БЕЛАРУСЬ-ЛІТВА

(Заўвагіна маргінэсе)

Цяперсьнежань, 2016 год. Пайшла шчыльнаяпаклёпніцкая дэзінфармацыя з бокуМасквы пра Беларусь. Гэта зьвязана зтым, што Расея рыхтуецца да захопуБеларусі з выкарыстаньнем войска. У2017 годзе можа пачацца шквал расейскайпаклёпніцкай навалы. Думаю, што хуткабеларусы, якія слухаюць і гладзяцьмаскоўскае гёбэльс-тэлебачаньне,даведаюцца адтуль, што яны ўвогуле нялюдзі, штоіх прыдумалі белапалякі ды бальшавікіі што ўвогуле – іх няма. Падрыхтуймася.

Нашазаўвага пра назву краіны -- Беларусь.Тут ёсьць шмат чаго ўжо пераканаўчанапісана (у тым ліку і аўтарам гэтыхрадкоў). Некаторым, аднак, назва нашайкраіны пачала не падабацца. Пытаньне,зразумела, ніхто сур’ёзна не абмяркоўвае,бо назва “Беларусь” глыбока ўкарэненаяў рэальнасьць, існуе гістарычна, і сэнсупацьвярджаць відавочныя рэчы няма. Тымня менш бесаўшчына, трольна-агентурныпіск не спыняюцца. Задача нейкімпастаўлена і мэтадычна ў розных месцаху сродках масавай інфармацыі ўзьнікаененавіснае шыпеньне: “Беларусі няма”,“беларусы не існуюць”, “мы – Літва”,“мы – ліцьвіны”, “уся бяда ў назве”,“расейская царыца прыдумала беларусаў”(хаця ўжо ж вядома, што беларусаў прыдумалаў 1926 годзе ВКПБ), “трэба мяняць назвуБеларусі на Літву, каб нас ня блыталі зрускімі” і г. д. (маецца на ўвазе – змаскоўцамі).

Сур’ёзнайрэакцыі на гэтыя пэрманэнтныя сьпевыя не заўважыў. Прапаганду ўсур’ёз неўспрымаюць. Тым ня менш некаторымагентурным падкатам мусіць быць дадзенаацэнка, бо ўсё тут ня так проста. Ідземэтадычная зьнявага беларусаў ібеларускай нацыі.

Агентурнытролінг пазнаецца па прыкмеце нянавісьці.Тэзіс “Беларусь – гэта Літва” (гістарычнаяно сапраўды так) падаецца нібыта ўплане агульнай занепакоенасьці ізацікаўленасьці прыдуманай “праблемай”,але выяўляецца ў артыкуляцыі нянавісьціда назваў “Беларусь”, “беларускі”,да беларусаў увргуле. Сябры, патрыёты,разумныя людзі пісалі б інакш, іншымісловамі, іншым тонам. Гэта той выпадак,калі зь мяшка вылазіць шыла.

Ёсьцьяшчэ адна (псіхалагічная) інтэрпрэтацыягэтай мэдыйнай зьявы – дэструктыўнынарцысізм асобы. Цяпер такіх псіхалагічназбочаных тыпаў разьвялося шмат улібэралістычным кантэнце. Асобы здэструктыўнымі якасьцямі псіхікі, якправіла, запатрабаваныя спэцслужбаміў інфармацыйнай вайне дзеля развалуграмацтва.

Тролінгахайваньня назвы “Беларусь” падвыглядам вяртаньня да назвы “Літва”абсалютна бясплённы, бо спазьніўсягадоў на сто пяцьдзесят. Ніякага“забурэньня” мазгоў тут не атрымаецца.Не атрымаецца, бо за апошнія 150 гадоў нааснове Вялікага Княства Літоўскагастварылася новая беларуская нацыя. Зпрычыны розных гістарычных абставінаўяна яшчэ не валодае дастатковайнацыянальнай пасіянарнасьцю і выглядаесьведамасна пасіўнай, не скансалідаванай.Але цэльнае набыцьцё гэтых якасьцяў –пытаньне часу, бо працэс ідзе, і спрыяеяму рэальнасьць дзяржаўнай незалежнасьці.

Беларускаянацыя – моцная нацыя. За кароткі часяна стварыла вялікую беларускуюнацыянальную літаратуру. Беларускінацыянальны тэатр, які на працягу апошніх70-ці гадоў 20-га стагоддзя быў загнаныакупантамі ў беларускае гета, -- тым няменш стварыў шэдэўры нацыянальнай сцэныі драматургіі, выявіў галерэю вялікіхнацыянальных акцёраў сусьветнагаўзроўню. (Майма на ўвазе, што вялікаянацыянальная літаратура і нацыянальнытэатр ёсьць прыкметамі сьпелай нацыі.)

Беларускаянацыя, заявіла аб сваім незалежнымдзяржаўным існаваньні 25 Сакавіка 1918года. Яна панесла каласальныя стратыза часы маскоўска-бальшавісцкай акупацыіі камуністычнага генацыду, калі былавынішчана, выбіта, расстраляная, згноенаяў Гулагу практычна, уся беларускаякультурная і сацыяльная эліта. І тым няменш, нацыя, распалавіненая па жывомуўсходнімі і заходнімі акупантамі,выжыла, аднавіла эліту, стварыла шэдэўрымастацтва і літаратуры, і 25 Жніўня 1991года дасягнула дзяржаўнай незалежнасьці.

Цяжкічас, які мы перажываем вось ужо 22 гады,скончыцца беларускай перамогай. Крокза крокам у дрэнных, жахлівых,антынацыянальных умовах беларускаянацыя набывае патрэбныя па сваёйграмадзкай прыродзе нацыянальныяякасьці – патрыятызм, салідарнасьць,кансалідацыю. Будзе яшчэ і ВялікаеКняства Літоўскае, і моцная Беларусь.Будзе ў адным значэньні.

Цяпер-- пра этымалогію тэрміна “Беларусь”,які заблыталі. Тэрмін “ліцьвін”,(“ліцьвінскі”) – гэта палітонім наэтнічнай аснове (“ліцьвін як ня дзэкне,так умрэ”). Дзяржава называлася ВялікаеКняства Літоўскае (цяперашняя Беларусь),Рускае (цяперашняя Украіна) і Жамойцкае(цяперашняя Летува). Назоў “Беларусь”існаваў ад самага пачатку ВКЛ. Так часамтады называліся ўсходнія тэрыторыіВялікага Княства – Віцебшчына,Магілеўшчына, Смаленшчына, – аж паВязьму, Вялікія Лукі і Пскоў. Тутнасельніцтва гаварыла так, як і наВіленшчыне ды Гарадзеншчыне (у цяперашняйтэрміналогіі – па-беларуску). У ХІХ-м,першай палове ХХ-га стагоддзя гэтаябеларускасьць былога Вялікага КнястваЛітоўскага (канкрэтна – Літвы) былаэтна-лінгвістычнай рэальнасьцю,дасьледваная фалькларыстамі, этнографамі,археолагамі, лінгвістамі.

Назва“Беларусь” – гэта неафіцыйны назоўусходняй тэрыторыі ВКЛ. Практычна, дасамага ХІХ-га стагоддзя гэтае найменьненя мела этнічнага значэньня. На пачаткугэта быў тэрытарыяльны тэрмін, які стаўнабываць этнічны сэнс пасьля падзелаўРэчы Паспалітай. Этнічнаму асэнсаваньнюспрыяла палітыка Расеі, якая былазацікаўлена драбніць і падзяляцьзахопленыя тэрыторыі па этнічных,канфэсійных, тэрытарыяльных і іншых падзелах. Расея ўхапілася за назву“Беларусь”, бо імкнулася зрусіфікавацьЛітву і ўсе захопленыя славянскія землі.Гучэньне «русь» у назове абшару даваламагчымасьці для прапагандовых асіміляцыйных маніпуляцый.

Хаця(тут паўтару вядомае) «Расеяй» Масковіяпачала называцца толькі з 1721 года пазагаду цара Пётры І-га. З гэтага часуўводзіцца ў шырокае карыстаньне і тэрмін«рускі», які ў пэўным кантэксьце (алене ў дзяржаўным) існаваў і раней, аднакмаскоўскія цары мелі ардынскае паходжаньнеі рускімі сябе не называлі (цар Іван ІV,напрыклад,лічыў сябе «нямецкага роду»).

Адноснаназвы «Беларусь» Расея тут нічога непрыдумала. Усё існавала задоўга да«Расеі». “Беларуская мова” і перакладызь беларускай мовы адзначаны ў Масковііўжо ў ХVIIстагоддзі, тады, калі там спрэс беларускаямова называлася “ліцьвінскай”,“літоўскай”, “кнігі літоўскага друку”,“літоўскае пісьмо” і г. д. Царызмімкнуўся перш за ўсё даць назову«Беларусь» сваё імпэрскае акупацыйнаетлумачэньне. І як мы ўбачым далейгістарычна ў гэтым моцна прайграў.

Якразу гэты час (час пасьля падзелу РэчыПаспалітай) заходнюю, з большагакаталіцкую частку ВКЛ, у неафіцыйныхдачыненьнях насельніцтва, шляхта сталівыразна вылучаць як “Літва”. І зноў жаўдакладняю, тут быў у аснове тэрытарыяльнытэрмін, назва заходняй часткі акупаванагаВКЛ, у адрозьненьне ад усходняй часткі(Беларусь). Гэта факт, пацьверджаны ўлітаратуры і дакумантах (Адам Міцкевіч,Ян Чачот,Ян Баршчэўскі, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч,філаматы і інш.)

Убеларускай літаратуры ХІХ стагоддзяцяперашні чытач, адукаваны насавецка-маскоўскіх міфах, можа спаткацьдля сябе нават зусім не зразумелыя рэчы,калі Дунін-Марцінкевіч, напрыклад, якіпадарожнічаў зь Менску ў Барысаў (усваты езьдзіў), з захапленьнем пісаў,як ён, “жывучы сярод ліцьвінаў (гэтазначыць, у Менску – З.П.) палюбіўбеларусінаў” (гэта значыць барысаўскіхлюдзей). Па паняцьцях Марцінкевіча іягонага асяроддзя, Менск – гэта Літва,а Барысаў – Беларусь. Але існаваў адзінынарод, адна мова, адна гісторыя.

Цікава,што царскі ўрад і імпэрскія ідэолагічуйна ўлавілі новую нацыянальнуютэндэнцыю, падставу для якой самыстварылі. У 1840 годзе рашэньнем расейскагаСената было забаронена ўжываць назоў“Беларусь”. Гэты ж указ па духу сваімспрычыніўся і да забароны беларускаймовы. Але спыніць беларускае нацыянальнаеразьвіцьцё царызму ўжо неўдалося.

“Падводная”дынаміка фармаваньня новай беларускайнацыі ў ХІХ-м стагоддзі пад жорсткайрасейскай акупацыяй адбывалася даволінапружана, але няўхільна. Гэта сапраўдыбыў “падспудны”, “падводны” працэс,які прывёў да паўстаньня 1863 года, каліКаліноўскі сцьвердзіў унівэрсальнасьцьновага нацыянальнага назова “Беларусь”,а вялікі беларускі паэт ФранцішакБагушэвіч – удзельнік гэтага паўстаньня– прыпячатаў навечна геніяльныя словыновай нацыі: “Шануйце ж мову нашубеларускую, каб ня ўмёрлі”.

Тымчасам паслухайце як у новым нацыянальнымкантэксьце гучыць паўстанцкі парольКаліноўскага:

--Каго любіш?

--Люблю Беларусь.

--Так. Узаемна.

Далейбылі гоманаўцы, БСГ, “Наша Ніва”,Беларуская Народная Рэспубліка (БНР).

УХІХ стагоддзі ў навуковай сістэмеРасейскай імпэрыірасейскімі і (у тым ліку) беларускімівучонымі былі праведзены шматлікія навуковыядасьледваньні Беларусі і беларускаганарода ў галіне фальклёру, этнаграфіі,лінгвістыкі і мовазнаўства, археаграфіі,археалогіі, архітэктуры, промыслаў дыгеаграфіі. У выніку гэтых дасьледваньняўбылі надрукаваны дзясяткі кніг іфаліянтаў. У кнігах і дасьледваньняхбеларусы вымоўна “гучэлі”, называлісяяк народ, які жыве і размаўляе па-беларускуад Вільні да Чарнігава, ад Берасьця даСмаленска ды Вязьмы (у рэальнасьці тутбыла адлюстравана ўся Літва). Навукаўжо моцна заявіла пра Беларусь сваімідасьледваньнямі. Палітыкам засталосятолькі ўсё гэта скарыстаць.

Длялюдзей, якія не разумеюць працэсаўнацыятворчасьці, тут узьнікаюць пытаньніды “парадоксы”. Рухаючай актыўнайнацыятворнай сілай у стварэньні новайбеларускай нацыі і адраджэньні ВКЛ падназовам “Беларусь” была якраз неБеларусь, а Літва, гэта значыць заходняячастка былога ВКЛ. Асноўнымі змагараміза Беларусь, лідарамі, нацыянальнымібеларускімі дзеячамі былі найпершпрадстаўнікі заходняй ліцьвінскайінтэлігенцыі і шляхты.

Учым прычына такой зьявы? Перш за ўсё,гэта сьведчаньне таго, што рух быў нелакальны, ня месьніцкі, не тэрытарыяльныі не шляхецка-кансэрватыўны, а нацыятворны,які абапіраўся на ўвець народ і кіраваўсянацыянальнай ідэяй – ідэяй стварэньнянезалежнай нацыянальнай дзяржавыБеларусь у межах былога Вялікага КнястваЛітоўскага (ужо этнічна акрэсьленыхтагачаснай навукай як межы Беларусі).

Чамутак сталася, што нацыянальна актыўнайі антырасейскай выявілася умоўная«Літва», захад былога ВКЛ, а не ўсход?Гэта зьвязана з тым, што пераважнаекаталіцкае насельніцтва Захадузнаходзілася ў натуральнай апазыцыіда Расейскай імпэрыі. Расея самавыштурхоўвала каталікоў у апазыцыю дасябе. Беларускі нацыянальна-вызвольнырух тут знаходзіў натуральныя ўмовы ібольш скансалідаванае асяроддзе дляпадтрымкі і разьвіцьця.

Ваўсходняй Беларусі, якая пасьля ліквідацыіВуніі ў 1839 гг. стала ўжопераважнаправаслаўнай, апазыцыйнасьць да царызмубыла слабейшай, аўплыў рускай праваслаўнай царквы іафіцыёзу быў мацнейшы. Таму інацыянальна-вызвольны рух тут быў меншактыўны. Канфэсійная раскладка іпалітыка, якая за ёй стаяла, мелізначэньне.

Інарэшце, чаму нацыянальныя дзеячыўмоўнай «Літвы», разумеючы гісторыю,ня выступілі пад аб’яднаўчым тэрмінам“Літва”, але пад назвай “Беларусь”?Адказ на паверхні: таму што аб’яднаўчымтэрмінам у гэтай сытуацыі магла быцьтолькі Беларусь. Гэта ўжо была навуковаяі палітычная рэальнасьць. Нашыянацыянальныя дзеячы таго часу – гэтабылі мудрыя людзі, якія грунтавалісяна аб’яднаўчай нацыянальнай ідэі, умелістратэгічна думаць і глядзець наперад,абапіраліся на навуку і на рэчаіснасьць.

Сытуацыябыла такой, што калі б яны кансэрватыўнаці рамантычна выступілі пад назовам“Літва”, то ўсходнюю Беларусь мы магліб страціць назаўсёды. Царская Расеяскарыстала б канфэсійны падзел ітэрміналёгію ў сваіх інтарэсах з усёймагутнасьцю імпэрскай прапаганды,бюракратычнага апарату і царквы. Восьтады зьявілася б у Расеі рэальная БелаяРусь, якую б яшчэ і натравілі супраць“католическойлитовской ереси”ды “сэпаратызму”. Бальшавікі давяршыліб гэты падзел ужо ў сьведамасьці. Асьведамасны падзел, як вядома, нашматгоршы і разбуральны, чым падзелтэрытарыяльны. Стаўка на назву “Літва”была б у тых умовах ужо сэпаратысцкайі тупіковай. У лепшым выпадку –маргінальнай.

Нацыянальныядзеячы-адраджэнцы абазначылі і ўключыліў нацыянальны рух усю літоўскую тэрыторыюВялікага Княства Літоўскага (умоўнуюЛітву і Беларусь) пад агульнай назвайБеларусь. У выніку расейская прапагандане змагла фармальна ўклініцца дыпадзяліць адзіную ідэю (хоць увесь часімкнулася). Расея ў такіх абставінахвымушана была агулам непрызнаваць ізмагацца зь беларускімнацыянальным рухам. Расейцам у ідэёвымплане фармальна нічога не дасталося.Як кажуцьрасейцы– «за что боролись,на то инапоролись».

Увогуле,гледзячы ўстыч на нашае нацыянальна-вызвольнаезмаганьне за Беларусь-Літву, пачынаючыад Марцінкевіча, Каліноўскага, Багушэвіча,Луцкевічаў, Ластоўскага, дзіву даешся,якая пакутлівая, якая ахвярная і якаягеніяльная гэта была палітыка. Калі буявіць, што беларускія адраджэнцыпаддаліся тады схаластычнай спакусеза назву “Літва”, то ў лепшым (вельмімалаверагодным) выпадку гэта была бкраінка з Гарадзенскай ды Берасьцейскайвобласьцяў, і ня факт, што Сталін захаваўбы ёй Вільню. Што было б зь Меншчынай,Полаччынай, Магілёўшчынай, Гомельшчынай,Віцебшчынай? А было б тое самае, штосталася цяпер за ХХ-е стагоддзе зПскоўшчынай ды Смаленшчынай, зь Веліжам,Бранскам ды Вялікімі Лукамі.

Зачасы БНР адзначана высокая беларускаясьведамасьць беларускага насельніцтвана Смаленшчыне ды ваколіцах. Яшчэ зацаром(згодна крыніц аб перапісе насельніцтва)тут беларусамі сябе лічылі 85 адсоткаўжыхароў (ігэта ў тых акупацыйных умовах). Невыпадковаі БССР была ўтворана бальшавікамі састаліцай у Смаленску. Але як адрадзіцьбеларускую культуру на тэрыторыях, якіядаўно нам не належаць (там, дзе цяперрасейская прапаганда і «русскиймир»)?!

Палітыкаадраджэнцаў была правільнай, але, вядомаж, і рызыкоўнай. Яна пэўным чынам паспрыялафэнамэну “тутэйшасьці”, бо людзям назахадзе ва ўмоўнай Літве была яшчэнепрывычнай назва “Беларусь” ва ўмовахчужой акупацыйнай улады і антыбеларускайпалітыкі. У канцовым выпадку ўсё вырашалаадзіная беларуская мова, якая гучэлаад Беластока і амаль да Вязьмы.

Беларускаянацыя адбылася ў пачатку ХХ стагоддзя.Вяршыняй гэтага працэсу было стварэньнеБеларускай Народнай Рэспублікі, прытымдакладна ў дзяржаўна-этнічных межахгістарычнай Літвы.

Ёсьцьяшчэ адзін пабочны аспэкт гэтаганяроўнага беларуска-расейскага змаганьня,які ўвесь час надакучліва раздражняебеларусаў. У выніку зьбегу асаблівыхабставінаў, што ўвыніку барацьбыўтварыліся на беларуска-расейскім«фронце», найбольш выйграла Жамойць –маленькая тэрыторыя, населеная малавядомымнародам, які ня меў нават сваёйпісьмовасьці. За часы нацыянальнагаабуджэньня жэмайты падабралі сабе назву «Літва», (якая з прычыны няпростагастановішча ў змаганьні з Расеяй валялясяў баку) і пабудавалі сабе на гэтым нятолькі фантастычную нацыянальнуюгісторыю ды дзяржаўную ідэалогію, алеі сфармавалі нацыю. Прытым даволі стойкуюжыцьцездольную і салідарную.

Гэтафэнамэнальна, але далёка ня рэдкасьцьу гісторыі. Расейская імпэрыя, напрыклад,цалкам сьведама пабудавана на сфальшаванайгістарычнай міфалогіі і існуе зь ёй ужосотні гадоў. Пытаньне ў іншым. Фантастычнаяміфалогія гісторыі, на якой трымаеццаЛетува, ёсьць перакручаная рэальнаягісторыя Беларусі (гістарычнай Літвы).З адраджэньнем вольнай Беларусі істанаўленьнем моцнай дэмакратычнайдзяржавы, міфалогія нашых суседзяўразьвеецца, сама сабой, як туман, у вынікувольнага разьвіцьця беларускайгістарычнай навукі (якая цяпер рэпрэсавана)і рэалізацыі яе ў палітыцы.

Выкарыстаньнебеларускай гісторыі Летувой – гэта небеларуская праблема, а праблема Летувы.Там міфалогія гісторыі ўжо сыграла сваюнацыятворную ролю, пара будзе спусьціццана рэальную зямлю і заняцца рэальныміэтнічнымі і культурнымі карэньнямісваёй жэмайцкай мінуласьці. Чым ранейтам гэта зразумеюць, тым лепш будзе дляЛетувы.

Узаключэньне павінен сказаць, што ў тыхневерагодна жорсткіх умовах вынішчэньня,непрызнаньня і забароны Беларусі прыцарскай Расеі, тое, што зрабілі беларускіяадраджэнцы па выратаваньні“ліцьвінска-беларускай” нацыі, ёсьцьгеапалітычны подзьвіг, за які пакладзенатысячы ахвяр і жыцьцяў людзей. Трэбаразумець, што і беларусы, і ўкраінцызнаходзіліся ў найгоршых умовах уцарскай імпэрыі. Яны ня мелі абсалютнаніякіх нацыянальных правоў. Усё беларускаеі ўкраінскае было забаронена, бо пазаконах царскай Расеі беларусаў іўкраінцаў падступнанелічылі асобнымі народамі, але толькі“ветвью русского племени”. Тым часамнацыі, якія мелі статус “инородцев”,пэўнымі нацыянальнымі правамі карысталіся.І грузіны, і армяне, азэры, татары і іншыямелі свае рэлігійныя і сьвецкія школы,абмежаваны нацыянальны друк, тэатр іінш. Нават якуты ўжо у 1905 годзе мелі сваюпаўпрафэсійную тэатральную трупу.Беларусаў у гэты час за спробы наладзіцьспэктаклі хапалі і саджалі ў астрог.

Барацьбаза Беларусь-ВКЛ ня скончана. Янапэрманэнтная. Яна будзе працягваццаўвесь час, пакуль будзе існавацьмаскоўская імпэрыя і яе палітыка Арды.Наша становішча можна дакладна параўнацьса становішчам дзяржавы Ізраіль уарабскім сьвеце. І дакладна гэтак, якІзраіль, мы мусім дзейнічаць, каб быцьі адстойвацьсваё існаваньне,а ўканцовымварыянце –перамагаць. Дзяржаўнымі прыярытэтамімусяць быць – Беларуская мова,высокатэхналягічная эканоміка, рынкаваянацыянальна абумоўленая вытворчасьць,адукацыя, моцная сучасная армія ітэрытарыяльная абарона.

Барацьбапрацягваецца. Беларусы маюць дзяржаву,але ня маюць нацыянальнай улады. Тым няменш беларуская нацыя ёсьць і рухаеццанаперад.

Сьмешнымівыглядаюць патугі розных неадукаваныхблытанікаўіспробы нешта тут наблытацьды падважыць назоў дзяржавы. І справаня ў тым, што ня хопіць ім розуму. Справаў тым, што, як кажуць валійцы, -- мы ўжоза вуглом. Нельга павярнуць назад тое,што рэальна існуе, і тое, за што заплочанамільёнамі народных жыцьцяў. Беларускаядзяржаўнасьць і незалежнасьць дасягаласянайвялікшай народнай крывёй ісуправаджалася генацыдам, вынішчэньнемэліт. Такое не перакуліш. Такое незабываецца.

Якаяпэрспэктыва? Цяпер жа такі цяжкі івынішчальны для нацыі час. Будуць ахвярыі страты, нельга таго адмаўляць. АлеБеларусь пераможа. І вось тады вольная,сьветлая і магутная Беларуская дзяржава,грунтуючыся на праве і справядлівасьці,падсумуе працэс адраджэньня ВялікагаКняства Літоўскага і мадэрновайбеларускай нацыі.

Генеалогіягнасеалогія і гісторыя Беларускайдзяржавы будуць адлюстраваны ў Канстытуцыікраіны. І кожны школьнік, кожны беларусбудзе тое ведаць, як гімн “Мы выйдземшчыльнымі радамі”. І гэтая гісторыябеларуска-ліцьвінскай нацыі і барацьбыстане адлюстравана ў шырокім назовеБеларускай дзяржавы, дзе будуць словыпра Вялікае Княства Літоўскае. Я прагэта неаднойчы пісаў, але не казаў пратэхналёгію дзеяньня, бо яна вымагаедыпляматыі, і палітыкі ведаюць, як тоерабіць.

Трэбаразумець, што мы знаходзімся ў такімгеаграфічным і палітычным зьбегуабставінаў, што стратэгія нашай нацыівымагае цярпеньня, доўгага часу ірашучасьці ў паваротных момантах. Мы,беларусы, павінны навучыцца думацьдалёка наперад і дзейнічаць згоднапэрспэктывы. Неўрастэнікі ў нашай справетут непатрэбныя.

Вермаў Беларусь! Верма ў перамогу! Верма ўнашую будучыню!


27сьнежня 2016 г. ЗянонПАЗЬНЯК