдатныясцэны і добра зробленыя эпізадычныяролі, хаця я адразу ўбачыў і недахопы,пра якія тут казаць ня буду, тым больш,што (як на маю думку) тут праблема ў самымтворы Быкава.

Пасьляпрагляду да мяне падышоў рэжысёр – ціхісьціплы чалавек з павольнымі рухамі,нягучным голасам, з крыху вінаватымвыглядам твару і загаварыў на слабойбеларускай мове. Я прыгледзеўся іагаломшаны выгукнуў:

--Валерык, гэта ты?

--Я, -- усьміхаецца ціхі чалавек, які ўюнацтве запомніўся мне заношчывымшустрым маладзёнам. – А што, непадобны?– пытае Панамароў.

Мызь ім тады сардэчна пагаварылі. Я быўкрануты да глыбіні душы. Вось табе іВалерык. Як здорава (думаю), што ён стаўасобай і не ператварыўся ў «вату». Валерыраспавёў, як душаць яго фільм і ягоасабіста. Прасіў дапамагчы. Я, памятаю,тады сказаўдаволі рэалістычна,у сэнсе, што ва ўладу прыйшло такое“драньства”, якое будзе нішчыць усёбеларускае, і што расейскае паходжаньнеВалерыя тут яго не ўратуе. Трэба быцьгатовым да ўсяго і ня мець ілюзій. Алебудзем змагацца.

Цяперя прачытаў, што кінакрытак спадарыняФральцова параіла тады Валеру пасьлягэтага ягонага фільма самому застрэліцца.

Праўда,невядома, у якім кантэксьце былі сказанытыя словы, але, відаць, у дрэннымкантэксьце, інакш бы Валеры ня быў бытак моцна ўражаны.

Івось тут другі сюжэт. У 1969-70 гг. у сэктартэатра і кіно Інстытута Мастацтвазнаўства,Этнаграфіі і Фальклору Акадэміі НавукБССР, дзе я праходзіў асьпірантуру,прынялі маладую асьпірантку НінуФральцову. Гэтая дзяўчына з абліччамтыповым для сярэдняй паласы Расеі (якнапісалі б расейскія этнографы) зьдзівіламяне сваім вырабленым практычнымрацыяналізмам. Мэта была адна – скончыцьасьпірантуру і абараніць дысэртацыю.Ні ў якіх размовах пра палітыку, ідэалогію,культуру, праблемы яна ня ўдзельнічала,ацэнак не давала, і калі нешта пачыналітакое гаварыць – проста зьнікала. Увыніку Ніна хуценька абаранілася зусімі цытатамі клясікаў марксізму, ая, прайшоўшы праз допыты КГБ, апынуўсяна вуліцы з кляймом “буржуазнаганацыяналіста” і абараніўся толькі праздзевяць гадоў у Ленінградзе, змагаючысяз сістэмай.

Фральцованіякім бокам не была ўлучана ў праблемыбеларускай культуры, і пасьля абароныдысертацыі зьнікла з далягляду і зкантэксту грамадзкай інфармацыі. Ядумаў, што можа яна выехала куды-небудзь.А ж не, цяпер аказваецца, што яна жыласабе тут, нават прафэсарам стала,Панамарова кусала.

АВалеры мяне тады зьдзівіў, па-добрамузьдзівіў. Вось табе і навучка, як няпростабывае ў жыцьці, і як моцна ўплывала тадывеліч Беларускага Адраджэньня на людзейтаго часу. Вялікая і сьветлая будучынямагла быць у Беларусі. Кан-Фу-Цы праўдуказаў пра мудрасьць.

Цяперя даведаўся, што Валеры памёр у 73 гады.Ранавата, як на сучасны сьвет. У камандзеТрампа такія хлопцы яшчэ будуць рабіцьпалітыку Злучаных Штатаў. Але, відаць,кожнаму -- яго.

Добраеслова мне хацелася б сказаць пра гэтагачалавека і падзякваць. Дзякуй, дарагіВалеры, што ў цяжкі час ты не кідаўкаменьне ў наш бок, не зьневажаў нашнарод, як іншыя, але спрычыніўся душойі чынам з падтрымкай для вялікайБеларускай нашай культуры. Вечнаяпамяць.

11студзеня 2017 г. ЗянонПАЗЬНЯК