“ШТО ЧАКАЕ УКРАІНУ, КАЛІ ЯНА ПЕРАСТАНЕ СУПРАЦІЎЛЯЦЦА”

Разьня ў Алепа– гэта тое, што чакае нас, калі Українаперастане супраціўляцца. Сюды прыйдуцьлюдзі з расейскай глыбінкі. Там нямадарог, працы, адукацыі. Няма нічога.Толькі п’янь, туга і "безнадзёга".Гэта будуць нават не нямецкія афіцэры,якія маглі забіць, а маглі і цукеркамінакарміць. Ад гэтых цукерак не дачакаешся– у іх ёсьць толькі злосьць і жаданьнепаставіць “на месца” зарваўшыхся“хахлоў”.

Асобнае прывітаньнез Алепа патэнцыйным калабарантам, якім“усяроўна, якая ўлада, абы людзям былодобра”. Абсалютна відавочна, штоцывільныя, зьвязаныя з паўстанцамі,пакінулі Алепа ў першую чаргу. Яныцудоўна разумелі, што іх выражуць, каліпачнуцца зачысткі. Не пакарысталісягуманітарнымі калідорамі і засталісяў горадзе збольшага лаяльныя Асаду інэўтральныя сірыйцы, якія разьлічвалі,што да іх ня будзе пытаньняў. А пытаньнізнайшліся. Бо, калі ў горад уваходзіцьчужая салдатня, ёй няважна каго рэзаць,рабаваць і гвалціць. Няма чужых – будуцьрэзаць сваіх. Што, дарма бралі горад?

Не жывіце ілюзій.У акупацыі пытаньні могуць узьнікнуцьда кожнага. Нават калі ў цябе татуіроўкаПуціна на грудзях. Знойдуцца вашынедабразычліўцы, што прабіліся да ўлады.Знойдуцца суседзі, якія захочуць жыцьу вашай кватэры. Знойдуцца жаўнеры, якімспадабаецца ваша жонка. Так бывае налюбой вайне.

Калі мы ня хочам,каб нашы дзеці, як у Алепа, пасьцілі ўсетках відэа сваіх апошніх хвілін, трэбазмагацца.

Сяргей Марчанка,Кіеў

Пераклад зрасейскай.

Крыніца:http://facebook-ua.info/2016/12/14/sergej-marchenko-reznya-v-aleppo-to-chto-zhdet-ukrainu-esli-ona-perestanet-soprotivlyatsya/#comment-77