УСЕ НА АБАРОНУ БЕЛАРУСІ!

(Выступна сьнежаньскім 2016 г. Сойме КХП-БНФ іБНФ “Адраджэньне”)

Цяпермы назіраем, як востра горшае жыцьцёбеларусаў у сувязі з агульным адставаньнемэканомікі і рэпрэсіўнымі паводзінамірэжыму ў галіне працоўных дачыненьняўі рэжымнага заканадаўства. Савецкаяіндустрыяльная эканоміка, вытворчасьць,якія штучна захаваныя ў Беларусі, іадміністрацыйна-каманднае кіраваньненя маюць ніякіх пэрспэктываў. Гэтазразумела было адразу. Але паколькідэградацыя такой сістэмы ідзе зпаскарэньнем, то напачатку тое не такмоцна было заўважна, як цяпер.

Рэзкаезгаршэньне ўжо адчуваюць, практычна,усе людзі, і яно ўсяляе трывогу ў сэрцы.Тым больш, што практычна, ніхто ня бачыцьсацыяльнай пэрспэктывы і палітычнайальтэрнатывы, якой, фактычна, не існуе(хаця рэальна яна ёсьць).

Усёгэта выклікае ўпадніцкія настроі ўасобных людзей і спрыяе варожайпрапагандзе, якая ўсяляк зьневажае іпрыніжае беларускі народ.

Становішчавыкарыстоўвае Масква. Практычна, поўнымходам ідзе падрыхтоўка гібрыднайакупацыі Беларусі. Вось якраз гэта (улюдзей, якія здольныя тое разумець)выклікае найбольшую трывогу.

Карыстаючысянацыянальным здрадніцтвам Лукашэнкі(а гэтая здрада была ўмовай яго падтрымкіКрамлём), Масква стварыла ў Беларусішырокую сетку сваёй агентуры іпарамілітарных антыбеларускіхарганізацыяў, фінансуемых з Расеі.

Важнымаспэктам у антыбеларускай дзейнасьцімаскоўскай агентуры і рэжымнай бюракратыізьяўляецца кантроль над беларускаймоладдзю і затлумленьне сьвядомасьціпадлеткаў ідэалогіяй так званага“рускага сьвету” і рускага праваслаўя.Галоўную ролю тут адыгрываюць рускіяпапы – першасная апора Лубянкі нанерасейскіх тэрыторыях. Яны (пры спрыяньнірэжымных чыноўнікаў) праніклі ў беларускіяшколы і сеюць там ядавітае зерненянавісьці да беларушчыны.

Тутпаўтару агульнавядомае. Рускаяправаслаўная царква ў 30-х гадах былачасткова зьнішчана бальшавікамі, ачасткова (з таго, што ацалела) ператворанаў праваслаўны аддзел НКВД. У 1943 годзеправаслаўны аддзел быў структураваныСталінам у Маскоўскі патрыярхат, дзелітаральна кожны епіскап (100%) быўсупрацоўнікам НКВД (інакш ён ня мог быцьепіскапам). Але вяршыня гэбісцкайдзейнасьці ў РПЦ дасягнута пры Пуціне,калі КГБ пераняў цалкавітую ўладу ўРасеі.

Нагадваюпра такое становішча дзеля таго, каб незабываць, што ў справе разьвязваньнявайны і падрыхтоўкі тэрарызму ў БеларусіРПЦ і рускія папы зьяўляюцца непасрэднайзлачыннай сілай фашыствуючага “русскогомира”. Прытым яны ўжо нават не хаваюцьсваіх намераў, носяць зброю, наколваюцьна целе свастыку, а прысланы з Расеі напасаду мітрапаліта-экзарха епіскапзаявіў аб праве маскоўцаў пачаць ядзернуювайну і “адчыніць чарнобыльскі кранік”у Беларусі. Такія заявы – грубаепарушэньне Канстытуцыі.

Насёньняшні дзень арганізацыя пад шыльдайРПЦ у Беларусі выглядае антыбеларускайзлачыннай групоўкай і пры дэмакратычныхпераменах павінна быць расфармавана ізабаронена. Асобы, непасрэдна зьвязаныяз падрыхтоўкай агрэсіі, пойдуць падсуд. Дэмакратычная Беларусь ня будзецярпець дывэрсантаў у сутанах. Законыбудуць выконвацца. Гэта аснова ўсялякагадэмакратычнага парадку.

Уапошні час, у плане падрыхтоўкі апэрыцыісупраць Беларусі, расейская службадэзінфармацыі распачала пробныя атакіў сваіх СМІ. Па камандзе пачалі крычацьаб нібыта беларускім нацыяналізме,“нацыянал-фашызме” ды падрыхтоўцыбеларускага майдана. Пачалі засылацьу Менск афіцыёзных правакатараў з мэтайправерыць рэакцыю антыбеларускіх сіл(поўны правал, дарэчы).

Адначаснааб’яўлена аб падрыхтоўцы нібыта сумесныхваенных вучэньняў у Беларусі ўстудзені-лютым 2017 года і што для перакідкірасейскага войска ў Беларусь імспатрэбіцца 4 тысячы 168 чыгуначныхвагонаў. Гэта значыць, што маскоўцыплануюць бесперашкодна прывезьці ўБеларусь цэлую армію – больш за 32 тысячыжаўнераў з тэхнікай і рыштункам. Планнахабны і агрэсіўны ў тым сэнсе, штоаказваецца, лукашысцкі рэжым аб гэтымнават не праінфармаваны. Маскоўцызьбіраюцца перакінуць у Беларусь арміюў некалькі дывізіяў і нават ня лічацьпатрэбным уведаміць пра тое свайгосатрапа (свайго “сукінага сына”, паіхняй тэрміналогіі). Па законах, прынятыху цывілізаваным сьвеце, чужыя войскіня могуць ступаць (ці нават праехацьтранзытам) па тэрыторыі сувэрэннайдзяржавы. Фармальна яно робіцца магчымыму Беларусі, таму што здраднік нацыі,парушаючы Канстытуцыю, ліквідаваў мяжуз Расеяй і заключыў шэраг незаконныхпагадненьняў з агрэсарам, які заразгэтым карыстаецца.

ПалітыкаМасквы тут грубая, цынічная і простая,як кол: пад выглядам “вучэньняў” увесьціў Беларусь свае дывізіі і без адзінагастрэлу акупаваць краіну. Наступнымбудзе ўльтыматум здрадніку прадаставіцьтэрыторыю для ўдару па Украіне і прыняцьу гэтым “саюзьніцкі” ўдзел.

Ёсьцьтры варыянты паводзінаў для сатрапа.Першы – пагадзіцца з ультыматумамагрэсара. Гэта будзе азначаць вайну заінтарэсы расейскага акупанта супрацьбрацкага і сяброўскага нам украінскаганарода. Подласьць здрадніка ляжаадказнасьцю на ўсю нацыю. У выніку будзеліквідавана дзяржаўная незалежнасьцьБеларусі. Расейскія войскі адсюль ужоня выйдуць.

Другіварыянт – не пагадзіцца, не дазволіцьувядзеньня дывізіяў для “вучэньняў”на тэрыторыю краіны. У канцы гэтагаварыянту Крэмль арганізоўвае зьмяшчэньнеЛукашэнкі з пасады і прапіхвае іншагасвайго стаўленьніка. Гэты варыянт прыадпаведных дзеяньнях рэжыму (што, праўда,малаверагодна) не абавязкова станепасьпяховым для Масквы.

Ітрэці варыянт (які тэарэтычна існуе) –гэта калі рэжым не пускае расейскіядывізіі ў Беларусь і ў выпадку сілавоганаціску дае адпор з выкарыстаньнемарміі. Такі варыянт мае найбольш шансаўна ўратаваньне Беларусі і на абаронунезалежнасьці краіны. Але ён нерэальныз прычыны адсутнасьці неабходныхякасьцяў характару, волі і ўзроўнюрозуму ў самога начальніка антынароднагарэжыму.

Тымчасам рэальны погляд на рэчы паказвае,што ў гэтых умовах толькі сам народБеларусі мог бы абараніць сваю краіну.Неабходны запас духа ў людзей ёсьць.Вельмі важна арганізаваць супраціўленьнеагрэсару. Падрыхтоўку трэба пачынацьнеадкладна з канкрэтных рэчаў -- зстварэньня і назапашваньня сродкаўабароны. Любыя сродкі прыдатныя. Людзіведаюць, як дзейнічаць, калі будзежаданьне абараніць сябе.

Першымчынам неабходна спыніць варожуюдэзінфармацыю і прапаганду, якаяраспаўсюджваецца з Расеі праз маскоўскаетэлебачаньне. Гэта рэальна і магчыма(прытым на розных узроўнях і рознымімэтадамі).

Другаязадача – чатыры тысячы вагонаў з танкаміі войскам агрэсара не павінны ўехаць уБеларусь. Яна мусяць быць спынены намяжы. Гэта таксама рэальна і магчыма.Беларусы, якія паставяць такую задачу,ведаюць, як тое рабіць.

Трэцяязадача – вораг, які ступіць на нашузямлю са зброяй, павінен быць спатканыўсімі сродкамі народнага супраціву іабароны. Вопыт Украіны паказвае, штогэта рэальна і неабходна. Прытым беларусыяшчэ маюць крыху часу на падрыхтоўку,які нельга змарнаваць.

Беларускіяпатрыёты ёсьць, і яны скажуць сваё слова.Тут варта ведаць правіла – ні пры якіхабставінах не ўступаць у кантакты іхоць якія абмеркаваньні (тым большсумесныя акцыі) з лукашысцкайпсэўдаапазыцыяй, з імітатарамі і дзеячамітыпу М. Статкевіча, А. Лябедзькі, А.Мілінкевіча, С. Шушкевіча і інш. (якіяўжо заявілі пра нейкую сваю фантомную«камісію») Тут табу. Інакш ганьба, развалі тупік. Там не абаронцы. Абарону Беларусівозьмуць на сябе іншыя людзі, здольныяяе абараняць. (Такі Шушкевіч, напрыклад,у сьнежні 2010 казаў расейскай служберадыё Свабода: "можабыць, лепей было б увесьці расейскіявойскі ў Беларусь, каб там паклапаціццапра тое, каб былі захаваныя чалавечыяжыцьці і чалавечае здароў’е." Цяпергэты непатапляльны вадэвільны балаболужо зьбіраецца дбаць пра вайсковуюабарону Беларусі ад агрэсіі расейцаў.)

Другоекатэгарычнае правіла – у выпадкузбройнага канфлікту рэжыму (што ўсё жвельмі малаверагодна) з расейскімагрэсарам, патрыёты (патрыятычныяфармаваньні) не павінны станавіцца набок рэжыму (пад яго камандаваньне), адзейнічаць самастойна. У супраціўнымвыпадку дзейнасьць патрыётаў будзепаралізавана, а людзі зьнішчаны.

ПатрыётыБеларусі не павінны ўспрымаць надтасур'ёзна ўсялякія суматошныя паводзіныантынароднага рэжыму ў сварках з Масквой.Тут нічога паважнага не ўзьнікала, небыло і ня будзе. Рэжым антынацыянальны,створаны Масквой і залежны ад Крамля.Гэта ёсьць нязьменная пастаянная. І згэтага трэба зыходзіць.

Цяпер,напрыклад, гэтая публіка зноў завяласяпаміж сабой (з-за крэдытаў і нафты),маўляў, хто каму абавязаны: Крэмль цірэжым. Не дамовіліся. У выніку беларусафобЛукашэнка арыштаваў лубянскую агентурубеларусафобаў з “Рэгнум”, а лубянскаяагентура з так званай “дэмапазыцыі”(“Говправду”) выступіла ў абаронуарыштаваных. (Там ужо ніхто не хаваеццаі не саромеецца). Камэдыя. Грызьня ўканторскім лагеры. Усю гэтую валтузьнюськідваюць на галовы людзей як палітычнуюпадзею. Маўляў, паварот у псіхіцы. Сатрап,маўляў, «паказаў зубы» супраць Масквы. Але выглядае, што ён узяў у закладнікілубянскіх падзёншчыкаў дзеля таго, кабпагандлявацца з Крамлём. Начальнікрэжыму не жадае быць дармовым здраднікам.За «саюзьніцтва», маўляў, трэба плаціць.А то, бачыце, нейкай нафты шкадуюць.

Непадзея гэта. Палітычная падзея – гэтакрах лукашыстоўскай савецкай эканомікіі пагроза агрэсіі з боку Масквы. Напарозе гібрыдная акупацыя і вайна. Восьгэта трэба мець на ўвазе і да гэтагарыхтавацца. Новую Беларусь адбудуюцьновыя людзі. Але перш за ўсё, цяпер яетрэба абараніць. Усё на абарону Беларусі.Усё дзеля волі і незалежнасьці!

11.ХІІ.2016 г. ЗянонПазьняк