ПАГРОЗА ВАЙНЫ

Вывучаючыматэрыялы аб белароуска-польскіхпаўстаньнях супраць Масквы, я зьвярнуўувагу на адну акалічнасьць, якаяпаўтаралася ўвесь час. Пасьля пачаткупаўстаньня ці то ў Вільні, ці то ў Варшаве,першымі, каго адразу вешалі і забівалі,-- гэта былі здраднікі, вырабленыя халуіна службе акупацыйнага рэжыму. Умаладосьці, "гартаючы гісторыю",мне такая тактыка здавалася неразумнай."Галоўнае -- ліквідаваць акупантаў",-- думаў я. Цяпер я прыходжу да высновы,што праўда была ў паўстанцаў, яны ведалі,што рабілі: здрада прыносіць вельмівялікую шкоду для нацыі.

Усё,што цяпер адбываецца і прадвяшчаефатальныя падзеі, ёсьць вынікам апошніхспатканьняў і перамоваў начальнікарэжыму з Пуціным і з высокімі візіцёраміад ураду і сэйму Рэспублікі Польшчы.Мадэль паводзінаў вусатага правіцелявядома нам даўно. Яна не мяняецца. Дзелясваёй скуры і ўлады над людзьмі ён, каліяго прыцісьне, здасьць усё і кожнагабеларуса да апошняга чалавека.

Заразпраяўляецца маштабны план гібрыднайакупацыі Беларусі з боку Масквы:

--падрыхтоўка ўводу войска ў Беларусьпад выглядам сумесных вайсковыхвучэньняў. Запланавана задзейнічацьцэлую армію (больш 30-ці тысячаў жаўнераў)з тэхнікай і рыштункам. Армію намерваюццаперакінуць па чыгунцы праз адчыненуюмяжу ў Беларусь, скарыстаўшы дзелягэтага больш за чатыры тысячы чыгуначныхвагонаў;

--адначасна ў Расейскай Думе разглядаеццазакон, які дазваляе расейскім вайскоўцамі вайскоўцам запасу ўдзельнічаць уваенных (нібы та "антытэрарыстычных")дзеяньнях за мяжой у іншых краінах. Гэтазначыць адбываецца легалізацыя наёмніцтваяк вынік дзяржаўнай палітыкі;

--у гэты ж час начальнік антыбеларускагарэжыму рыхтуе ўказ, згодна якога войска(спэцназ) і спэцслужбы (ФСБ) Расеі могуцьажыцьцяўляць нібыта "антытэрарыстычныяапэрацыі" у Беларусі і вольна дзейнічацьпа сваіх планах на беларускай тэрыторыі.(Адзначу, што гэтыя дзеяньніправіцеля антызаконныяі ў маральна-палітычным сэнсе зьяўляюццаздрадай Беларусі.)

Адразуж выступіў дыспетчар маскоўскай разьведкіў Беларусі расейскі амбасадар Суркоўі пахваліў Лукашэнку, выказаў спадзяваньне,што з пастаўкамі расейскай нафты ўсёналадзіцца.

Пасваім палітычным значэньні такія намеры(увод чужых войскаў і спэцслужбаў)зьяўляюцца поўным зьлепкам з тэхналёгііакупацыі прыбалтыйскіх краінаў у1939-40-х гадах. Па падобнай мэтодзе і звыкарыстаньнем спэслужбаў і спэцназумаскоўцы захоплівалі Крым ва Ўкраінеў 2014 годзе.

Гэтыхдзеяньняў -- увядзеньне ў краіну чужогавойска і разьведкі (якія,праўда, яшчэ фармальна не замацаваныя),дастаткова, каб аб'явіць Лукашэнку па-зазаконам з усімі высновамі, якія з таговынікаюць;

--наступныя дзеяньні рэжыму у гэтымрэчышчы -- зьмена кадраў і новыя кадравыяпрызначэньні ва ўрадзе пад ціскамМасквы;

--прызначэньне на ключавую пасаду міністрамадукацыі камуніста-расейца і агентурнуюасобу з антыбеларускімі поглядамі.Функцыя гэтай асобы на пасадзе міністраадукацыі зразумелая: поўнае вынішчэньнерэшткаў беларускай адукацыі і акупацыйнаярусіфікацыя.

Нагадаю:з усіх вынішчальных дзеяньняў расейскайпалітыкі генэральным, галоўным, першаснымі найважнейшым для Масквы пытаньнемёсьць зьнішчэньне беларускай мовы іперасьлед яе сьвядомых носьбітаў.Кадравае прызначэньне русіфікатара наміністра адукацыі было запатрабаванаеад Лукашэнкі ў Маскве. Ён яго выканаў.

Бачачыактыўнасьць Крамля, у Менск зачасьцілівысокапастаўленыя асобы цяперашнягапольскага ўраду. Нечакана яны прызналінелегітымны квазіпарлямант Лукашэнкі("палатку"), напляваўшы на ўсёбеларускае змаганьне за законнасьць ідэмакратыю. (АБСЭ тым часам не прызналасёлетніх выбараў у "палату" зазаконныя і сапраўдныя: "не было яўкі-- не было выбараў"). Польскія візіцёрымелі, аднак, свае інтарэсы, якія быліпачутыя рэжымам.

Галоўнаепытаньне для антыбеларускага рэжымуна польскім накірунку (для Масквы іЛукашэнкі) -- спыніць дзейнасьць Белсатуальбо ў інтарэсах "рускага сьвету"перавесьці яго вяшчаньне на расейскуюмову. Гэта ў каторы раз было выказанапольскім візіцёрам і выглядае (Ізноўжа, як ня дзіўна) знашло там разуменьне.

Расейскаяакупацыя Беларусі на парозе. Яна паўзепавольным ходам. Складваецца ўражаньне,што ў Эўразьвязе ўжо пачалі думаць абчарговым падзеле Вялікага КнястваЛітоўскага.

Будучыня,як заўсёды, залежыць ад нас, беларусаў.Але беларускі нацыянальны палітычныклас за 22 гады ўнутранай акупацыі моцнаразбураны і загнаны ў падзем'е. Гэтаўскладняе змаганьне. Тым ня менш іншайальтэрнатывы, як змагацца супрацьмаскоўскай агрэсіі, -- няма. І прыступаць,рыхтавацца да барацьбы трэба цяпер,тэрмінова і неадкладна.

Хтобудзе змагацца за Беларусь? Хто будзеяе абараняць? Перш за ўсё -- патрыёты,людзі, якім дарагая Бацькаўшчына ісвабода. Такія людзі ёсьць. Іх шмат.

Галоўнаязадача:

--сабраць сродкі супраціўленьня і абароны;прыняць рашэньне аб барацьбе;

--пачынацьдзейнічаць індывідуальна і двойкаміасобаў. Потым гэта прывядзе да арганізацыіруху;

--падрыхтавацца да валанцёрскай дзейнасьціў Беларусі і за мяжой на эміграцыі;

--любымі спосабамі наладзіць любоебеларускае апавяшчэньне аб падзеях уБеларусі і ў сьвеце;

--любымі спосабамі блакаваць расейскуюпрапаганду і дэзінфармацыю, яе сродкітрансляцыі і пераказу;

--не дапусьціць перакідкі варожых войскаўу Беларусь па чыгунцы. Любымі спосабамізаблакаваць чыгунку і магчымасьцьварожага руху па беларускай чыгунцы;

--асьцерагацца любых кантактаў зпсэўдаапазыцыяй рэжыму (статкевічамі,мілінкевічамі, лябедзькамі і г. д.). Інакш-- тупік і правал усяго;

--зразумець, што гібрыдная агрэсія з бокуРасеі ўжо ідзе. Яе актыўная фаза --пытаньне часу. Для беларусаў важнападрыхтавацца і прыняць контрамеры, нестраціць час. Пераможа Беларусь. СлаваАйчыне!

18сьнежня 2016 г. Зянон ПАЗЬНЯК