ВІТАЛЬ ПОРТНІКАЎ: ЗАКЛАДНІКІ ШАЛЕНСТВА

Ужопасьля забойства расейскага амбасадараў Турцыі даводзілася зазначаць, штогэта – толькі першы тэрарыстычны актпасьля зьнішчэньня Алепа, пачатак зусімновай эпохі ў супрацьстаяньні Расеі імусульманскага сьвету. Падобна, гэтазразумеў і сам Уладзімір Пуцін, якідэманстрацыйна перанес важнуюпрапагандысцкую рытуальную дзею – сваюпрэс-канфэрэнцыю.

Хаця,зразумела, мог бы перанесьці на наступныдзень разьвітаньне з забітым дыпламатам.Не прамінула і дня пасьля прэс-канфэрэнцыіПуціна – а Расея зноў апусьцілася ўжалобу. Цяпер ужо з-за гібелі ваеннагасамалёта з артыстамі ансамбля імяАляксандрава пуцінскімі тролямі-журналістаміі высокапастаўленымі чыноўнікаміМіністэрства абароны Расеі.

Зразумела,да сканчэньня рассьледваньня катастрофыбудуць высоўвацца розныя вэрсіі гібелілайнэра. У тым ліку і тэхнічная, зьвязанаяз узростам самалёта і асаблівасьцяміўзлёту з аэрапорта Сочаў.

Балазе,тэхнічная вэрсія таксама будзе сьведчыцьзусім не на карысьць дзяржавы. Старысамалёт, на якім накіроўваюць артыстаўі журналістаў для выступа на ваеннайбазе – гэта прысуд дзяржаве, увесь сэнсіснаваньня якой засяроджаны напрапагандзе.

Аднакграмадзкая думка – якімі б ні быліпрычыны гібелі самалёта – будзепераканана ў тэрарыстычным акце. Самалётлітаральна разьляцеўся ў паветры. Ягопілатаваў вопытны экіпаж, ардэнаносцы.

Паступені вопытнасьці гэтых ваенныхпілотаў з самалёта нават нельга параўнацьз пілотамі самалётаў цывільнай авіяцыі.Самалёт ляцеў у Сірыю. Гэта тое, штолюдзі памятаюць. Гэта прычыны таго, штояны не павераць ніякой іншай высноверассьледваньня, акрамя высновы абтэрарыстычным акце.

Алеёсьць і яшчэ адна прычына, аб якой зноўдаводзіцца нагадваць. Гэта – не апошняякатастрофа. Гэта – толькі адна з першыхкатастроф, якія зьвязаны са злодзейскімзьнішчэньнем Алепа. Далей будзе болейі горш.

Ціразумелі ў Крамлі наступствы дзеяньняўРасеі ў Сірыі? Улічваючы тое, што Расеяйкіруюць кадравыя афіцэры спэцыяльныхслужб, яны не маглі не пралічвацьсытуацыю. Але прыйшлі да несапраўдныхвысноваў па некалькіх прычынах.

Першаязь іх – гэта пераацэнка эфэктыўнасьцірасейскіх спэцслужб. Расейскія спэцслужбыдаўно ўжо ператварыліся ў нейкі сімбіёз“ордэна мечаносцаў” і бандыцкагапрадпрыемства. Менавіта таму ім ня надтаскладана змагацца зь іншадумствам уРасеі.

Янымогуць быць эфэктыўнымі ў карумпаваныхкраінах на постсавецкай прасторы, у тымліку і ва Украіне. Але яны практычна няздольныя да рэальнай апэратыўнай працы– той, якой штодзённа займаюцца спэцслужбыЗША, Ізраіля або Вялікабрытаніі длязапабяганьня тэрарыстычнай пагрозы.Пуцін гэтага не разумее.

ЗьнішчэньнеАлепа – гэта перакрочваньне “чырвонайлініі”, калі нянавісьць становіццаірацыянальнай і яе носьбіты перастаюцьзадумвацца аб наступствах сваіх дзеяньняўдля сябе, сваіх сваякоў і нават для сваіхнародаў. Такі эфэкт у паменшаным выглядзеўжо быў пасьля варварскіх бамбардовакГрознага і “зачысткі” Чачэніі.

Алеён тычыўся – улічваючы сьвецкі характарканфрантацыі – менавіта чачэнцаў якэтнасу. Мусульманскі сьвет у цэлым,іншыя мусульманскія народы Расеіаказаліся да гэтага канфлікту абыякавыя.Менавіта таму расейскім спэцслужбампасьля некалькіх страшных трагедый –Дуброўка, Беслан, падрывы самалётаў –удалося лакалізаваць пагрозу.

Зараз– зусім іншая сытуацыя. Пры гэтым вартанагадаць, што Расея – шматканфэсійнаядзяржава. Пры гэтым вялізная часткамаладых мусульман ў гэтай краінезнаходзіцца на самым сапраўднымсацыяльным дне, што аблягчае задачы длярозных радыкальных арганізацый. Праасабістую ініцыятыву я ўжо не згадваю,яе не пралічыць ніводная спэцслужба.

Усёгэта азначае, што 2017 год можа аказаццадля Расеі пачаткам тэрарыстычнайнестабільнасьці. Страшным можа аказаццаабуджэньне кожнага дня. Наступствы –непрадказальнымі. І ня толькі для Расеі– для яе суседзяў таксама.

Менавітатаму я не разумею людзей, якія з цяжкасьцюхаваюць – або не хаваюць – свайгозахапленьня. Гібель самалёта, гібельлюдзей – заўсёды трагедыя. Вартанагадаць, колькі радасных віскаў былоў самой Расеі з нагоды гібелі самалётаз украінскімі вайскоўцамі. Варта нагадацьпра марадзёраў, якія зьбіралі рэчы намесцы гібелі малайзійскага “Боінга”.

Нельгапрыпадабняцца дзікунам.

Алесправа ня толькі ў гэтым. Справа ў тым,што сярод загіблых або пацярпелых можаапынуцца любы з нас. Любы з нас можаапынуцца ў групе асобаў, якую тэрарыстпалічыць за “рускіх” у натоўпе накурорце або ў аэрапорце. Любы можа стаццаахвярай тэхнагеннай катастрофы ў выпадкудывэрсіі на адной з расейскіх атамныхэлектрастанцый ў эўрапейскай частцыгэтай краіны.

КаліПуцін не разумее рызыкаў – то хаця б мыз вамі павінны іх разумець. Расейскіяспэцслужбы зусім неэфэктыўныя. Расейскаяўлада ня здольная абараніць грамадзянад тэрора і дывэрсій. Расейскае грамадзтваня мае патэнцыяла для зьмены ўлады ірадыкальных перамен у палітычным курсекраіны.

Гэтаазначае, што ня толькі расейцы, але і мыз вамі, уся Эўропа – закладнікі пуцінскагашаленства.

ВітальПортнікаў

Перакладз расейскай.

Крыніца:espreso.tv