ВОРАГ ЗНОЙДЗЕ СВАЮ МАГІЛУ НА НАШАЙ ЗЯМЛІ
(СьнежаньскіСойм 2016 г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі –БНФ і Беларускага Народнага Фронту“Адраджэньне”)
11 сьнежня ў Менску адбыўся чарговы СоймКХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Соймзаслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка,Старшыні Кансэрватыўна-ХрысьціянскайПартыі – БНФ і Беларускага НароднагаФронту “Адраджэньне”, -- “Усе на абаронуБеларусі!” З дакладам выступіў сп. ЮрыБеленькі, выканаўца ў Беларусі абавязкаўстаршыні Партыі і Фронту.
Выступоўца зьвярнуў увагу на паглыбленьнеэканамічнага крызісу ў краіне. Многіялюдзі ўжо бачаць яго прыкметы і адчуваюць,што насоўваюцца вельмі цяжкія часы.Антыбеларускі рэжым зрабіў усё длядэзарыентацыі нашага грамадзтва. Тамумногія ня бачаць выйсьця з штучнагасацыяльна-эканамічнага тупіка, у якізагнала Масква наша грамадзтва здапамогай лукашызма. Задача фронтаўцаўпалягае ў тым, каб растлумачыць людзям,што паратунак ёсьць у народнайсалідарнасьці, у нацыянальным адзінстве.Суседнія і далёкія народы ня раз паказалі,што ратавацца можна толькі так.
Адчуваючы, што беларусы шукаюць менавітагэты шлях, Масква імкнецца канчатковазаблытаць беларусаў, запаўняючыінфармацыйную прастору рознымі фальшывыміідэямі і падзеямі. “Перасьлед рускіх”– класічная правакацыя Крамля-Лубянкі,спроба прадставіць Беларусь у крымінальнымсьвятле. Мэта цяперашняй правакацыізразумелая – Масква дае сама сабекарт-бланш на “урэгуляваньне сытуацыіў Беларусі”. Мэтады “урэгуляваньня”вядомыя па падзеях у Крыме, на Данбасе,а раней у Абхазіі, Паўднёвай Асэціі іПрыднястроўі. Толькі беларусы непавядуцца на маскоўскія правакацыі.Разам з лаяльнымі Беларусі грамадзянамірускай нацыянальнасьці беларусы будуцьбараніць ад імпэрскага ворага роднуюзямлю. А тое, што гэта магчыма,прадэманстравала змагарная Україна.
Выступілі таксама сябры Соймуз розных рэгіёнаў краіны. Яны распавяліпра рост беспрацоўя ў гарадах і мястэчках,пра развал калгасных гаспадарак. Мэдычныяўстановы атрымліваюць усё меншзабесьпячэньня матэрыяламі і прэпаратамі.Адміністрацыя ўжо заранёў заявіла, штомэдыкі могуць не разьлічваць на выплатызаробкаў да пачатку наступнага году.Людзі з трывогай чакаюць прыезду нанашую зямлю маскоўскай арды на тысячахвагонаў. Многім зразумела, што йдзеццане пра “вучэньні”, а пра сілавоеўмяшальніцтва Масквы ў Беларусь, праінвазію, прыкрытую прыгожымі словамі.Беларусы кажуць, што ворагу ня ўдасцапроста так апанаваць Беларусь. Ворагзнойдзе сваю магілу на нашай зямлі.
Сойм таксама разгледзеў планы партыйнайдзейнасьці на бліжэйшы пэрыяд.
Інфармацыйная камісіяКансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі –БНФ і БеларускагаНароднага Фронту “Адраджэньне”
11 сьнежня2016 г.